21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Кандыдатаў пачуем па тэлебачаннi i радыё

25.08.2009 21:33 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей КАРАЛЕВIЧ

Учора Цэнтральная камiсiя па выбарах i правядзенню рэспублiканскiх рэферэндумаў вызначыла парадак прадастаўлення сродкаў масавай iнфармацыi кандыдатам у прэзiдэнты.

Як адзначыла старшыня Цэнтрвыбаркама Лiдзiя Ярмошына, цяперашняя пастанова не пагаршае палажэнне з выкарыстаннем сродкаў масавай iнфармацыi кандыдатамi ў прэзiдэнты 2001 года. У прыватнасцi, падчас гэтай выбарчай кампанii кожны кандыдат у прэзiдэнты зможа бясплатна апублiкаваць сваю перадвыбарную праграму ў адной з цэнтральных беларускiх выданняў: «Белорусской ниве», «Звяздзе», «Знамя юности», «Народной газете», «Рэспублiцы», «Советской Белоруссии», «7 днях». Памер праграмы не павiнен перавышаць 10 тысяч знакаў з прабеламi. Кандыдаты ў прэзiдэнты павiнны будуць прадставiць свае праграмы ў сродкi масавай iнфармацыi не пазней чым за 20 дзён да пачатку выбараў — да 26 лютага. Друкавацца перадвыбарныя праграмы будуць па чарзе iх паступлення.

Акрамя таго, кожны з кандыдатаў зможа двойчы выступiць у эфiры першага нацыянальнага тэлеканала i радыё. Адно выступленне будзе працягвацца не больш за 30 хвiлiн. Выступiць падчас гэтага зможа як сам кандыдат, так i яго давераная асоба. Пачуць па тэлебачаннi кандыдатаў можна будзе з 18 да 19 гадзiн, па радыё — з 8 да 9 гадзiн. Дакладна дату кожнага выступлення падчас жараб’ёўкi вызначыць Цэнтрвыбаркам пасля рэгiстрацыi кандыдатаў. Змест выступлення, зразумела, будуць вызначаць самi кандыдаты. Тым не менш яно павiнна адпавядаць патрабаванням выбарчага заканадаўства: не ўтрымлiваць прапаганду вайны, сацыяльнай, нацыянальнай i рэлiгiйнай варожасцi, знявагу ў адносiнах да службовых асоб i iншых кандыдатаў у прэзiдэнты. Калi ж падобныя палажэннi будуць прысутнiчаць у выступленнi кандыдатаў, то кiраўнiцтва СМI зможа адмовiць у эфiры. I наадварот, неабгрунтаваная адмова ў прадастаўленнi эфiрнага часу кандыдату ў прэзiдэнты можа быць абскарджана, i кандыдат атрымае iншы эфiрны час. Усе выступленнi будуць транслiравацца ў запiсу. А вось тэледэбатаў выбаршчыкi паглядзець не змогуць.

Каментуючы прынятую пастанову, Л. Ярмошына паведамiла, што «наша заканадаўства забяспечвае магчымасць для кандыдата ў прэзiдэнты весцi сваю перадвыбарную агiтацыю ў сродках масавай iнфармацыi бясплатна. Па сутнасцi, гэта гарантуецца, бо ў нас адсутнiчае магчымасць купiць за кошт уласных сродкаў эфiрны час». Таксама старшыня Цэнтрвыбаркама адзначыла, што выбарчае заканадаўства не прадугледжвае магчымасцi прадастаўлення кандыдатам у прэзiдэнты недзяржаўных сродкаў масавай iнфармацыi: «такiм чынам, усякае прадастаўленне кандыдатам у прэзiдэнты магчымасцяў недзяржаўных сродкаў масавай iнфармацыi будзе расцэньвацца як аказанне матэрыяльнай дапамогi кандыдату ў прэзiдэнты. А гэта забаронена па закону». Зразумела, асвятляць выбарчую кампанiю, друкаваць iнтэрв’ю можна, але «тут патрэбна захоўваць парытэт».

Таксама Л. Ярмошына адзначыла, што выбарчыя камiсii ўжо закончылi праверку подпiсаў у падтрымку прэтэндэнтаў на пасаду прэзiдэнта. Старшыня Цэнтрвыбаркама адзначыла, што «ўсе праверкi праведзены, скажам так, спакойна. Па меншай меры, нiчога экстраардынарнага падчас праверак знойдзена не было. Нiхто з кандыдатаў, па меншай меры цалкам па вобласцi, не пераступiў дапушчальны 15-працэнтны бар’ер. Хоць, па некаторых раёнах у кандыдатаў не залiчаны ўсе подпiсы, бо забракаваных подпiсаў было больш».

Да 11 лютага прэтэндэнты павiнны прадаставiць у Цэнтр-выбаркам дэкларацыi. Па даных на ўчарашнi дзень, гэта пакуль не зрабiў нiводны з iх. Сама ж рэгiстрацыя кандыдатаў у прэзiдэнты адбудзецца яшчэ праз тыдзень у Палацы Рэспублiкi. У гэты ж дзень будзе праведзена жараб’ёўка эфiрнага часу, што будзе прадастаўляцца кандыдатам у прэзiдэнты.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора Цэнтральная камiсiя па выбарах i правядзенню рэспублiканскiх рэферэндумаў вызначыла парадак прадастаўлення сродкаў масавай iнфармацыi кандыдатам
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика