Сярод дэлегатаў — алiмпiйскi чэмпiён
Iрына ПРЫМАК
У Трэцiм Усебеларускiм народным сходзе возьмуць удзел 45 ваеннаслужачых Узброеных Сiл Рэспублiкi Беларусь. Найбольшая колькасць дэлегатаў (яны выбiралiся ў два этапы) з Мiнска, Мiнскай i Гродзенскай абласцей.
Армейскiмi дэлегатамi сталi мiнiстр абароны — генерал-палкоўнiк Леанiд Мальцаў, начальнiк Генеральнага штаба Узброеных Сiл РБ — першы намеснiк мiнiстра абароны генерал-лейтэнант Сяргей Гурулёў, начальнiк галоўнага ўпраўлення iдэалагiчнай работы Мiнiстэрства абароны РБ палкоўнiк Аляксандр Гура. Ёсць таксама прадстаўнiкi сухапутных войскаў, ВПС i войскаў ППА, часцей цэнтральнага падпарадкавання, чыгуначных войскаў, устаноў Мiнiстэрства абароны, ваенных камiсарыятаў. Сярод дэлегатаў у пагонах дзве жанчыны — начальнiк аддзялення 432-га галоўнага ваеннага клiнiчнага шпiталя маёр медыцынскай службы Алена Роўда i псiхолаг цэнтра псiхалагiчных i сацыялагiчных даследванняў капiтан Таццяна Кандрацьева. Прадстаўляць Узброеныя Сiлы РБ на сходзе таксама будзе чэмпiён летнiх Алiмпiйскiх Гульняў у Афiнах па дзюдо лейтэнант Iгар Макараў. Дэлегатам стаў i ваенаслужачы тэрмiновай службы — камандзiр аддзялення разведвальна-дэсантнай роты асобнага разведвальнага батальёна 120-й гвардзейскай асобнай механiзаванай брыгады малодшы сяржант Аляксандр Варабей.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Трэцiм Усебеларускiм народным сходзе возьмуць удзел 45 ваеннаслужачых Узброеных Сiл Рэспублiкi Беларусь. Найбольшая колькасць дэлегатаў (яны выбiрал |
|