Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь № 87
Аб некаторых мерах па скарачэнню не завершаных будаўнiцтвам незакансерваваных жылых дамоў, дач
У мэтах скарачэння колькасцi не завершаных будаўнiцтвам незакансерваваных жылых дамоў, дач, эфектыўнага выкарыстання зямельных участкаў: 1. Устанавiць, што будаўнiцтва капiтальных будынкаў у выглядзе жылога дома, дачы* на зямельных участках, прадастаўленых ва ўстаноўленым парадку да 1 красавiка 2006 г. для будаўнiцтва i абслугоўвання жылога дома, для дачнага будаўнiцтва, павiнна быць завершана** грамадзянiнам на працягу трох гадоў з даты ўступлення ў сiлу гэтага Указа. Будаўнiцтва гэтых будынкаў на зямельных участках, прадастаўленых ва ўстаноўленым парадку для названых мэтаў пасля ўступлення ў сiлу гэтага Указа, павiнна быць завершана грамадзянiнам на працягу трох гадоў з даты атрымання дазволу на будаўнiцтва, выдадзенага мясцовым выканаўчым i распарадчым органам, але не пазней за 3,5 года з даты атрымання дакумента, якi засведчвае дзяржаўную рэгiстрацыю права прыватнай уласнасцi або пажыццёвага спадчыннага валодання на такi зямельны ўчастак. Тэрмiн будаўнiцтва, прадугледжаны часткамi першай, другой, чацвёртай i пятай гэтага пункта, можа быць падоўжаны мясцовым выканаўчым i распарадчым органам, але не пазней як на адзiн год, з улiкам матэрыяльнага становiшча грамадзянiна па яго заяве, пададзенай не раней як за шэсць месяцаў, але не пазней як за два месяцы да сканчэння тэрмiну будаўнiцтва. Пры набыццi на падставах, прадугледжаных заканадаўствам (за выключэннем атрымання спадчыны), зямельных участкаў, на якiх размешчаны не завершаныя будаўнiцтвам незакансерваваныя жылы дом, дача, на працягу тэрмiну будаўнiцтва, названага ў частках першай — трэцяй гэтага пункта, ход гэтага тэрмiну не перапыняецца. Пры атрыманнi ў спадчыну зямельных участкаў, на якiх размешчаны не завершаныя будаўнiцтвам незакансерваваныя жылы дом, дача, будаўнiцтва гэтых дома, дачы павiнна быць завершана на працягу трох гадоў з даты атрымання наследнiкам пасведчання аб праве на спадчыну. У выпадку немагчымасцi заканчэння будаўнiцтва ў тэрмiны, названыя ў частках першай — пятай гэтага пункта, грамадзяне абавязаны ажыццявiць кансервацыю не завершаных будаўнiцтвам жылых дамоў, дач (за выключэннем выпадку, прадугледжанага часткай сёмай гэтага пункта) i добраўпарадкаванне зямельных участкаў, на якiх размешчаны такiя дом, дача, у парадку, устаноўленым Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь. Тэрмiн кансервацыi не завершаных будаўнiцтвам жылога дома, дачы не можа перасягаць трох гадоў. Кансервацыя не завершаных будаўнiцтвам жылога дома, дачы прыпыняе ход тэрмiну, названага ў частках першай — пятай гэтага пункта. Кансервацыя не завершаных будаўнiцтвам жылых дамоў, дач, размешчаных на зямельных участках, якiя знаходзяцца ў межах 500 метраў ад восi рэспублiканскiх аўтамабiльных дарог, не дапускаецца. 2. Мясцовыя выканаўчыя i распарадчыя органы: 2.1. праводзяць работу па выяўленню размешчаных на тэрыторыi адпаведных адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльных адзiнак не завершаных будаўнiцтвам незакансерваваных жылых дамоў, дач, тэрмiны будаўнiцтва якiх перасягаюць прадугледжаныя пунктам 1 гэтага Указа. Пры выяўленнi штогод на 1 студзеня не завершаных будаўнiцтвам незакансерваваных жылых дамоў, дач выносяць да 1 лютага прадпiсанне ўласнiку (уладальнiку) зямельнага ўчастка аб неабходнасцi на працягу шасцi месяцаў з дня атрымання ўласнiкам (уладальнiкам) зямельнага ўчастка гэтага прадпiсання завяршэння будаўнiцтва такiх дома, дачы або iх кансервацыi. Прадпiсанне накiроўваецца ўласнiку (уладальнiку) зямельнага ўчастка на працягу трох каляндарных дзён з дня яго вынясення. У гэтым прадпiсаннi абавязкова растлумачваюцца прававыя вынiкi яго невыканання; 2.2. пры незавяршэннi ўласнiкам (уладальнiкам) зямельнага ўчастка будаўнiцтва гэтых дома, дачы або неажыццяўленнi iх кансервацыi ў тэрмiн, названы ў прадпiсаннi: 2.2.1. на працягу месяца з дня заканчэння тэрмiну, прадугледжанага прадпiсаннем, падаюць заяву з прыкладаннем неабходных дакументаў у тэрытарыяльную арганiзацыю па дзяржаўнай рэгiстрацыi нерухомай маёмасцi, правоў на яе i здзелак з ёй аб правядзеннi ацэнкi кошту не завершаных будаўнiцтвам незакансерваваных жылога дома, дачы, тэрмiн правядзення якой не можа перасягаць аднаго месяца з дня падачы названых дакументаў; 2.2.2. на працягу месяца з дня атрымання дакумента тэрытарыяльнай арганiзацыi па дзяржаўнай рэгiстрацыi нерухомай маёмасцi, правоў на яе i здзелак з ёй аб ацэнцы кошту не завершаных будаўнiцтвам незакансерваваных жылога дома, дачы падаюць у суд па месцы знаходжання зямельнага ўчастка: заяву аб адабраннi зямельнага ўчастка i не завершаных будаўнiцтвам незакансерваваных жылога дома, дачы шляхам выкупу гэтых дома, дачы адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльнай адзiнкай або перадачы адпаведнаму мясцоваму выканаўчаму i распарадчаму органу для продажу з публiчных таргоў, калi зямельны ўчастак, на якiм размешчаны такiя дом, дача, знаходзiцца на праве прыватнай уласнасцi; заяву аб адабраннi не завершаных будаўнiцтвам незакансерваваных жылога дома, дачы шляхам iх выкупу адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльнай адзiнкай або перадачы адпаведнаму мясцоваму выканаўчаму i распарадчаму органу для продажу з публiчных таргоў, калi зямельны ўчастак, на якiм размешчаны гэты дом, дача, знаходзiцца на праве пажыццёвага спадчыннага валодання; 2.3. на працягу трох каляндарных дзён з дня падачы ў суд заявы аб адабраннi прыналежнага грамадзянiну на праве прыватнай уласнасцi зямельнага ўчастка i размешчаных на iм не завершаных будаўнiцтвам незакансерваваных жылога дома, дачы або заявы аб адабраннi не завершаных будаўнiцтвам незакансерваваных жылога дома, дачы iнфармуюць тэрытарыяльную арганiзацыю па дзяржаўнай рэгiстрацыi нерухомай маёмасцi, правоў на яе i здзелак з ёй i накiроўваюць уласнiку (уладальнiку) зямельнага ўчастка паведамленне аб падачы ў суд названых заяў; 2.4. прымаюць рашэнне аб адабраннi зямельнага ўчастка на падставе рашэння суда аб адабраннi размешчаных на зямельным участку, якi належыць на праве пажыццёвага спадчыннага валодання, не завершаных будаўнiцтвам незакансерваваных жылога дома, дачы шляхам iх выкупу адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльнай адзiнкай або перадачы адпаведнаму мясцоваму выканаўчаму i распарадчаму органу для продажу з публiчных таргоў. На падставе рашэнняў суда, мясцовага выканаўчага i распарадчага органа аб адабраннi зямельнага ўчастка тэрытарыяльная арганiзацыя па дзяржаўнай рэгiстрацыi нерухомай маёмасцi, правоў на яе i здзелак з ёй ажыццяўляе дзяржаўную рэгiстрацыю спынення права ўласнасцi, права пажыццёвага спадчыннага валодання на такi зямельны ўчастак; 2.5. накiроўваюць уласнiку (уладальнiку) зямельнага ўчастка прадпiсанне, названае ў падпункце 2.1 гэтага пункта, а таксама паведамленне, названае ў падпункце 2.3 гэтага пункта, заказным паштовым адпраўленнем з паведамленнем аб iх уручэннi. 3. Уласнiку (уладальнiку) зямельнага ўчастка кампенсуецца: пры выкупе не завершаных будаўнiцтвам незакансерваваных жылога дома, дачы адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльнай адзiнкай — кошт гэтых дома, дачы ў памеры, устаноўленым у дагаворы памiж адпаведным мясцовым выканаўчым i распарадчым органам i ўласнiкам (уладальнiкам) зямельнага ўчастка, але не больш за памер, вызначаны тэрытарыяльнай арганiзацыяй па дзяржаўнай рэгiстрацыi нерухомай маёмасцi, правоў на яе i здзелак з ёй, за вылiкам расходаў на правядзенне ацэнкi не завершаных будаўнiцтвам незакансерваваных жылога дома, дачы ў адпаведнасцi з падпунктам 2.2.1 пункта 2 гэтага Указа; пры продажы не завершаных будаўнiцтвам незакансерваваных жылога дома, дачы мясцовым выканаўчым i распарадчым органам з публiчных таргоў — сума, атрыманая ад продажу гэтых дома, дачы, за вылiкам расходаў на правядзенне публiчных таргоў i ацэнкi не завершаных будаўнiцтвам незакансерваваных жылога дома, дачы ў адпаведнасцi з падпунктам 2.2.1 пункта 2 гэтага Указа. 4. Пры набыццi па падставах, прадугледжаных заканадаўствам (за выключэннем атрымання спадчыны), не завершаных будаўнiцтвам незакансерваваных жылога дома, дачы ў грамадзянiна-ўласнiка (уладальнiка) зямельнага ўчастка, якi атрымаў прадпiсанне, названае ў падпункце 2.1 пункта 2 гэтага Указа, гэты зямельны ўчастак пераходзiць да грамадзянiна-пакупнiка не завершаных будаўнiцтвам незакансерваваных жылога дома, дачы на праве прыватнай уласнасцi, пажыццёвага спадчыннага валодання ў парадку, прадугледжаным заканадаўчымi актамi аб зямлi. Тэрмiн прыняцця адпаведнага рашэння мясцовым выканаўчым i распарадчым органам не павiнен перасягаць сямi каляндарных дзён з дня падачы пакупнiком заявы ў мясцовы выканаўчы i распарадчы орган па месцы знаходжання зямельнага ўчастка. Пры гэтым ход вызначанага ў адпаведнасцi з падпунктам 2.1 пункта 2 гэтага Указа тэрмiну завяршэння будаўнiцтва размешчаных на iм не завершаных будаўнiцтвам незакансерваваных жылога дома, дачы не спыняецца, а ў дагаворах адчужэння гэтых дома, дачы ў якасцi iстотнай умовы называецца дата завяршэння будаўнiцтва. У выпадку незавяршэння будаўнiцтва незакансерваваных жылога дома, дачы ў тэрмiн, прадугледжаны дагаворам на iх набыццё, прымяняюцца правiлы, вызначаныя падпунктамi 2.2-2.5 пункта 2 i пунктам 3 гэтага Указа. Названае ў частцы першай гэтага пункта адчужэнне можа быць ажыццёўлена да атрымання ўласнiкам (уладальнiкам) зямельнага ўчастка паведамлення аб падачы ў суд заявы ў адпаведнасцi з падпунктам 2.3 пункта 2 гэтага Указа. Пры атрыманнi ў спадчыну зямельнага ўчастка, на якiм размешчаны не завершаныя будаўнiцтвам незакансерваваныя жылы дом, дача, што належаў грамадзянiну на праве прыватнай уласнасцi, пажыццёвага спадчыннага валодання, якi атрымаў прадпiсанне, названае ў падпункце 2.1 пункта 2 гэтага Указа, будаўнiцтва гэтых дома, дачы павiнна быць завершана на працягу трох гадоў з даты атрымання наследнiкам пасведчання аб праве на спадчыну. У выпадку незавяршэння будаўнiцтва незакансерваваных жылога дома, дачы ў названы тэрмiн прымяняюцца правiлы, вызначаныя пунктамi 2 i 3 гэтага Указа. 5. Пры продажы не завершаных будаўнiцтвам незакансерваваных жылога дома, дачы з публiчных таргоў да iх пакупнiкоў пераходзяць правы на адпаведны зямельны ўчастак па падставах i ў парадку, прадугледжаных заканадаўчымi актамi аб зямлi. 6. Дзяржаўная пошлiна за падачу ў суд заявы аб адабраннi прыналежнага грамадзянiну на праве прыватнай уласнасцi зямельнага ўчастка i размешчаных на iм не завершаных будаўнiцтвам незакансерваваных жылога дома, дачы або заявы аб адабраннi не завершаных будаўнiцтвам незакансерваваных жылога дома, дачы ва ўладальнiка зямельнага ўчастка шляхам выкупу гэтых дома, дачы адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльнай адзiнкай або перадачы мясцоваму выканаўчаму i распарадчаму органу для продажу з публiчных таргоў не спаганяецца. 7. Абласным i Мiнскаму гарадскому Саветам дэпутатаў у трохмесячны тэрмiн забяспечыць прывядзенне сваiх рашэнняў у адпаведнасць з гэтым Указам i прыняць iншыя меры па яго рэалiзацыi. 8. Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь: 8.1. у двухмесячны тэрмiн: зацвердзiць палажэннi аб парадку правядзення ацэнкi не завершаных будаўнiцтвам незакансерваваных жылога дома, дачы i парадку кансервацыi грамадзянамi не завершаных будаўнiцтвам жылых дамоў, дач, ажыццяўлення добраўпарадкавання зямельных участкаў, на якiх праведзена кансервацыя такiх дамоў, дач; забяспечыць прывядзенне актаў заканадаўства ў адпаведнасць з гэтым Указам i прыняць iншыя меры па яго рэалiзацыi; 8.2. растлумачваць пытаннi прымянення палажэнняў гэтага Указа. 9. Гэты Указ уступае ў сiлу з 1 красавiка 2006 г., за выключэннем пунктаў 7, 8 i гэтага пункта, якiя ўступаюць у сiлу з дня афiцыйнага апублiкавання гэтага Указа. Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А. ЛУКАШЭНКА. 7 лютага 2006 г. г. Мiнск. ___________________________________________ ** Для мэтаў гэтага Указа днём завяршэння будаўнiцтва жылога дома, дачы лiчыцца дзень атрымання ва ўстаноўленым парадку акта аб увядзеннi такiх дома, дачы ў эксплуатацыю. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб некаторых мерах па скарачэнню не завершаных будаўнiцтвам незакансерваваных жылых дамоў, дач
|
|