21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Не часцей за жаданне

25.08.2009 21:33 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

«Познi» сэкс

Насамрэч сэкс не бывае нi раннiм, нi познiм. Ён або ёсць, або яго няма. Iншая справа, што часам мужчыны i жанчыны знаходзяць сабе не пару ў сэксуальным сэнсе. Асобы слабай палавой канстытуцыi могуць пакутаваць ад прымусу, а моцнай — ад устрымання. Хто колькi разоў на тыднi сустракаецца ў ложку — не важна. I нормаў тут не iснуе. Важна, хто колькi здольны «пацягнуць»... Аб сэксуальнай актыўнасцi i пасiўнасцi расказвае псiхолаг Вольга АНДРЭЕВА.

— Ходзяць чуткi, што беларусы часцей за амерыканцаў цi еўрапейцаў займаюцца сэксам...

— Я асабiста не ведаю нiводнага падобнага даследавання ў нашай краiне. Так, каб гэта была рэпрэзентатыўная выбарка, з улiкам сацыяльных груп i г.д., — каб можна было гаварыць пра нейкiя канкрэтныя лiчбы. Калi ж нехта вам кажа, што беларусы займаюцца сэксам, ну, напрыклад, тры разы на тыднi — не верце. Гэта не больш як фантазii таго, хто кажа. Хутчэй за ўсё, у iншаземцаў ёсць такiя даследаваннi, аднак падстаў для параўнання ў нас няма.

Дакладна можна адзначыць адно: нельга перабольшваць значэнне сэксу для тутэйшых сем’яў — маладых цi сталых — па адной простай прычыне: у нас мае быць нiзкая сэксуальная культура. А цяпер магу дадаць, што i ў нас ёсць мужчыны, якiя ў сталым узросце iмкнуцца мець сэксуальныя адносiны з маладымi жанчынамi. Такiм чынам яны спрабуюць «працягнуць» маладосць, збегчы ад страхаў старэння i смерцi. А нашы жанчыны з узростам... папраўляюцца, страчваюць знешнюю прывабнасць. Дарэчы, iншаземцы заўважаюць, што ў Беларусi вельмi многа прыгожых дзяўчат i вельмi мала прывабных жанчын. Ёсць хiба, прабачце, цёткi i бабулi з вялiкай колькасцю сэксуальных прадузятасцяў. Наогул жанчына самасцвярджаецца ў нас выключна як гаспадыня i мацi. Дастаткова пабачыць, колькi слоiкаў закручваецца па восенi...

— Цi патрэбны сэкс «ва ўзросце»?

— Пра сэкс лепш гаварыць у сэнсе, цi можа ён быць. Адназначна не можа быць сэксу па прымусу. Паводле мiфа, адсутнасць сэксу шкодная для здароўя. Многiм здаецца, быццам, здароўе церпiць ад недахопу разрадкi. Людзi дарэмна хвалююцца... Паводле iншага мiфа, якi паходзiць ад уролагаў, адсутнасць рэгулярнага сэксу шкодзiць прастаце. Але як можна рэкамендаваць сэкс у выпадках, калi адносiны з жонкай разладжаны? Мужчыны тады кажуць: «Мне доктар наказаў, i ты павiнна саступiць».

I для мужчын, i для жанчын рэгулярнасць сэксу абумоўлена iндывiдуальнай патрэбай, палавой канстытуцыяй. Людзi са слабай палавой канстытуцыяй рана спыняюць iнтымныя зносiны. Увогуле сэксалогiя арыентуецца на патрэбы партнёра з больш слабай палавой канстытуцыяй. Прымушэнне ж да сэксу — гэта насiлле. Каб яго пазбегнуць, неабходна арыентавацца на таго, каму патрэбна менш.

Наогул значэнне сэксу для стану чалавека перабольшана. Не даказана, што ўстрыманне наносiць шкоду здароўю. У заходняй культуры вядомы выпадкi абсалютнай адмовы ад сэксуальных адносiнаў з-за страху перад СНIДам, напрыклад. I пры гэтым людзi нармальна сябе адчуваюць. Iншая справа, калi чалавек з моцнай палавой канстытуцыяй трапляе ў сiтуацыю вымушанага ўстрымання. Такiм складана перанесцi адсутнасць сэксу з-за моцнага жадання. Аднак людзi з моцнай палавой канстытуцыяй могуць атрымлiваць разрадку рознымi шляхамi. Калi так склалася, што партнёра «побач» няма, можна прыбегнуць да мастурбацыi... У некаторых папулярных часопiсах для мужчын гучыць iдэя аб тым, што каханне XXI стагоддзя — гэта каханне да самога сябе, iнакш кажучы, мастурбацыя. Раней гэта лiчылася чымсьцi дрэнным, шкодным, непаўнацэнным. А цяпер гэта адна з форм сэксуальнасцi без усякага асуджэння. Нельга асуджаць нi падлеткаў, нi сталага чалавека, якiя прыбягаюць да мастурбацыi, якая дае эмацыянальную разрадку.

— А свабоднае каханне, «неразборлiвасць у сувязях» знiклi?

— У свеце сярод адукаваных i забяспечаных асоб сярэдняга класа назiраецца тэндэнцыя заключэння шлюбаў у больш познiм узросце. Адпаведна, будуць i грамадзянскiя шлюбы, i сэксуальныя адносiны па-за шлюбам. Шлюб — гэта праект, мэтай якога з’яўляецца нараджэнне дзяцей. А сэксуальныя адносiны заўсёды магчымыя без заключэння шлюбу. Я схiльна заўважаць, што сярод, як гаварылася вышэй, адукаваных i забяспечаных людзей пануе настрой выбiральнасцi, асцярожнасцi. Людзi паважаюць сябе, адзiн аднаго i пазбягаюць беспарадкавых сувязяў. Апошнiя ўласцiвы хутчэй тым, хто безадказна, несур’ёзна ставiцца да свайго здароўя i iншых людзей.

— Якiя ж праблемы ўласцiвы iнтымным адносiнам нашых сем’яў?

— У сямейных пар з цягам часу згасае прыхiльнасць да сэксу, прычым з абодвух бакоў. Мужчына цi жанчына могуць стаць непрывабнымi адзiн для аднаго. Ад мужчын нярэдка можна пачуць, што ў жонкi змянiлася фiгура, знiкла прыцягальнасць. Ёсць, канешне, мужчыны, якiм «не важна з кiм». Але ёсць вельмi адчувальныя ў эстэтычным сэнсе. Iм падабаецца назiраць прыгажосць жаночай фiгуры, яе вытанчанасць. Але некаторыя жанчыны страчваюць гэту прывабнасць пасля родаў цi з узростам. Жаданне ў мужчыны знiкае. Застаецца адчуванне таго, што побач з табой блiзкi, але сэксуальна непрывабны чалавек. Нярэдка з-за гэтага ўзнiкаюць «левыя» сюжэты — выключна дзеля сэксу.

Клапацiцца пра цела ўсё ж такi трэба. Гэта не самамэта, але спосаб працягнуць маладосць i прывабнасць. Спартыўныя людзi, як правiла, здаровыя. Яны лёгка падымаюцца з ложка, не пакутуюць ад нягнутых каленяў, не стогнуць ад боляў, што таксама сэксуальна непрывабна.

Жанчын часцей за ўсё ў мужчынах расчароўвае злоўжыванне спiртнымi напоямi. А п’е большасць беларускiх мужчын. I наўрад цi такi мужчына будзе прывабным для сваёй жонкi.

Сапраўды, калi сэксуальная канстытуцыя слабая, то з цягам часу сэкс адыходзiць на другi план. Пары па ўзаемнай згодзе працягваюць жыць як блiзкiя людзi. Калi нехта ўсё ж такi не гатовы адмовiцца ад сэксу, то па маўклiвай згодзе аднаго партнёра ў другога завязваюцца адносiны «на баку». Магу прыгадаць выпадак, калi жонка даведалася пра доўгi раман мужа. Шлюб яны захавалi, але памiж мужам i жонкай не было сэксуальных адносiнаў.

Калi ж мы гаворым пра захаванне сэксу на працягу ўсяго сямейнага жыцця, то трэба мець на ўвазе, што вярнуцца значна складаней, чым сысцi з «дыстанцыi». Як у вялiкiм спорце: пакуль трэнiруешся — ты ў страi.

Запiсала Святлана БАРЫСЕНКА.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Насамрэч сэкс не бывае нi раннiм, нi познiм. Ён або ёсць, або яго няма. Iншая справа, што часам мужчыны i жанчыны знаходзяць сабе не пару ў сэксуальн
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика