Савет ды лад. СтудэнцкiНАШ ФАРМАТ Рэспублiканскi студэнцкi савет БРСМ працуе менш за два тыднi, але ўжо заявiў пра сябе на ўсю краiну пачаткам акцыi «Выбар маладых», якая прымеркаваная да правядзення трэцяга Усебеларускага народнага сходу.Як адзначыў старшыня новай арганiзацыi, дэпутат Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Iгар Карпенка, яе дзейнасць накiравана на актывiзацыю ролi моладзi, раскрыццё творчага патэнцыялу, падтрымку сацыяльна-значных праектаў i самакiравання. Па вялiкаму рахунку — гэта працяг дыялога памiж органамi дзяржаўнага кiравання i студэнтамi. Калi раней iнтарэсы сваiх членаў прадстаўлялi «пярвiчкi» ВНУ, то зараз — студэнцкi савет, якi зоймецца пытаннямi студэнцкiх атрадаў, аховы правоў навучэнцаў, адаптацыi першакурснiкаў, матэрыяльнай дапамогi, сацыялiзацыi. I, увогуле, мэта заснавання структуры — узаемадзеянне памiж «пярвiчкамi». У блiжэйшых планах савета — правядзенне рэспублiканскай Iнтэрнэт-канферэнцыi па пытаннях развiцця БРСМ, якая адбудзецца 9 лютага на форуме www.yosco.org, i конкурсу «Каралева-вясна», якi аб’яднае самых прыгожых дзяўчат з ВНУ Беларусi, Расii i Украiны. Настасся ЦЕЛЕШАВА. БАСЕЙН З ВАЛАНЦЁРАМI У Вiлейцы хутка з’явiцца басейн. Ва ўзвядзеннi гэтага значнага для горада сацыяльнага аб’екта прымаюць актыўны ўдзел валанцёры. Кожную суботу на будоўлю прыязджаюць маладзёжныя атрады з блiжэйшых раёнаў. Там ужо адпрацавалi прадстаўнiкi Вiлейскага, Маладзечанскага, Мiнскага раёнаў. У наступную суботу, 11 лютага, на будоўлю басейна прыедзе маладзёжны дэсант з Валожына, а таксама брыгада супрацоўнiкаў Мiнскага абласнога камiтэта БРСМ i пярвiчкi Мiнаблвыканкама. Аддзел па справах моладзi абласнога выканаўчага камiтэта i Мiнскi абласны камiтэт БРСМ арганiзавалi спаборнiцтва памiж валанцёрамi, па вынiках якога лепшыя атрымаюць узнагароды. Інга МІНДАЛЁВА. Клюшкi — да бою! У снежнi 2005 года ўзялi старт чарговыя рэспублiканскiя спаборнiцтвы сярод дзяцей i падлеткаў «Залатая шайба» на прызы Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь. Праводзяцца яны ў 10-ы раз i штогод прываблiваюць усё больш дваровых каманд. На Мiншчыне адборачныя раённыя спаборнiцтвы прайшлi ў Салiгорску, Барысаве, а таксама ў Мiнскiм, Валожынскiм, Вiлейскiм, Старадарожскiм i Чэрвеньскiм раёнах. Каманды-пераможцы з гэтых раёнаў стануць удзельнiкамi абласнога фiналу. Узрост удзельнiкаў малодшай групы — 14—12 гадоў, старэйшай — 15—16 гадоў. Толькi ў Салiгорску 27 студзеня выйшлi на лёд 14 дваровых i аматарскiх каманд. У старэйшай узроставай групе пераможцай стала каманда «Ровесник», а ў малодшай — каманда «Юнацтва». У Барысаве 31 студзеня спаборнiчала 4 каманды ў кожнай узроставай групе. Абласны фiнал у малодшай групе пройдзе 10—11 лютага ў Салiгорску, у старэйшай — 17—18 лютага ў Слуцку. Iх пераможцы будуць прадстаўляць Мiншчыну на рэспублiканскiм фiнале «Залатой шайбы». Iна АРЭХАВА. ПРАЗ 12 ГАДОЎ Амаль у дзесяць разоў павялiчылiся стыпендыi мiнскiх студэнтаў за апошнiя 12 гадоў. Калi ў 1994 годзе яны атрымлiвалi суму, эквiвалентную 5 доларам 50 цэнтам, то сёлета — каля 50 долараў. Больш чым у дзесяць разоў павялiчылася заработная плата. Як падкрэслiў старшыня Мiнскага гарадскога Савета дэпутатаў Уладзiмiр Папкоўскi, зараз сярэдняя заработная плата мiнчан складае 339 долараў (па Беларусi — 250 долараў). Значныя i прыбаўкi да пенсii. Калi ў 1994 годзе на пенсiю можна было купiць 18,5 долара, то ў цяперашнi час сярэдняя пенсiя па краiне — 110 долараў у эквiваленце. «Мiнск—Навiны». ЛЕКI — ДЗЕЦЯМ Беларускае таварыства дружбы i культурнай сувязi з замежнымi краiнамi днямi атрымала для перадачы медыцынскiм установам вялiкую партыю эфектыўных сучасных лекаў. Вядомая скандынаўская кампанiя «Нiкамед», якая спецыялiзуецца на вытворчасцi якаснай медыцынскай прадукцыi перадала таварыству лекаў на суму больш за 55 тысяч долараў ЗША. Так, Дзiцячы хiрургiчны цэнтр «Кардыялогiя» атрымаў 50 ампул сур-фактанту «Курасурф», якi выкарыстоўваецца ў час складаных аперацый на сэрцы. Медыкi называюць «Курасурф» лекамi «першага подыху» пасля аперацыi. 50 ампул хопiць цэнтру на ўвесь год. Леанiд ТУГАРЫН.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рэспублiканскi студэнцкi савет БРСМ працуе менш за два тыднi, але ўжо заявiў пра сябе на ўсю краiну пачаткам акцыi «Выбар маладых», якая прымеркаваная
|
|