21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Фiзра» — яшчэ не фiзiчная культура

25.08.2009 21:33 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Святлана БАРЫСЕНКА

Званок на ўрок

Частка школьнiкаў адседжваецца зараз на «лаве запасных», а другая напружваецца да «самага скону». Калi ж фiзiчнае выхаванне стане карысным для абодвух бакоў?

Паводле сацыялагiчных даных, пры абсалютна станоўчым стаўленнi людзей да здаровага ладу жыцця, толькi 10—15 працэнтаў насельнiцтва выкарыстоўваюць на практыцы рэкамендацыi спецыялiстаў па захаванню i ўмацаванню здароўя. А ўсё таму, што як кажа Георгiй Бутрым, начальнiк упраўлення сацыяльнай i выхаваўчай работы Мiнiстэрства адукацыi, «мы не сфармiравалi матывацыю да фармiравання здаровага ладу жыцця». Паводле слоў Георгiя Аляксеевiча, у краiне ёсць школы, дзе правiльна наладжана фiзiчная падрыхтоўка, аднак у цэлым дашкольныя i школьныя ўстановы яшчэ не ўкаранiлi культ здароўя. Са свайго боку Мiнiстэрства адукацыi ўводзiць у гэтым навучальным годзе фiзiчную культуру ў якасцi экзамену па выбару, будуць наладжаны алiмпiяды па здароваму ладу жыцця, адраджаюцца спартакiяды. Мяркуецца, што шосты дзень вучэбнага тыдня трэба пакiнуць выключна фiзкультурным i недапушчальна прысвячаць яго iншым прадметам. Для 11 класаў будзе створаны «жывы» падручнiк з цiкавымi заданнямi, малюнкамi, рэкамендацыямi — так, каб па iм можна было зразумець, як i дзеля чаго займацца самастойна.

— Летась мы наведалi пачатковыя класы 68 школ i 35 дзiцячых садкоў. Мы не бачылi, каб у садках дзецi не бралi ўдзел у фiзiчных занятках, а вось для школ «лава запасных» — звычайная з`ява, — гаворыць загадчыца аддзяленнем урачэбнага кантролю Рэспублiканскага цэнтра спартыўнай медыцыны Галiна Бонiк. — У 1—4 класах дзецi адназначна страчваюць цiкавасць да фiзкультуры...

Мiж тым, заняткi ў пачатковай школе павiнны адбывацца ў асобных памяшканнях, весцi iх павiнен выкладчык фiзiчнай культуры. На думку спецыялiстаў, школы маюць патрэбу ў штатнай адзiнцы ўрача, паколькi выключна ён можа вызначыць узровень функцыянальнага стану дзiцяцi i яго гатоўнасць да нагрузак. У процiлеглым выпадку дзецi часта неабгрунтавана вызваляюцца ад любых нагрузак: спецыяльныя медгрупы вылучаюцца надзвычай нiзкiм наведваннем. Магчыма, сiтуацыя зменiцца пасля завяршэння работы над вучэбнай праграмай для спецмедгруп. Аднак пакуль надта вялiкая колькасць вучняў забывае прыхапiць з сабой форму. Падставай для вучнёўскай нелюбовi да «фiзры» можа паслужыць i тое, што нарматываў, быццам бы, няма, аднак рэдкi настаўнiк не арыентуецца на iх падчас выстаўлення адзнак, а ўлiчвае магчымасцi i поспехi канкрэтнага Iванова.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Частка школьнiкаў адседжваецца зараз на «лаве запасных», а другая напружваецца да «самага скону». Калi ж фiзiчнае выхаванне стане карысным для абодвух
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика