Наша iмя — моладзь
Настасся ЦЕЛЕШАВА
Прамая лiнiя Традыцыйная «Прамая лiнiя» прайшла на гэтым тыднi на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё. Тэму ўдзелу моладзi ў грамадскiм i палiтычным жыццi краiны, падтрымкi студэнтаў абмяркоўвалi госцi праграмы разам з яе вядучым Максiмам Углянiцай.Статыстыка сведчыць: на 10 000 беларусаў прыпадае больш за 340 студэнтаў, гэта адзiн з самых высокiх паказчыкаў у Еўропе, яшчэ 10 гадоў таму лiчба была ўдвая меншая. Як дапамагае дзяржава дастаткова вялiкай частцы насельнiцтва краiны? Як адзначыў галоўны iнспектар Упраўлення сацыяльнай i выхаваўчай работы Мiнiстэрства адукацыi Вiктар Якжык, з 2001 года памеры ўсiх вiдаў стыпендый — iмянных, вучэбных, спецыяльных i сацыяльных — павялiчвалiся не менш за 10 разоў, у вынiку грашовая падтрымка (атрымлiвае яе каля 90 працэнтаў студэнтаў дзённай формы навучання) стала ў 10 разоў большай. А менавiта — iмянная стыпендыя сёння складае 169,5 тысячы рублёў, вучэбная (залежыць ад сярэдняга бала паспяховасцi) вагаецца ад 73,7 тысячы да 117,9 тысячы рублёў. «Не трэба забываць пра прэмii, надбаўкi (якiя, напрыклад, у педунiверсiтэце могуць складаць каля 100 тысяч рублёў), матэрыяльную дапамогу, у тым лiку — спецыяльных фондаў прэзiдэнта краiны, — працягвае Вiктар Вiктаравiч. — Мы, безумоўна, разумеем, што ўзровень такiх выплат павiнен быць больш сур’ёзным. Так яно i будзе, але i сёння беларускiя стыпендыi — самыя высокiя ў СНД». На думку ўдзельнiкаў «прамой лiнii» (сярод якiх былi i прадстаўнiкi БРСМ), пра асобую ўвагу да праблем падрастаючага пакалення сведчыць i рэспублiканская праграма «Моладзь Беларусi», якая рэалiзуецца з 1996 года. Адна з задач — выхаванне грамадзянiна, патрыёта. Шматлiкiя даследаваннi даказваюць: у Беларусi студэнты — актыўная сацыяльная група. — Згадзiцеся, iнакш як правалам ў сiстэме адукацыi i нельга будзе назваць, калi беларусы будуць добра ведаць гiсторыю, скажам, Усходу, але дрэнна разбiрацца ў лёсе сваёй краiны, — лiчыць Вiктар Якжык. Таму i не дзiўна, што моладзь Беларусi актыўна ўдзельнiчае амаль ва ўсiх грамадскiх мерапрыемствах, у тым лiку — рыхтуецца да выбараў прэзiдэнта краiны. — Нам, маладым, будаваць будучыню, i фундамент яе закладваецца ўжо сёння, — гаворыць сакратар камiтэта БРСМ Беларускага нацыянальнага тэхнiчнага унiверсiтэта Юрый Чачукевiч. — Менавiта з гэтай нагоды ў свой час i з’явiўся БРСМ, якi аб’яднаў найбольш актыўных маладых людзей краiны. Частка iх стане ўдзельнiкамi Трэцяга Усебеларускага народнага сходу.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Традыцыйная «Прамая лiнiя» прайшла на гэтым тыднi на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё. Тэму ўдзелу моладзi ў грамадскiм i палiтычным жыццi
|
|