Рукамi i сэрцам
Барыс ПРАКОПЧЫК
Жамчужыны Айчыны Сёлета пачнецца рэстаўрацыя Свята-Барысаглебскай (Каложскай) царквыЖамчужына беларускага праваслаўнага дойлiдства, адзiны помнiк архiтэктуры ХII стагоддзя, якi хоць i не ў поўным выглядзе, але захаваўся на тэрыторыi Беларусi, чакае клапатлiвых чалавечых рук i неабыякавых да нашай мiнуўшчыны сэрцаў. Рэстаўрацыйныя работы пачнуцца сёлета, пасля таго, як заказчык, упраўленне капiтальнага будаўнiцтва Гродзенскага аблвыканкама, атрымае са сталiцы ад распрацоўшчыкаў архiтэктурнага праекта адпаведную дакументацыю. Як паведамiў карэспандэнту «Звязды» галоўны iнжынер упраўлення Валерый Крывец, на iх фiнансаванне з абласнога бюджэту на гэты год выдзелена 500 мiльёнаў рублёў. Мяркуецца, што абавязкi генпадрадчыка будуць ускладзены на «Гроднапрамбуд», акрамя таго, заказчык павiнен вызначыцца, каго прыцягнуць для выканання спецыяльных работ на гэтым унiкальным аб’екце. У прыватнасцi, будуць праведзены геарадарныя даследаваннi грунта пад храмам i вакол яго. Навуковым саветам Мiнiстэрства культуры вырашана, што Свята-Барысаглебская царква пасля рэстаўрацыi павiнна выглядаць так, як i да частковага разбурэння ў 1853 годзе, калi паўднёвая сцяна i палова заходняй абрушылiся ў Нёман з-за падмыву берага. Ад таго, наколькi якасна будуць выкананы рэстаўрацыйныя работы, залежыць уключэнне храма ў Спiс помнiкаў сусветнай спадчыны ЮНЕСКО.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёлета пачнецца рэстаўрацыя Свята-Барысаглебскай (Каложскай) царквы
|
|