21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Каб першы клас не выйшаў камяком

25.08.2009 21:33 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Настасся ЦЕЛЕШАВА

Погляд

Да 1 верасня засталося шэсць з паловай месяцаў. Для бацькоў будучых першаклашак гэта час вырашаць: аддаваць малога ў школу з шасцi гадоў цi пачакаць. Адказваюць на гэта пытанне таты i мамы, як правiла, самастойна. Адны лiчаць, што нельга губляць дванаццаць месяцаў, iншыя нi ў якiм выпадку не жадаюць скарачаць i без таго кароткае дзяцiнства. Трэцiя не могуць саўладаць з амбiцыямi: суседскi Толiк паступiў у гiмназiю, а наша Леначка што — горшая?

ЗРЭШТЫ, праблемай гэтай заклапочаны не толькi родныя i блiзкiя будучых школьнiкаў. На думку супрацоўнiкаў Iнстытута аховы мацярынства i дзяцiнства, вызначэнне школьнай сталасцi павiнна праводзiцца не пазней таго, як хлопчыку цi дзяўчынцы споўнiцца пяць. «Запасны» год спатрэбiцца на падрыхтоўку маленькага грамадзянiна да змены абстаноўкi i рашэння разнастайных праблем, якiх, на жаль, не пазбегнуць. Бо, на думку спецыялiстаў iнстытута, каля 33 працэнтаў першакласнiкаў да вучобы не гатовыя.

Усё таму, што бацькi часцяком самi iмкнуцца ацанiць здольнасцi сваiх сыноў i дачок, а зрабiць гэта аб’ектыўна ў большасцi выпадкаў яны не могуць. Кампетэнтны адказ — выключна за спецыялiстамi.

Як адзначыла намеснiк начальнiка ўпраўлення агульнай сярэдняй адукацыi Мiнадукацыi Валянцiна Маеўская, беларускае заканадаўства прадугледжвае паступленне ў школу з шасцi гадоў i больш (у Расii — з шасцi з паловай). Гатоўнасць малога да вучобы — i фiзiчную, i псiхалагiчную — вызначае медкамiсiя. У гэтым годзе школьны парог пераступiла больш за 90 000 хлопчыкаў i дзяўчынак (каля 76 тысяч з iх — ва ўзросце 6 гадоў i менш). Сама Валянцiна Леанiдаўна лiчыць, што пры добра арганiзаваным адукацыйным працэсе ранец можна прымераць i ў шэсць. Але да кожнага выпадку трэба падыходзiць iндывiдуальна.

Калi малы матываваны на вучобу, здаровы, жадае наведваць заняткi, i яго бацькi не супраць, то 6 гадоў — не праблема. Больш за тое, у першаклашак нагрузка невялiкая — 19 гадзiн у тыдзень, урокi — па 35 хвiлiн, хатнiх заданняў iм не задаюць, адзнак не ставяць, i партфелi маленькiя школьнiкi не носяць.

— Увогуле малому лепш iсцi ў школу з сямi гадоў, — гаворыць псiхолаг Вольга Канавалава. — Адзiн год у гэтым узросце мае вялiзнае значэнне, iншы раз лiк iдзе на месяцы. I яшчэ адзiн момант: нярэдка бацькi разважаюць так — калi малы ведае алфавiт, то яму можна сядаць за парту. Не забывайце, што чытаць можна пачаць i ў тры гады...

На думку спецыялiста, перад прыняццем рашэння малога абавязкова трэба пратэсцiраваць у тэрытарыяльным цэнтры абслугоўвання насельнiцтва, у дзiцячым садку цi палiклiнiцы. Вашага хлопчыка цi дзяўчынку могуць праэкзаменаваць i непасрэдна ў школе. Добра гэта цi дрэнна? З аднаго боку, гэта парушае правы дзiцяцi, з iншага — цi абрадуецеся вы, калi ваш нашчадак трапiць у клас, дзе ўсе ўмеюць чытаць, а ён — не. Самае ж галоўнае, паводле слоў Вольгi Канавалавай, — настаўнiк, якi сумее знайсцi падыход да вашага першаклашкi.

Псiхолагi лiчаць, што шасцiгодкi, па вялiкаму рахунку, належаць да дашкольнага свету: яны сапраўды здольныя засвойваць вучэбны матэрыял, але ў форме гульнi, а з гэтай праблемай, як паказвае практыка, педагогам спраўляцца вельмi цяжка. Адсюль — складанасцi са здароўем i псiхалагiчным развiццём дзяцей. Праўда, чатырохгадовая праграма змякчае нагрузку.

Цiкава, што бацькi хлопчыкаў часцяком iмкнуцца аддаць сваiх гарэз у школу як мага раней. У вынiку шасцiгодкi аказваюцца ў класе са старэйшымi. Матывы такога ўчынку вiдавочныя: клапатлiвыя таты i мамы стараюцца прадугледзець лёс малога на дванаццаць гадоў уперад, улiчваюцца i паступленне ў ВНУ, i служба ў армii. Знаёмства ж дзяўчынак са школай звычайна адкладваецца, такiм чынам старэйшае пакаленне працягвае iм дзяцiнства. Аднак не трэба забываць, што яны па ўсiх псiхафiзiчных законах сталеюць раней, больш сацыяльна-адаптаваныя i ўседлiвыя. Хлопчыкам жа трэба больш гуляць. Таму дастаткова часта можна сустрэць класы са стараннымi вучанiцамi i заўжды няўрымслiвымi вучнямi.

Бацькi нярэдка задаюцца пытаннем: калi малы ўжо ўмее чытаць i пiсаць, разумны i дапытлiвы, цi не пашкодзiць яму пераседжванне ў дзiцячым садку? Спецыялiсты гавораць, што паступленне ў першы клас не павiнна ўвязвацца выключна з iнтэлектуальным развiццём дзiцяцi. Здараецца, што дзяўчынка, якая цудоўна малявала ў дзiцячым садку, ведала на памяць амаль усяго Маршака, у школе становiцца млявай i сумнай, капрызнiчае — гэта адбiваецца празмерная нагрузка. Напрыклад, няцяжкае для дарослых чыстапiсанне — сур’ёзны стрэс для маленькiх вучняў, асаблiва для хлопчыкаў. Складана iдуць справы з вывядзеннем акуратных лiтарак у ляўшоў, дзяцей з дрэннай маторыкай, павышаным мышачным тонусам.

Малых, якiя паступiлi ў школу раней пэўнага ўзросту, таксама падпiльноўваюць складанасцi ў матэматыцы, прычым, хутчэй за ўсё, праблемы напаткаюць дзiця не ў першым (адносна лёгкiм), а ў другiм i трэцiм класах. Таму пры падрыхтоўцы будучага вучня да школы трэба засяроджваць увагу не на фарсiраваннi вучэбных здольнасцяў малога, а на развiццi псiхiчных функцый, якiя забяспечваюць навучанне, на сацыяльных навыках. Бо школа падразумявае не толькi асяроддзе, якое развiвае, але i дысцыплiнуючую сiстэму. I будуецца яна, на жаль, у большасцi выпадкаў на прымусу. Толькi ад таленту настаўнiка залежыць, наколькi лёгка гэта пройдзе, цi зможа педагог змякчыць традыцыйны пасыл — ты павiнен — зацiкаўленасцю ў навучаннi, добрымi адносiнамi. Дзiцяцi важна ўмець прымаць абмежаваннi з боку дарослых. Малы павiнен быць адносна самастойным: напрыклад, умець завязваць шнуркi, складваць партфель, спраўляцца з гузiкамi i завязкамi ад шапкi, сядзець за партай i... карыстацца туалетам.

Дарэчы, узроставы разрыў звычайна пераадольваецца да канца пачатковай школы, але цi варта плацiць за яго здароўем малога? Калi дзiцяцi добра ў садку i праблема яго недазагрузкi — адзiнае, што вас клапоцiць, не спяшайцеся. Магчымасцяў для творчага развiцця малога сёння дастаткова.

Чым займацца з сынам цi дачкой, каб 1 верасня не застацца ля разбiтага карыта? У першую чаргу неабходна заняцца здароўем: плаванне, прагулкi, веласiпед — заняткi, якiя садзейнiчаюць паспяховаму ўступленню ў школьнае жыццё. Трэба, каб малы трэнiраваў валявыя якасцi, для гэта яму трэба даводзiць любую пачатую справу да канца. Адзiн з самых важных спосабаў развiцця — чытанне кнiг, банальная, здавалася б, справа, якую нiяк нельга падмянiць тэлевiзарам. Не трэба забываць пра маляванне, лепку, канструяванне. Пажадана навучыць малога канцэнтраваць увагу, лагiчна разважаць, слухаць i засвойваць правiлы.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Да 1 верасня засталося шэсць з паловай месяцаў. Для бацькоў будучых першаклашак гэта час вырашаць: аддаваць малога ў школу з шасцi гадоў цi пачакаць
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика