21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Inter - ПОЛ

25.08.2009 21:33 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

НАВУЧЫЛА ГАЛАНТНАСЦI ПРАЗ СУД

Жыхарка Румынii, якая адбывае тэрмiн у турме, падала ў суд на свайго бой-фрэнда, патрабуючы, каб ён дарыў ёй больш прыемныя падарункi.

36-гадовая Сiката Радалеска адбывае тэрмiн за крадзеж. Аднак зняволеную непакояць не толькi краты на вокнах. Больш за ўсё яе засмучае няўвага з боку сябра на волi. Больш клапатлiвым Сiката вырашыла зрабiць свайго сябра праз суд. Румынка абвiнавацiла 30-гадовага Нiкусора Канстанцiна ў поўнай раўнадушнасцi, а таксама ў тым, што ён адмоўна ўплывае на яе душэўную раўнавагу i псiхалагiчны стан. «Ён прыносiць мне абсалютна бескарысныя рэчы. Напрыклад, фотаздымкi з сябрамi ў барах... Такое ўражанне, што ён проста насмiхаецца нада мной. Мне хацелася б больш мiлых i прыемных падарункаў, якiя б аблегчылi маё зняволенне»,— заявiла суду Сiката. Закон аказаўся на баку зняволенай. Згодна з судовым рашэннем, Нiкусор павiнен узгаднiць спiс падарункаў, якiя ён будзе прыносiць ёй падчас наведванняў.

РАБАЎНIК ВЫКIНУЎ КАШТОЎНЫ ТРАФЕЙ

Зладзеi i рабаўнiкi часам не ведаюць, якiя каштоўнасцi трапляюць iм у рукi. Так, у Чэхii зламыснiк, якi выкраў з царквы антыкварныя карцiны, пакiнуў сабе толькi прыгожыя рамкi.

Чэшская палiцыя вышуквае злачынцу, якi выкраў з царквы горада Герман дзве карцiны эпохi барока. Пры гэтым самi каштоўныя палотны былi знойдзены побач з царкоўнай агароджай. Па ўсяму бачна, рабаўнiка спакусiў пазалочаны багет, а твор мастацтва пакiнуў раўнадушным. Злодзей памылiўся. Безумоўна, драўляныя рамы таксама маюць некаторую каштоўнасць, але за iх скупшчыкi не дадуць больш чым некалькi соцень долараў, у той час як кошт карцiн ацэньваецца ў 40 тысяч долараў. «Нам пашанцавала, што злачынца аказаўся непадкаваным i не здагадаўся, колькi каштуюць самi карцiны»,— гавораць сышчыкi.

У ПАЛIЦЫЮ — ЗА МАРЫХУАНАЙ

Маладая амерыканка павергла ў шок супрацоўнiкаў палiцыi, калi патэлефанавала ва ўчастак з тым, каб набыць трохi марыхуаны.

20-гадовай студэнтцы з унiверсiтэта ў Паўночнай Дакоце ў 3 гадзiны ночы тэрмiнова спатрэбiлiся наркотыкi. I яна не знайшла нiчога лепшага, як звярнуцца да вартаўнiкоў правапарадку. Спачатку дыспетчар патлумачыў ёй, што купля марыхуаны ў краiне з’яўляецца процiзаконнай, але дзяўчыну гэта не спужала. Тады палiцэйскi вырашыў правучыць студэнтку. Ён паведамiў ёй, што ў пакоi з доказамi вiны захоўваецца трохi наркотыкаў, якiя былi канфiскаваны ў злачынцаў. Абнадзеяная дзяўчына, не адчуваючы падвоху, адразу ж прыбегла ва ўчастак i прапанавала тры долары за абяцаны тавар. Наiўную асобу тут жа затрымалi. Студэнтцы прад’яўлены абвiнавачаннi ў спробе набыцця наркатычных сродкаў.

МЕДБРАТ РАСПРАЎЛЯЎСЯ З ПАЦЫЕНТАМI

Стэфан Летэр, былы медбрат бальнiцы нямецкага горада Зонтгофен, прызнаўся ва ўчыненнi 29 забойстваў, паведамляе Guardian.

Ён быў арыштаваны ў лiпенi 2004 года па падазрэнню ў крадзяжы з бальнiцы, аднак, на здзiўленне следчых, у ходзе допыту паведамiў аб забойствах. Сваiх ахвяр ён забiваў смяротнымi iн’екцыямi. Прызнанне шакiравала кiраўнiкоў бальнiцы. Раней яны не заўважалi, што смерць некаторых пацыентаў наступала па ненатуральных прычынах. Мiж тым, Летэр учыняў забойствы на працягу мiнiмум года. «Ён дзейнiчаў без усякага выбару i мэты», — гаворыць адвакат, якi прадстаўляе iнтарэсы сваякоў 10 памерлых. «Не ўсе пацыенты былi сур’ёзна хворымi, а з некаторымi з iх ён наогул не працаваў». Як мяркуецца, злачынствы Летэр учыняў з-за нiзкай самаацэнкi i жалю да сябе, стандартных рыс серыйных забойцаў.

Падрыхтаваў Iгар РЫГОРАЎ.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Жыхарка Румынii, якая адбывае тэрмiн у турме, падала ў суд на свайго бой-фрэнда, патрабуючы, каб ён дарыў ёй больш прыемныя падарункi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика