21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Цi ёсць у Беларусi арганiзаваная пагроза грамадству?

25.08.2009 21:33 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мiкола ДЗЯБЁЛА

Летась рэспублiканскай пракуратурай былi ўзбуджаны 4 крымiнальныя справы па фактах стварэння злачынных арганiзацый

«АЎТАРЫТЭТЫ» ПАВIННЫ СЯДЗЕЦЬ ЗА КРАТАМI

Сярод краiн СНД Беларусь лiчыцца бадай самым небяспечным месцам для «аўтарытэтаў» крымiнальнага свету i ўвогуле неспрыяльнай «глебай» для арганiзаванай злачыннасцi. Пра гэта паведамiў падчас сустрэчы з журналiстамi i намеснiк Генеральнага пракурора Беларусi Вiктар Прус.

Паводле яго слоў, толькi рэспублiканскай пракуратурай летась былi ўзбуджаны 4 крымiнальныя справы па фактах стварэння злачынных арганiзацый. Раней «аўтарытэтам» злачыннага свету вельмi часта ўдавалася выходзiць сухiмi з вады. Iх даволi складана было прыцягнуць да крымiнальнай адказнасцi, паколькi гэтыя людзi самi звычайна не крадуць, не рабуюць, не забiваюць, а займаюцца «арганiзацыйнай працай». У апошнiя гады сiтуацыя ў барацьбе з айчыннай «мафiяй» iстотна змянiлася. «Сёння мы ведаем пра арганiзаваную злачыннасць значна больш, чым 5 гадоў таму. Нам удалося выбiць глебу з-пад ног крымiнальнай супольнасцi», — падкрэслiў Вiктар Прус.

Сапраўды, беларуская арганiзаваная злачыннасць, у адрозненне ад той жа расiйскай, ужо даволi працяглы час публiчна не нагадвае грамадству аб сваiм iснаваннi. На вулiцах нашых гарадоў не грымяць выбухi, не чуваць стралянiны «мафiёзных разборак», айчынныя «зладзеi ў законе» не лезуць пiшчом ва ўладныя структуры.

Тым не менш гэта не азначае, што арганiзаваная злачыннасць у нашай краiне не iснуе. Яна ёсць i нясе рэальную пагрозу як асобным людзям, так i iнтарэсам усёй дзяржавы. У адным толькi Гомелi летась былi выяўлены 2 злачынныя арганiзацыi. Напрыклад, па крымiнальнай справе мясцовага «аўтарытэта» Марозава, якая ўжо накiравана для разгляду ў суд, праходзяць амаль 70 чалавек. Не ўсiх удалося затрымаць. Следства па справе працягваецца. На лаве падсудных пакуль апынулiся 46 чалавек, якiя падазраваюцца ва ўчыненнi шэрагу цяжкiх злачынстваў. Усяго, паводле слоў намеснiка Генеральнага пракурора, на рахунку згаданай банды больш за 100 злачынстваў, у тым лiку 19 забойстваў i замахаў на забойства, захоп 25 заложнiкаў, 10 парушэнняў, звязаных з незаконным абарачэннем зброi, а таксама серыя разбояў i грабяжоў. Толькi рэчавых доказаў следства сабрала цэлы грузавiк. Бандыты дзейнiчалi з асаблiвай жорсткасцю i цынiзмам, не шкадавалi нiкога, нават цяжарных жанчын.

Злачынная арганiзацыя, мiж iншым, утварылася на пачатку 90-х гадоў мiнулага стагоддзя. «Жывучасць» гэтай крымiнальнай суполкi тлумачыцца тым, што бандытам аказвалi дапамогу асобныя супрацоўнiкi праваахоўных органаў. Вiктар Прус паведамiў, што да адказнасцi прыцягнуты 5 работнiкаў органаў унутраных спраў.

НЕСПРЫЯЛЬНЫЯ ЎМОВЫ ДЛЯ «МАФII»

Як падкрэслiў Вiктар Прус, спрыяльных умоў для дзейнасцi арганiзаваных злачынных груп у Беларусi значна менш, чым у многiх суседнiх дзяржавах. Паводле яго слоў, у нас няма трывалай эканамiчнай асновы для дзейнасцi «мафii». Моцнага ўплыву на эканомiку арганiзаваная злачыннасць у Беларусi не аказвае. Зараз эканамiчную «базу» беларускай арганiзаванай злачыннасцi складаюць крадзяжы маёмасцi, вымагальнiцтва i iншыя карыслiвыя злачынствы, а таксама незаконная прадпрымальнiцкая дзейнасць. Паводле слоў Вiктара Пруса, крымiнальныя групоўкi цiкавiць сфера абарачэння акцызнай прадукцыi: алкаголь, тытунь, нафта, а таксама прадпрыемствы, якiя выпускаюць лiквiдную прадукцыю.

Аднак нейкiм чынам «замацавацца» ў легальнай частцы гэтага бiзнэсу арганiзаванай злачыннасцi не далi нават мiзэрнага шанца.

I гэта, як лiчыць намеснiк Генеральнага пракурора, заканамерны вынiк, бо ў нашай краiне праблеме барацьбы з арганiзаванай злачыннасцю надаецца вельмi вялiкая ўвага з боку кiраўнiцтва дзяржавы. Яна вядзецца мэтанакiравана, паслядоўна, эфектыўна.

Паводле слоў Вiктара Пруса, крымiнальныя структуры вольна адчуваюць сябе там, дзе слабая ўлада. У такiх выпадках «мафiя» звычайна дыктуе свае ўмовы чыноўнiкам. А ў нашай краiне з боку злачыннай суполкi не было нават спробаў аказаць уплыў на органы ўлады. Праўда, паводле звестак пракуратуры, былi зафiксаваны «неслужбовыя адносiны некаторых супрацоўнiкаў праваахоўных органаў з прадстаўнiкамi злачынных груповак».

Актуальнай для нашай дзяржавы, як для ўсiх краiн свету, застаецца праблема адмывання грошай. Хоць беларуская арганiзаваная злачыннасць не мае вялiкiх капiталаў. Аднак некаторыя злачынцы iмкнуцца ўкласцi свае грошы ў легальны бiзнэс, стварыць нейкiя фiрмы. Таму апошнiм часам прымаюцца меры па актывiзацыi барацьбы з легалiзацыяй злачынных даходаў. Летась было выяўлена 36 такiх фактаў.

«ГУЧНЫЯ» СПРАВЫ: КАМЕНТАРЫ I ПЕРСПЕКТЫВЫ

Агульнавядома, што злачыннасць не мае межаў. Ва ўмовах «празрыстасцi» мяжы з РФ, натуральна, самыя цесныя сувязi ў беларускiх злачынцаў са сваiмi хаўруснiкамi з Расii ў сферы нелегальнага аўтабiзнэсу, гандлю наркотыкамi i людзьмi. Аднак i ўзаемадзеянне беларускiх праваахоўных органаў з расiйскiмi калегамi зараз даволi плённае. Ёсць шэраг канкрэтных крымiнальных спраў, раскрытых сумеснымi намаганнямi. Напрыклад, у Беларусi ўдалося не толькi выявiць выканаўцаў, але i заказчыка (iм аказаўся, дарэчы, расiйскi злачынны «аўтарытэт») забойства.

Больш таго, паводле слоў Вiктара Пруса, беларускiя сышчыкi сумесна з расiйскiмi калегамi зараз маюць вельмi добрыя перспектывы раскрыць адно «гучнае» забойства, здзейсненае ў нашай краiне яшчэ ў 1993 годзе.

Вiктар Прус пракаментаваў сiтуацыю вакол расследавання крымiнальнай справы, узбуджанай па факту забойства журналiсткi газеты «Салiдарнасць» Веранiкi Чаркасавай. Нагадаю, што яна была па-зверску забiта (на яе целе эксперты налiчылi больш за 40 нажавых ран) у кастрычнiку 2004 года ва ўласнай кватэры. Напрыканцы мiнулага года трапiў за краты сын Веранiкi Чаркасавай Антон Фiлiмонаў, якi знаходзiцца пад вартай i зараз. Ён абвiнавачваецца ў фальшываманетнiцтве. Вiктар Прус абверг звесткi пра тое, што ў следчым iзалятары аказваецца цiск на Антона Фiлiмонава з мэтай прымусiць падлетка прызнацца ў забойстве мацi. На маё прамое пытанне — цi абвiнавачваецца Антон Фiлiмонаў зноў у смерцi сваёй мацi — намеснiк Генеральнага пракурора даў наступны адказ: «Следства зараз правярае шэраг версiй. Магу толькi сказаць, што апошняе тэлефоннае злучэнне Чаркасавай непасрэдна перад забойствам было менавiта з сынам, якi ў гэты час павiнен быў знаходзiцца ў школе. Але мы нiякiх абвiнавачванняў у сувязi з гэтым яму не прад’яўляем. Мы проста расследуем гэтую крымiнальную справу».

Вiктар Прус заявiў таксама, што ў «справе Чаркасавай» няма палiтычнага матыву i пракуратура робiць усё магчымае для раскрыцця гэтага злачынства i верыць у поспех.

Што датычыць смерцi пазаштатнага карэспандэнта газеты «Народная воля» Васiля Гроднiкава, то паводле слоў намеснiка Генеральнага пракурора, гэта быў няшчасны выпадак, таму праваахоўныя органы i не сталi ўзбуджаць крымiнальную справу. Аднак Вiктар Прус не выключыў магчымасцi паўторнай праверкi ўсiх абставiнаў смерцi журналiста...



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Летась рэспублiканскай пракуратурай былi ўзбуджаны 4 крымiнальныя справы па фактах стварэння злачынных арганiзацый
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика