21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Зноў пра кампенсацыю страчаных укладаў

25.08.2009 21:34 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пiсьмо ў рэдакцыю

У вашай газеце за 19 лiстапада 2003 г. быў надрукаваны артыкул «Цi варта разлiчваць на кампенсацыю страчаных укладаў?», якi закрануў сэрцы многiх тысяч укладчыкаў. Вельмi шкада, што рэдакцыя спынiлася на гэтай балючай тэме i не даводзiць узнятае пытанне да канца.

У мiнулым годзе прэзiдэнт А. Лукашэнка двойчы нагадваў старшынi Праўлення Нацбанка Пятру Пракаповiчу пры яго справаздачах аб тым, што «нам патрэбна накоплiваць грошы для кампенсацыi страчаных укладаў нашымi людзьмi». Аб гэтым паведамляла i рэспублiканскае радыё.

...Лiчым, што рэдакцыi ўплывовай газеты «Звязда», пастаяннымi чытачамi якой мы з’яўляемся, варта было б зноў падняць гэту тэму на старонках свайго выдання.

Мы таксама з’яўляемся пакрыўджанымi стратай сумленна заробленых грошай, хоць i не вялiкiх сум. У той перыяд кожны рубель каштаваў больш долара.

Мы, удзельнiкi Вялiкай Айчыннай вайны, як i iншыя людзi сталага ўзросту, звяртаемся праз газету да ўладаў i III Усебеларускага народнага сходу з просьбай вырашыць, нарэшце, гэтую несправядлiвасць веку.

Шостак Аляксандр Андрэевiч, Чарняўскi Мiхаiл Трафiмавiч,

к.п. Нарач, Мiнская вобласць.


Зноў пра кампенсацыю страчаных укладаў

Нагадаем, 19 лiстапада 2003 г. у «Звяздзе» была змешчана гутарка з намеснiкам старшынi Пастаяннай камiсii па грашова-крэдытнай палiтыцы i банкаўскай дзейнасцi Палаты прадстаўнiкоў Iванам МЫЧКО. Размова iшла аб магчымых захадах па вяртанню страчаных укладаў. З iм зноў сустрэўся наш карэспандэнт.

— Iван Мiкалаевiч, як вам лiст ветэранаў?

— Людзi маюць рацыю. Сапраўды, узнятае iмi пытанне не губляе сваёй актуальнасцi, а ў асобных слаях насельнiцтва нават набывае яшчэ большую вастрыню. Напрыклад, сярод ветэранаў. Я поўнасцю падзяляю хваляваннi i клопаты чытачоў «Звязды» наконт вяртання сваiх кроўных грошай. Але разам з тым мушу адзначыць: калi «ў вярхах», гаворачы мовай аўтараў пiсьма, не крычаць на кожным скрыжаваннi аб гэтай праблеме, то не факт, што ўлада не займаецца пытаннем. Яно пастаянна знаходзiцца ў полi зроку, у прыватнасцi, нашага парламента. Наколькi я ведаю, гэтай надзвычай складанай праблемай таксама заклапочаны ў Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта i ва ўрадзе. Iдзе актыўны сумесны пошук яе вырашэння. Бо тая частковая i, шчыра кажучы, нязначная кампенсацыя, якая ўсё ж адбылася, у параўнаннi з панесенымi стратамi не можа задаволiць усiх пацярпеўшых ад iнфляцыi.

Дзяржава гэта цудоўна разумее i мяркуе прадпрыняць канкрэтныя захады. Сёння з ростам эканомiкi, рэкордным за апошнi год знiжэннем iнфляцыi, iстотным умацаваннем рубля i iншымi станоўчымi зрухамi адкрываюцца дадатковыя магчымасцi для разлiку з насельнiцтвам. Надышоў час прыняцця нарматыўных актаў аб кампенсацыi страчаных укладаў у савецкiх рублях да 1992 года i вяртаннi грошай па сумах доўгатэрмiновага страхавання.

— Вiдавочна, што адразу i ўсiм не ўдасца вярнуць страты. Хто можа разлiчваць на першачарговае атрыманне кампенсацыi?

— Безумоўна, у першую чаргу ўдзельнiкi Вялiкай Айчыннай вайны, працаўнiкi тылу, блакаднiкi, якiх сярод нас з часам, на жаль, становiцца ўсё менш. Аднымi з першых таксама павiнны атрымаць кампенсацыю ветэраны працы, людзi, узрост якiх наблiжаецца да 80 гадоў. Затым людзi больш маладыя.

— На якi тэрмiн можа расцягнуцца працэс кампенсацыi?

— Зразумела, гэта не будзе аднаразовая акцыя. Пры ўсiм жаданнi дзяржава не можа дазволiць сабе падобнае. Як слушна заўважаюць аўтары пiсьма, на пачатак той сумнавядомай гiперiнфляцыi адзiн рубель каштаваў больш за долар ЗША. Нават пры кампенсацыi па курсу адзiн да аднаго спатрэбiцца выдаткаваць астранамiчную суму, роўную прыкладна двум гадавым бюджэтам краiны. Паводле папярэднiх разлiкаў, размова iдзе аб чатырох з паловай трыльёнах рублёў. Таму аб’ектыўна працэс кампенсацыi расцягнецца на пэўны час.

— Можаце канкрэтна ўдакладнiць, з якога i па якi год?

— Ведаеце, не хочацца займацца голым папулiзмам i прадказваць або патрабаваць ад урада правесцi працэс кампенсацыi як пасяўную ў сцiслыя тэрмiны. Упэўнены ў адным: пры захаваннi палiтычнай стабiльнасцi ў краiне i тэмпаў росту эканомiкi мы здолеем па меры магчымасцi ў прымальныя тэрмiны разлiчыцца з людзьмi.

Бясспрэчна, чым хутчэй мы гэта зробiм, тым больш насельнiцтва будзе давяраць грашова-крэдытнай сiстэме краiны, нашым банкам. Рост укладаў нашых суграмадзян будзе працаваць на эканомiку краiны. Толькi ў мiнулым студзенi больш як на 97 мiльярдаў рублёў, цi на 2,7 працэнта, павялiчылiся ўклады насельнiцтва ў нацыянальнай валюце ў беларускiх банках. Дэпазiты ў замежнай валюце за гэты месяц узраслi на 23,9 мiльёна долараў ЗША (на 2,8 працэнта). У вынiку зберажэннi грамадзян у пачатку лютага дасягнулi ў нацыянальнай валюце амаль 3,8 трыльёна рублёў, а ў замежнай — 888,1 мiльёна долараў ЗША.

Упэўнены, пасля прыняцця вышэйзгаданага закона гэтыя лiчбы яшчэ больш узрастуць. А павелiчэнне рэсурсаў банкаў дазволiць знiжаць Нацбанку стаўку рэфiнансавання, i як след патаннеюць крэдыты для насельнiцтва на будаўнiцтва i рамонт жылля, набыццё рэчаў доўгатэрмiновага карыстання i г.д.

— Але ўсё ж значная частка насельнiтва працягвае трымаць свае зберажэннi ў замежнай валюце (амерыканскiх доларах цi еўра) i пазбягае захоўваць грошы ў беларускiх банках. Як пераламаць гэту сiтуацыю?

— Думаю, значна ўмацаваць давер да айчынных банкаў дапаможа прыняцце закона аб гарантыях банкаўскiх укладаў i дэпазiтаў фiзiчных асоб. Я, дарэчы, у парламенце вяду гэты законапраект. Хачу сказаць, што ён ужо адобраны Нацыянальным банкам, адным з яго асноўных распрацоўшчыкаў, прайшоў разгляд у Савеце Мiнiстраў i Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта. Усе бакi выказалi зацiкаўленасць у яго хуткiм прыняццi. Магчыма, гэта здарыцца на чарговай сесii парламента.

— У чым сутнасць новага закона?

— Пасля яго ўступлення ў сiлу кампенсацыю цяперашнiх укладаў у вынiку форсмажорных абставiнаў возьме на сябе дзяржаўная Рэзервовая карпарацыя. У яе распараджэннi будуць сур’ёзныя фiнансавыя рэзервы. Згодна з законам, важным элементам сiстэмы кампенсацыi стане абавязковы для ўсiх банкаў, якiя маюць лiцэнзiю на прыцягненне сродкаў ва ўклады, пералiк пэўных узносаў на рахунак Рэзервовай карпарацыi. Яна, такiм чынам, пачне выконваць ролю гаранта безумоўнага вяртання грошай пацярпеўшым укладчыкам. З гэтай мэтай у законе вызначаны механiзм выплаты па банкаўскiх укладах i дэпазiтах.

А пакуль, як вядома, поўная захаванасць i выдача зберажэнняў грамадзян як у нацыянальнай, так i ў замежных валютах гарантуецца толькi ў некалькiх беларускiх банках.

Адкрыю невялiкi сакрэт: у час работы над законапраектам разгарнулася палемiка, у ходзе якой выказвалiся прапановы даручыць кампенсацыю ўкладаў страхавым кампанiям. Але потым з-за адсутнасцi ў айчынных страхавых кампанiй неабходных фiнансавых сродкаў вырашылi спынiцца на стварэннi Рэзервовай карпарацыi.

— Пытанне да вас як члена Каміссii па бюджэту i фiнансах Парламенцкага сходу Беларусi i Расii. У час яго апошняй сесii, калi не памыляюся, была агучана навiна аб верагодным пераходзе на агульную валюту ў 2008 годзе. Як у сувязi з гэтым будзе ажыццяўляцца кампенсацыя ўкладаў?

— Згодна з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь i адпаведнымi дамоўленасцямi з расiйскiм бокам. Пакуль яшчэ мы канчаткова не дамовiлiся з саюзнiкамi аб тым, якiм чынам будзе весцiся абмен беларускага рубля. Прапаноўваецца некалькi варыянтаў. На мой погляд, найбольш прымальны — па iснуючаму курсу Нацбанка на момант абмену. Думаю, што гэтае пытанне ў рэшце рэшт будзе вырашана.

Хачу звярнуць увагу на iстотную дэталь: размова iдзе не аб пераходзе на расiйскi рубель, а на агульную валюту. Гэты пераход стане магчымым толькi пасля падпiсання Канстытуцыйнага акта, прыняцця шэрагу iншых важных дакументаў. Таму я не спяшаўся б з вызначэннем канкрэтнай даты пераходу на агульную валюту. Яна павiнна стаць магутным i пераканаўчым завяршаючым акордам пабудовы Саюзнай дзяржавы.


Каментарый Нацыянальнага банка Беларусi

Пасля распаду СССР запазычанасць перад насельнiцтвам па ўкладах Ашчадбанка, аблiгацыях мэтавай беспрацэнтнай пазыкi, а таксама доўгатэрмiновых дагаворах страхавання была аформлена кожнай былой рэспублiкай як унутраны дзяржаўны доўг. Яго абслугоўванне ўваходзiць у кампетэнцыю Мiнiстэрства фiнансаў.

У вынiку развiцця гiперiнфляцыi ў пачатку 90-х гадоў ва ўсiх рэспублiках былога СССР адбылося рэзкае абясцэньванне зберажэнняў насельнiцтва, размешчаных як на руках, так i давераных дзяржаве ў выглядзе ўкладаў, аблiгацый, узносаў па дагаворах доўгатэрмiновага страхавання. У сувязi з гэтым уладальнiкамi дадзеных зберажэнняў па сутнасцi ўзнiмаецца праблема аб вяртаннi iм страт ад iнфляцыi ў поўным аб’ёме.

Пытаннi па аднаўленню пакупнiцкай здольнасцi зберажэнняў грамадзян, якiя раней былi размешчаны ва ўклады i абясцэнiлiся ў вынiку iнфляцыi, вырашаюцца на ўзроўнi прэзiдэнта i ўрада краiны зыходзячы з эканамiчных магчымасцяў, якiя абмежаваны.

Праведзеныя ў краiне з 1991-га па 1998 год адпаведныя мерапрыемствы не аднавiлi пакупнiцкую здольнасць зберажэнняў, якiя абясцэнiлiся.

Цяпер кампенсацыя ў «Беларусбанку» ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 21 красавiка 1998 г. № 229 «Аб кампенсацыi абясцэньвання ўкладаў i аблiгацый мэтавай беспрацэнтнай пазыкi 1990 г. на набыццё тавараў працяглага карыстання (каштоўных папер)» усiм укладчыкам Ашчаднага банка Рэспублiкi Беларусь (iх нашчадкам), якiя мелi ў перыяд з 1 студзеня 1992 г. да 1 студзеня 1995 г. адпаведныя ўклады, i ўладальнiкам указаных каштоўных папер, набытых ва ўстановах Ашчаднага банка Рэспублiкi Беларусь.

Разлiк памеру кампенсацыi робiцца ў адпаведнасцi з Парадкам налiчэння кампенсацыi ўкладчыкам i ўладальнiкам каштоўных папер, зацверджаным пастановай Саўмiна i Нацбанка Беларусi ад 19.06.1998 г. № 972/18. Разлiк сумы кампенсацыi ўлiчвае iндэкс спажывецкiх цэн да 1 студзеня 1996 г., перыяд захоўвання ўкладу, сумы раней налiчаных на зберажэннi даходаў i зробленых кампенсацыйных выплат i па гэтай прычыне кампенсуе iнфляцыйныя страты часткова, толькi да 1996 г. У сувязi з тым, што iндэксацыя кампенсацыйных сум на момант iх атрымання не рабiлася, укладчыкi, якiя атрымалi кампенсацыi ў больш познiя тэрмiны, панеслi страты ад абясцэньвання гэтых сум.

Урадам i Нацбанкам сумесна з Мiнэканомiкi i Мiнфiнам вывучаецца магчымасць правядзення ў рэспублiцы дадатковай кампенсацыi абясцэньвання грашовых сродкаў насельнiцтва, давераных раней дзяржаве. Разглядаюцца розныя варыянты вырашэння пытання i магчымыя механiзмы яго рэалiзацыi, уключаючы разлiкi з насельнiцтвам таварамi або паслугамi. Пры гэтым будуць улiчаны iнтарэсы ўсiх катэгорый грамадзян, якiя даверылi свае зберажэннi дзяржаве: укладчыкаў Ашчадбанка, уладальнiкаў аблiгацый дзяржаўнай мэтавай беспрацэнтнай пазыкi 1990 года, а таксама страхоўшчыкаў па доўгатэрмiновых дагаворах страхавання, заключаных да 1 студзеня 1992 г.

Вiдавочна, што незалежна ад механiзма рэалiзацыi, дадатковая кампенсацыя будзе мець эфект пры ўмове, што сума атрыманай канкрэтнай асобай кампенсацыi будзе максiмальна адпавядаць пакупнiцкай здольнасцi зберажэнняў, якiя абясцэнiлiся. Таму рашэнне аб правядзеннi дадатковай кампенсацыi можа быць прынята толькi пры наяўнасцi крынiц пакрыцця гэтых затрат. Урадам i Нацбанкам прымаюцца меры па пошуку фiнансавых магчымасцяў для правядзення мерапрыемстваў па дадатковай кампенсацыi iнфляцыйных страт насельнiцтва.

Падрыхтаваў Леанiд ЛАХМАНЕНКА.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нагадаем, 19 лiстапада 2003 г. у «Звяздзе» была змешчана гутарка з намеснiкам старшынi Пастаяннай камiсii па грашова-крэдытнай палiтыцы i банкаўскай д
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика