21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Чыста там, дзе спяваюць

25.08.2009 21:34 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

НАРОДНЫ СХОД: НАПЯРЭДАДНІ

«Добры, прынцыповы, умее спачуваць i дапамагаць людзям... А як спявае! Адным словам, незаменны...», — кажуць у Смалявiцкай жыллёва-камунальнай гаспадарцы пра вадзiцеля кантэйнеравоза Вячаслава ПЫРКО. Маўляў, вось за гэта i абралi дэлегатам на Усебеларускi сход.

— Пунктуальнасць я вельмi люблю: на працоўным месцы — а сёмай гадзiне, нiколi не спазнiўся за трынаццаць гадоў, дый увогуле заўваг не атрымлiваў, — расказвае Вячаслаў Iосiфавiч. — Па праўдзе сказаць, не ўяўляю сябе ўжо без гэтай работы. Едзеш ранiцай — бачыш адзiн горад, брудны, засмечаны, а калi адганяеш машыну ў гараж — гэта ўжо iншы горад. Чысты i прыбраны...

— Хочаце сказаць, вас не раздражняе, мякка кажучы, неахайнае часам стаўленне жыхароў да такога працэсу як вываз смецця?

— Насельнiцтву трэба яшчэ вучыцца не забруджваць усё навокал, думаць пра тое, каб не перакрываць кантэйнеравозу праезд уласнымi машынамi, якiя пакiдаюцца ў непрадугледжаных месцах. Усё гэта я назiраю штодня.

— У Смалявiчах вырашаецца праблема перапрацоўкi другаснай сыравiны?

— У вялiкiх гарадах пытанне вырашаецца, а ў нас толькi ў праекце. Кажуць, што перапрацоўчы завод з’явiцца ў блiжэйшай будучынi. Пэўнае абсталяванне набыта для сартавальнай станцыi. Шчыра кажучы, балюча бачыць, як шмат карыснага зарываецца ў зямлю.

— Што каштоўнага вы маеце на сёння?

— Самае дарагое, што ў мяне ёсць — унучкi. Ад сына — Настачка, якой пайшоў пяты годзiк i ад дачкi — Палiначка, якой зараз паўтара. Сын жыве ў той кватэры, якую атрымала некалi жонка. А дачка засталася ў кватэры, якую далi мне. Сам вярнуўся да цешчы, у прыватны сектар.

— Кажуць, вы вядомы пясняр...

— Спяваю i дома, i на рабоце, i... паўсюль. У дзяцiнстве браў удзел у самадзейнасцi, а ў армii стварыў ансамбль. Марыў некалi пайсцi «ў музыку», але не атрымалася. У 11 гадоў, а я нарадзiўся i вучыўся, дарэчы, у Брагiнскiм раёне, мяне аднаго з музычнай школы бралi вучыцца ў Маскву. Трэба было прайсцi медкамiсiю. А на той момант мацi — на сесii ў педiнстытуце, бацька з’ехаў у працоўную камандзiроўку ва Украiну... Бабуля павяла на здачу аналiзу крывi. Як толькi мяне кальнулi, я, можа, пяць кiламетраў бег з крыкам «Не паеду нiкуды!». Думаў, пасля армii ў iнстытут культуры паступiць, але... ажанiўся, дзецi.

Нiдзе i не вучыўся пасля школы. Працаваў i кранаўшчыком, i вадзiцелем аўтобуса... Доўгi час гуляў на вяселлях, цяпер, праўда, крыху закiнуў, але з наступнага года хачу без адрыву ад асноўнага занятку папрацаваць у ансамблi. Iграю на баяне, iграў i на гiтары, але больш за ўсё люблю спяваць.

— А любiмая песня?

— Думаю, што «Люстэрка» Юрыя Антонава.

— За што ў вас душа балiць?

— За тое, што не кожны чалавек жыве так, як павiнен жыць. Канешне, многае ад яго самога залежыць... Многа я пiтушчых людзей бачу i надта невыносна гэта. Не пiць увогуле амаль немагчыма, аднак трэба ведаць меру. Цяжка штодня бачыць, як выпiвоху вядуць пад рукi, цi ляжыць ён, дзе ўпаў...

— На свой заробак многае можаце сабе дазволiць?

— З заробку ў мяне ўтрымлiваюць за камунальныя паслугi. А астатняе — унукаў папесцiць.

— Дома што-небудзь зрабiлi сваiмi рукамi?

— Лазню збудаваў гэтым летам для сваiх «бабуль» — цешчы i жонкi. На Новы год першы раз затапiлi.

— Вы часта збiраецеся сям’ёй?

— У мяне багатая радня, i ва ўсiх я жаданы госць. Спяваю i народныя, i эстрадныя песнi, i пераробкi — на старую музыку новыя словы. Нашым працоўным калектывам прыдумалi гiмн камунальнiкаў, напрыклад.

— Дзецям перадаўся ваш талент?

— Дачка Танюша, калi была школьнiцай, стала пераможцай раённага агляду ў сваёй узроставай групе. Дырэктар музычнага вучылiшча сказаў, што возьме на вучобу, але яна павiнна вывучыць за год «азы», якiя дзецi вывучылi ў школе. Яна спалохалася i пайшла ў тэхнiкум на бухгалтара... А зараз унучачка шчабеча: «Дзядуля, музiку, музiку...». Мае гены, вiдаць.

— Цi падпявае вам жонка?

— На жаль, не, але надта любiць слухаць. Працуе, дарэчы, на нафтабазе, аператарам па выпуску нафтапрадуктаў.

— Пра што марыцца?

— У такiм узросце можна марыць аб адным — дабрабыце дзяцей i ўнукаў.

Святлана БАРЫСЕНКА.

г. Смалявiчы.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Добры, прынцыповы, умее спачуваць i дапамагаць людзям... А як спявае! Адным словам, незаменны...», — кажуць у Смалявiцкай жыллёва-камунальнай гаспада
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика