Якая яна — наша песня?Погляд Iдэя гэта — азiрнуцца назад і ў любiмыя зiмовыя святы паслухаць лепшыя песнi — узнiкла гадоў 40 таму. Клаўдзiя Шульжэнка, Муслiм Магамаеў, Iосiф Кабзон... Пазней да iх далучылiся Ала Пугачова, Леў Лешчанка, Валерый Лявонцьеў... Што нi iмя, то, згадзiцеся, зорка, яркi, светлы ўспамiн!I гэта проста цудоўна, што iдэю падхапiлi ў Беларусi. Але нiводнай беларускай песнi ў «Песні года...» не прагучала. Што ж, я разумею выбар песень з боку Iскуi Абалян, Тарыела Майсурадзе, Гюнеш Абасавай. А як жа астатнiя? Не «ўмерла» ж, як латынь, спрадвечнае беларускае слова, не анямеў народ? Пiсалiся вершы, стваралася музыка. I што? Нiчога цiкавага, нiчога вартага, быць прадстаўленым на заключным канцэрце? Так, у краiне дзве афiцыйныя, дзве дзяржаўныя мовы, дык навошта ж грэбаваць першай, мовай тытульнай нацыi? Хто б з суседзяў гэта дазволiў? Галоўнае былi б усе песнi шэдэўрамi, хоць i на рускай мове, а то нярэдка — перапеў адной тэмы «Если ты изменила», «Там на вечеринке», «Девочки-картинки», «Назови меня по имени»... I яшчэ дзве заўвагi. Першая — песнi гэтыя нехта стварыў. То чаму б (а тым больш, калi яны лепшыя...) не назваць аўтараў? Другая — калi гэта дзея, канцэрт, то выканаўцам, мо, не варта апранацца туды, як на пляж цi спартыўную пляцоўку? Цi я памыляюся? Уладзiмiр ДЗIСКО, Мiнск. P.S. Гэтыя ўражанні ад «Песні года...» з новай сілай падмацоўваюць вялікія канцэрты «За Беларусь!».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Iдэя гэта — азiрнуцца назад і ў любiмыя зiмовыя святы паслухаць лепшыя песнi — узнiкла гадоў 40 таму. Клаўдзiя Шульжэнка, Муслiм Магамаеў, Iосiф Кабзо
|
|