21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Лiдар гурту «Лявоны» Павел ЗАЯЦ: «Дома мне лепей!»

25.08.2009 21:34 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вiкторыя ЦЕЛЯШУК

Iх заўжды параўноўвалi з «Песнярамi», i не без прычыны. Менавiта Уладзiмiр Мулявiн прыняў тады яшчэ англамоўны калектыў у сваю маладзёжную студыю, параiў перайсцi на беларускую мову i нават прыдумаў гурту назву — «Лявоны». Вiзiткай гурту стала песня «Мiлая дзяўчына», запiсаная ў 1996 годзе. I сёлета нiкога не здзiвiла б святкаванне 10-гадовага юбiлею «Лявонаў», каб не адна акалiчнасць. Амаль на год калектыў знiк з беларускай сцэны — дакладней, салiст гурту Павел Заяц з’ехаў у Расiю, i нiхто не ведаў, што далей.

А далей... ён не проста вярнуўся, але i запiсаў некалькi англамоўных кампазiцый, адна з якiх, «Come back» (так i перакладаецца — «Вяртанне»), увайшла ў тройку лiдараў адбору на «Еўрабачанне». Пра тое, з чым звязаны «камбэк» i цi вярнуўся да нас ранейшы калектыў або гэта зусiм iншы гурт, нам расказаў сам Павел.

— У прынцыпе, i сыходу нiякага не было, — не пагаджаецца з маёй трактоўкай падзей Паша i прыгадвае «эпапею» з самага пачатку. У 1995 годзе нехта са знаёмых паказаў Уладзiмiру Георгiевiчу Мулявiну запiсы маладых амбiцыйных хлопцаў «Soulus Rex». Запiсы спадабалiся, а самi хлопцы атрымалi запрашэнне папрацаваць у студыi Мулявiна. Аднак другiя «Песняры» нiкому не былi патрэбныя — i нарадзiлiся першыя «Лявоны». Праўда, у хуткiм часе пасля шэрагу сумна вядомых скандалаў i «Песняроў» практычна не стала, а моладзь улiлася ў рэшткi дзяржаўнага ансамбля. «Я заўжды лiчыў, што гэта ненадоўга, мы проста засталiся, каб падтрымаць Уладзiмiра Георгiевiча, — падкрэслiвае Павел. — У любым выпадку хацелася сваёй творчасцi, а не прыпадабнення да асноўнага ансамбля».

Пакуль гатаваўся чай, у парадку лiрычнага адступлення Паша раптам прыгадаў, што нядаўна бачыў сон — пра паралельны свет: «Як быццам д’ябал мяне клiкаў у сваё акружэнне, а я тлумачыў, што мне трэба вяртацца сюды, бо засталося многа няскончаных i проста нязробленых спраў. У рэшце рэшт, пераканаў яго. Атрымлiваецца, сон у руку!».

Пасля смерцi Мулявiна калектыў зноў падзялiўся. «Лявоны» ездзiлi то з адной, то з другой часткай, выступалi ў Маскве. А скончылася ўсё тым, з чаго i пачыналася — Павел успомнiў свае старыя песнi, напiсаў новыя i вырашыў, што цяпер будзе займацца ў першую чаргу ўласнай творчасцю.

— Ёсць нейкая афiцыйная дата аднаўлення цi, можа, вяртання «Лявонаў»?

— Напэўна, кастрычнiк—лiстапад мiнулага года. Тады пачаўся новы этап — супрацоўнiцтва з аранжыроўшчыкам Уладзiмiрам Курловiчам. Зараз усе песнi запiсваем у яго студыi.

— Паводле чутак, цябе клiкалi вярнуцца ў «Песняры»...

— Насамрэч клiкалi. Аднак, па-першае, я лiчу, што пасля смерцi Мулявiна ансамбль практычна не iснуе. А па-другое, я даўно марыў працаваць самастойна i незалежна. У «Лявонах» да таго ж з самага пачатку ўзнiкла своеасаблiвая цёплая атмасфера. Мне, прызнаюся, нейкi час не вельмi падабалася назва, прыдуманая Мулявiным, аднак яна аказалася запатрабаванай. А музыка ў «Лявонаў» заўжды была добрая, якасная — i мне зараз не сорамна сказаць, што мы ў пэўным сэнсе працягваем традыцыi «Песняроў». Бо ў нашым рэпертуары ёсць i цудоўныя беларускамоўныя песнi, i рускамоўныя, i англамоўныя. Апошняя, англамоўная праграма ўвогуле атрымалася надзвычай цiкавай: там i арт-, i фолк-рок, адначасова i традыцыйнае, i сучаснае гучанне.

— Пасля Масквы не адчуваеш, быццам апусцiўся на прыступку нiжэй?

— Для мяне iх увогуле не iснуе, гэтых прыступак. Галоўнае, што мне тут лепей.

— Лепей у якiм сэнсе? Няўжо больш грошай?

— Не, што ты — проста камфортней у маральным плане. Матэрыяльны бок мяне не «каўбасiць», справа абсалютна не ў грашах. Тое, што я хацеў, ужо напалову зрабiў — вось гэта сапраўды важна.

— Адчуваеш, што Масква цябе нечаму навучыла?

— Справа, напэўна, не толькi ў Маскве. Мы на працягу 8 гадоў многа паездзiлi па ўсiм свеце i пераканалiся, што дадому ўсё адно цягне. А наконт Масквы i таго, што яна слязам не верыць — ды яна ўвогуле нiчому не верыць! Працуючы сесiйным музыкантам, я набiраўся, скажам так, прафесiйнага вопыту, затое ў вёсцы навучыўся класцi печы... Яшчэ Масква навучыла мяне цярпенню. А вось нахабства не прыбавiла — не магу бегаць па трупах i лезцi наверх, каб заставацца ў тусоўцы, як там прынята. Першы раз я трапiў у Маскву — усiм захапляўся, меў нейкiх сваiх гуру; праз два месяцы эйфарыя прайшла, засталося рэальнае бачанне падзей. I стала крыху крыўдна: чаму тут, у нас, нiчога не робяць, усё аглядваюцца на Маскву. Мулявiн жа таксама мог з’ехаць туды — але чамусьцi гэтага не зрабiў, а раскруцiў брэнд «Песняроў»...

— Добра, з Масквой зразумела, вернемся да сваiх унутраных спраў. Заяўка ад «Лявонаў» на «Еўрабачанне» была, мякка кажучы, нечаканай. Яно вам трэба?

— Ну, не ведаю... Проста ў нас добрая песня. Гэта вельмi сур’ёзны твор, запiсаны разам з сiмфанiчным аркестрам. Кампазiцыя насамрэч вельмi добрая, мае ўсе правы на месца ў музычным жыццi, — таму i хочацца, каб яна прагучала. Зразумей правiльна: песень добрых многа, а гэта — асаблiва добрая, i мы будзем рады яе паказаць. Прыгожыя галасы, прыгожая музыка, якасная аранжыроўка — гэта тое, што з’яўляецца для нас «фарматам». Таму i падалi заяўку. (Тады нi Павел i нiхто iншы яшчэ не ведаў, што «Лявоны» трапяць у тройку лiдараў па вынiках галасавання гледачоў. — Аўт.)

— Павел, якiмi да нас вярнулiся «Лявоны» i як гурт будзе мяняцца надалей — па складу ўдзельнiкаў, па музыцы?

— Пачнём са складу. Раней нас было чацвёра, цяпер засталiся два чалавекi — я i Андрэй Юшко (ён спявае, грае на клавiшах i на лiры). Час ад часу за клавiшамi i на бэк-вакале стаiць яшчэ Iлья Малай. Астатнiя музыканты — сесiйныя, з’яўляюцца толькi для запiсу нейкiх канкрэтных песень. Што датычыцца рэпертуару, то зараз мы на хвалi «Еўрабачання» запiсалi некалькi англамоўных кампазiцый. Быў такi настрой — напiсалася адна песня i «пацягнула» за сабой другую, трэцюю. Ёсць пара беларускiх тэм i, натуральна, рускамоўныя работы. Адназначна магу сказаць толькi адно: мы не будзем абмяжоўвацца нейкiмi рамкамi. Беларусь знаходзiцца ў цэнтры Еўропы i ў геаграфiчным сэнсе, i ў культурным, таму лепшым выбарам будзе музычная разнастайнасць. Мы збiраемся многа эксперыментаваць — як з фолькам, так i з электроннай музыкай.

«Лявоны» прыйшлi ўжо ў хiт-парады — не тое каб уварвалiся, менавiта ўпэўнена прыйшлi. Знялiся ў некалькiх тэлепраектах. З сакавiка абяцаюць больш выступаць у Беларусi, каб даць магчымасць прыхiльнiкам ацанiць, наколькi «хлопчыкi даспелi».

Але галоўнае, мабыць, не ў колькасным нацiску па тэлебачанню i радыё. Я, напрыклад, проста не магу адмовiць сабе ў задавальненнi якi раз паставiць у плееры «Come Back». Бо «Лявоны» вярнулiся не толькi на беларускую сцэну — яны вярнулiся ў сэрцы слухачоў...

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Iх заўжды параўноўвалi з «Песнярамi», i не без прычыны. Менавiта Уладзiмiр Мулявiн прыняў тады яшчэ англамоўны калектыў у сваю маладзёжную студыю, п
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика