Пiвоня лекавая
Iснуе старажытная легенда, якая звязвае назву гэтай раслiны з iмем урача Пеона, якi вылечыў бога Плутона ад ран, нанесеных яму Геркулесам. Настаўнiк Пеона Эскулап пазайздросцiў свайму вучню i вырашыў атруцiць, але богi выратавалi яго, ператварыўшы ў цудоўную кветку.
З усiх вiдаў пiвонi, якiя растуць на тэрыторыi былога СССР, медыцына выкарыстоўвае мар’iн корань. Тэрыторыя, на якой яго можна было сустрэць раней, была даволi вялiкая. Мар’iн корань рос у лясах, па ўзлесках, палянах. Зараз убачыць гэту раслiну ў прыродзе становiцца ўсё больш цяжка з-за бязлiтаснага знiшчэння. Мар’iн корань — гэта шматгадовая травянiстая раслiна з тоўстым, клубнепадобным, галiнастым, пахучым коранем (зверху карычневы, унутры — белы) i некалькiмi сцёбламi вышынёй 60—100 см. Лiсце гладкае, буйное, глыбока рассечанае. Кветкi буйныя, да 8—13 см у дыяметры, ружова-чырвоныя. Цвiце гэта раслiна ў сярэдзiне мая—пачатку чэрвеня. Асноўнай лекавай сыравiнай з’яўляюцца каранi, якiя збiраюць восенню, трава валодае больш слабым дзеяннем. Прэпараты пiвонi валодаюць заспакаяльным, процiсутаргавым, абязбольвальным, процiзапаленчым, бактэрыцыдным, танiзуючым дзеяннямi. Прэпараты ў выглядзе настойкi, экстрактаў, настою прымяняюцца пры розных неўрастэнiчных станах, пры бяссоннiцы, вегетатыўна-сасудзiстых парушэннях, пры лячэннi хвароб страўнiкава-кiшачнага тракта, жаночых хвароб, дыябету, атэрасклерозу. Вядома, што мар’iн корань выкарыстоўваюць i тыбецкiя лекары, у Кiтаi ён уваходзiць у склад процiракавых сродкаў, у мангольскай народнай медыцыне гэту раслiну прымяняюць пры хваробах нырак i як процiяддзе пры атручэннях. Корань гэтай раслiны таксама шырока выкарыстоўваецца ў касметыцы, для прыгатавання сродкаў лячэння туберкулёзу скуры, гнойных захворваннях, эрозii. Настоем насення мыюць галаву для лепшага росту валасоў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Iснуе старажытная легенда, якая звязвае назву гэтай раслiны з iмем урача Пеона, якi вылечыў бога Плутона ад ран, нанесеных яму Геркулесам
|
|