Весткi з Алiмпа
21 ЛЮТАГА
канькабежны спорт, 1500 м, м: 1. Энрыко Фабрыс (Iталiя), 2. Шэйнi Дэвiс (ЗША), 3. Чэд Хедрык (ЗША). бобслей, двойкi, ж: 1. Германiя-1, 2. ЗША-1, 3. Iталiя-1. 22 ЛЮТАГА лыжныя гонкi, спрынт, ж: 1. Чандра Кроўфард (Канада), 2. Клаўдзiя Канцэль (Германiя), 3. Алена Сiдзько (Расiя). Беларускi Вольга Васiлёнак i Вiкторыя Лапацiна прабiлiся толькi ў чвэрцьфiнал. лыжныя гонкi, спрынт, м: 1. Б’ёрн Лiнд (Швецыя), 2. Родзi Дарагон (Францыя) , 3. Тобiас Фрэдрыксан (Швецыя). Аляксандр Лазуткiн не прайшоў нават квалiфiкацыйны бар’ер. сноўборд, паралельны гiганцкi слалам, м: 1. Фiлiп Шох (Швейцарыя), 2. Сiмон Шох (Швейцарыя), 3. Зiгфрыд Грабнер (Аўстрыя). ЛЫЖЫ НА ПАЛIЦУ Пасля Алiмпiяды бiятланiст Алег Рыжанкоў вырашыў развiтацца са спортам. На такое рашэнне паўплывала няўдалае выступленне ў мужчынскай эстафеце 4x7,5 кiламетра, дзе беларусы сталi толькi 11-i сярод 17 каманд. А ў апошнiм вiдзе бiятлоннага меню, гонцы з масавага старту беларусаў не будзе — у іх удзельнiчаюць толькi лепшыя страляючыя лыжнiкi. Нашы змогуць выйсцi на трасу толькi калi нехта з прадстаўнiкоў элiтнай групы адмовiцца ад свайго выступлення. АСОЛЬ ЛЕДЗЬ ВЫЙШЛА Ў ФIНАЛ Учора, калi нумар ужо быў падпiсаны ў друк, жанчыны спаборнiчалi ў фрыстайле. Ала Цупер квалiфiкавалася без асаблiвых цяжкасцяў (пасля першага скачка была 7-й, другога — 11-й i ў рэшце рэшт паказала восьмы вынiк), а вось Асоль Слiвец прымусiла пахвалявацца: пасля першага скачка стала 8-й, другога — 13-й, а ў вынiку заняла 11-е месца. З МIНIМАЛЬНЫМ АДРЫВАМ У жаночым фiгурным катаннi з’явiлася iнтрыга: пасля кароткай праграмы з адрывам у 0,03 бала ад расiянкi Iрыны Слуцкай лiдзiруе прадстаўнiца ЗША Саша Коэн. Трэцяя — японка Шызука Аракава (66,02). Сёння адбудзецца адвольная праграма, дзе i высветлiцца iмя пераможцы. ПЕРАМОЖЦА СЯРОД ВАСЬМЁРКI Жаночыя хакейныя зборныя ўжо выявiлi, хто на лёдзе мацнейшы, а вось мужчынскiм гэта толькi прадстаiць зрабiць. З групы «А» ў чвэрцьфiнал прабiлiся нацыянальныя зборныя Фiнляндыi, Швейцарыi, Канады i Чэхii, з групы «В» — ЗША, Швецыi, Славакii i Расii. Сярод гэтай васьмёркi безумоўна ёсць пераможца Алiмпiяды. Учора згулялi пары: Фiнляндыя—ЗША, Швейцарыя—Швецыя, Канада—Расiя, Чэхiя—Славакiя. Краiна З С Б Усяго Германiя 9 8 5 22 Аўстрыя 8 5 4 17 ЗША 7 7 4 18 Расiя 7 3 6 16 Канада 4 6 5 15 Iталiя 4 - 5 9 Швейцарыя 3 3 4 10 Карэя 3 3 1 7 Швецыя 3 2 4 9 Францыя 3 2 3 8 Эстонiя 3 - - 3 Нарвегiя 2 8 8 18 Нiдэрланды 2 2 2 6 Кiтай 1 2 4 7 Харватыя 1 2 - 3 Аўстралія 1 - - 1 Фiнляндыя - 3 3 6 Чэхiя - 2 - 2 Вялікабрытанія - 1 - 1 Балгарыя - 1 - 1 Cлавакія - 1 - 1 Украіна - - 2 2 Латвiя - - 1 1 Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пасля Алiмпiяды бiятланiст Алег Рыжанкоў вырашыў развiтацца са спортам. На такое рашэнне паўплывала няўдалае выступленне ў мужчынскай эстафеце 4x7,5 к
|
|