21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Мы iдзём да iндустрыяльнай гаспадаркi.

25.08.2009 21:34 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

АДКРЫТЫ ДЫЯЛОГ

Але ў ёй павiнна быць месца душы вяскоўца

Уздзенскi раён абмiнула iндустрыялiзацыя. Як быў ён некалi аграрным, так i застаўся. Бадай, адзiнае, чым вызначаецца — iмёнамi. Тут нарадзiлiся вядомыя лiтаратары, мастакi, навукоўцы, якiя праславiлi Беларусь. Большасць з iх ужо даўно ў аналах гiсторыi. Цяперашнiм жыхарам i мясцовай уладзе застаецца толькi дбаць пра памяць аб іх. Але рабiць гэта няпроста па некалькiх прычынах. I ў першую чаргу з-за абыякавасцi да мiнулага самiх жа жыхароў.

Мой суразмоўца, старшыня Лiцвянскага сельскага Савета Анатоль Гурбан, згаджаецца, што грамадская свядомасць на вёсцы нярэдка адстае ад патрабаванняў часу, талака тут — амаль забытая з’ява.

— У мiнулым годзе споўнiлася 100 гадоў з дня нараджэння вядомага беларускага паэта, нашага земляка Пятра Глебкi. Прынята ўшаноўваць памяць такiх людзей рознага роду мерапрыемствамi. У тым лiку i навядзеннем парадку на мемарыяльных месцах. Вось i мы вырашылi навесцi парадак на могiлках вёскi Вялiкая Уса: пiлавалi дрэвы, прыбiралi. Але толькi ўласнымi сельсавецкiмi сiламi. Вясковыя не далучылiся, хоць iх аб гэтым i прасiлi. Адносiны такiя — ты ўлада, дык i давай, працуй. Зрэшты, пра якую расчыстку могiлак можа iсцi размова, калi ў некаторых вёсках з iх утварылi сметнiкi, забруджваюць святыя месцы не толькi пасля Радунiцы, а i ў буднiя днi? Я ўжо не кажу пра агароджы. Здзiўлюся, калi нехта скажа, што вяскоўцы захацелi яе пафарбаваць цi адрамантаваць за свой кошт. Людзi прывыклi замыкацца на сваiх сядзiбах, сваiм доме, амаль не цiкавяцца агульнымi справамi. Гэта можна патлумачыць тым, што насельнiцтва iмклiва старэе. Але я перакананы, што справа ў iншым. Людзi не жывуць агульнай iдэяй, зараз iх нiшто не аб’ядноўвае.

— Магу згадзiцца з вамi толькi часткова. У любой краiне, у любы час менавiта ўлада выхоўвала ў вясковых жыхароў культуру жыцця ў супольнасцi. А як чалавек гарадскi, якi мае лецiшча, магу засведчыць, што забруджанае наваколле вакол так званых «дачных» кааператываў — гэта з аднаго боку недапрацоўка кiраўнiцтва гэтых кааператываў, а з другога — мясцовай улады. Гаворым пра навядзенне парадку на зямлi, а ступiць у лес немагчыма — бутэлькi, друз, а то i горш таго... Колькi ваш сельсавет наклаў спагнанняў за невыкананне патрабаванняў па чысцiнi на вёсцы?

— Скажу, што грашовых мала. Але ж ёсць i неграшовыя пакараннi. У мiнулым годзе сельсавет вынес каля трохсот пiсьмовых папярэджанняў. Ды i каго штрафаваць, — навокал пенсiянеры.

— Якiя абавязкi «ўскладвае» на старшыню дэмаграфiчная сiтуацыя на вёсцы?

— Старэнне вёскi — гэта i пакiнутыя дамы. Зiмой не да кожнага з iх пратаптана сцежка. I тут з’яўленне ўказа прэзiдэнта № 70 ад 3 лютага гэтага года (адносна закiнутых участкаў i пустуючых дамоў) трэба прызнаць своечасовым. Хоць на практыцы яго выкананне будзе не такiм i лёгкiм. Скажам, у артыкуле 13 згаданага ўказа запiсана, што сельскi Савет павiнен забяспечыць ахову пустуючых (нежылых) дамоў, якiя перайшлi ва ўласнасць дзяржавы. Аднак як гэту ахову рэалiзаваць практычна, калi ў штаце сельсавета старшыня, сакратар i 0,5 стаўкi бухгалтара? Да старой хаты вартавога не паставiш. Бюджэт жа сельсавета ўвогуле мiзэрны. Скажам, калi ў 2005 годзе ён складаў 127 мiльёнаў, то на гэты год запланавана ўсяго 44 мiльёны. Панiжэнне звязана з тым, што ўвесь фiнансавы цяжар на ўтрыманне аб’ектаў сацкультбыту ўзяў на сябе райвыканкам, але ж пагадзiцеся, калi на падтрыманне вулiчнага асвятлення ў сельсавеце патрабуецца 9,5 мiльёна ў год, а даюць на яго ў два разы менш, то як гэта патлумачыць людзям? Дарэчы, на добраўпарадкаванне тэрыторый населеных пунктаў у бюджэце сельсавета таксама няма нi рубля.

— Напэўна, з памяншэннем колькасцi жыхароў на вёсцы надзённыя пытаннi вяскоўцаў ва ўзрастаючай ступенi будуць вырашацца райвыканкамам?

— Магчыма. Без райвыканкама, яго фiнансавай падтрымкi ўжо сёння цяжка ўявiць дзейнасць сельскага Савета. Але цяжка верыцца, што нейкiя структуры райвыканкама будуць арганiзоўваць збор лiшкаў сельгаспрадукцыi з падвор’каў цi пахаваннi. Урэшце, тут, у глыбiнцы, сельсавет прадстаўляе ўладу, i ад таго, наколькi моцная яго матэрыяльна-тэхнiчная база, залежыць павага жыхароў да ўлады.

— Закуп лiшкаў сельгаспрадукцыi з сялянскiх сядзiб з цягам часу сатрэцца з памяцi. З пабудовай аграгарадкоў адпадзе сама неабходнасць нешта вырошчваць. Iндустрыяльныя гаспадаркi забяспечаць кожнага жыхара харчаваннем у адпаведнасцi з густам, у тым лiку i вясковага жыхара.

— Не зусiм згодны. А калi такое i будзе, то шкада. На мой погляд, гэта ўжо будзе не Беларусь, а нейкая iншая краiна... Цяжка ўявiць Iталiю цi тую ж Францыю без прыватных вiнаграднiкаў i выдатнага самаробнага вiна. Ды i ў нас жа вяскоўцы не развучылiся працаваць. Жыхарка вёскi Каменка Галiна Бакуновiч у мiнулым годзе здала дзяржаве 5392 кiлаграмы малака, а Сяргей Паўлоўскi з Вялiкай Усы ад чатырох кароў — 12 241 кiлаграм! Скажыце, хто з гараджан не згадзiўся б набыць гэтае малако? Iншая справа, што ў нас няма механiзму яго рэалiзацыi. Гэты клопат ускладзены на плечы тых, хто яго вырабляе. Сабранае ж i злiтае ў вялiкi чан, яно адразу губляе сваю «нацыянальную адметнасць». Гараджане п’юць не беларускае, а iншаземнае малако, бо тэхналогii яго перапрацоўкi i захавання — не народныя. Мiж тым, некалi наш уздзенскi вучоны Наркевiч-Ёдка лячыў людзей кумысам i меў у сваёй гаспадарцы адпаведнае пагалоўе кабылiц. Дзе зараз беларускi кумыс? За восем гадоў пагалоўе кароў у сельсавеце скарацiлася з 260 да 115, i тэндэнцыя гэта захоўваецца.

— Дык вы завяце ў мiнулае?

— Нiякiм чынам. Мы iдзём у будучыню. Але ў ёй павiнна быць месца для душы вяскоўца. Радасць — не толькi ў камфорце жыцця, а i ў споравых парастках жыта i бульбы, у добрых надоях, у вынiках працы на сваiм прысядзiбным участку. Патрэбна больш высокая дзяржаўная зацiкаўленасць у падтрымцы вясковага ўласнiка. Будзе чалавек адчуваць сябе асобай — пацягнецца да такiх жа, як сам, з’явiцца здаровая грамада. I ёй «будзе справа» да ўсяго, што робiцца навокал.

Вiктар ХУРСIК,

Уздзенскi раён.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Але ў ёй павiнна быць месца душы вяскоўца
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика