Звяртайцеся. I вам дапамогуць
Часам у жыхароў сельскай мясцовасцi, асаблiва ў людзей пенсiйнага ўзросту, узнiкаюць бытавыя цяжкасцi: тэлефон правесцi, агароджу адрамантаваць, дровы купiць. Здараецца, што вырашыць асабiстыя клопаты можа адзiная iнстанцыя — сельскi выканкам...
Касцяневiцкi сельскi выканаўчы камiтэт Вiлейскага раёна лiчыцца на Мiншчыне адным з лепшых сельвыканкамаў па арганiзацыi працы з насельнiцтвам. Паводле слоў яго старшынi Валерыя Германенкi, за мiнулы год тут было разгледжана каля 850 зваротаў ад грамадзян. Асаблiвую ўвагу жыхары надавалi праблеме прыпынкаў i падаўжэння маршрутаў аўтобусаў да населеных пункатў. У вынiку ў мясцовасцi была ўдасканалена сетка некалькiх маршрутаў, палепшыўся рух транспарту. Курсiраванне аўтобусаў у сельскай мясцовасцi да апошняга часу з’яўляецца праблемай надзённай, аб чым i гавораць шматлiкiя звароты з усёй Мiнскай вобласцi. Таму старшыня Мiнскага абласнога выканаўчага камiтэта Мiкалай Дамашкевiч неаднаразова зазначаў, што гэтыя пытаннi павiнны вырашацца хутка i якасна. Таксама шмат, на першы погляд, дробязяў, а на самай справе сур’ёзных праблем змяшчаецца ў зваротах пажылых i адзiнокiх людзей. Расказвае жыхарка вёскi Касцюковiчы Алена Дуброўская: — Спачатку мне трэба было хату пафарбаваць. Старшыня знайшоў школьнiкаў, якiя выканалi работу, i сам дапамагаў. У другi раз, у мiнулым годзе, хацела адрамантаваць печку. Хутка знайшлi майстра. Зараз яшчэ адзiн зварот пiсаць буду: трэба мяняць агароджу. Спадзяюся, i ў гэтым мне дапамогуць. — Уладзе трэба ведаць, чым жывуць i дыхаюць людзi, — упэўнены Валерый Германенка. — Што iх клапоцiць, якiя яны маюць праблемы. Таму мы адзiн-два разы ў некалькi месяцаў бываем у кожным населеным пункце, выслухоўваем жыхароў i абмяркоўваем iх пытаннi i праблемы. А калi праз некаторы час зноў вяртаемся ў тую ж мясцовасць, то не з «пустымi рукамi», а ўжо з вырашанай праблемай. А то сорамна будзе потым людзям у вочы глядзець. Аднак дасланы зварот — гэта яшчэ не канчатковае вырашэнне пытання. Дапамога прыходзiць i з боку сельскiх старастаў. У Касцяневiчах абавязкi дэпутата сельскага Савета i адначасова старасты выконвае Лiдзiя Вансовiч. Менавiта такiя людзi, як яна, i з’яўляюцца той першай «iнстанцыяй», да якой звяртаюцца жыхары перад тым як iсцi ў сельвыканкам. Дзейнасць сельскiх старастаў, якiя дасканала ведаюць усе цяжкасцi i турботы жыхароў вёскi, спрыяе вырашэнню праблем: — Гэта ж i ёсць мая мэта — наведваць пажылых людзей, каб пачуць, што iх клапоцiць. А потым з дапамогай сельскага выканкама вырашаць цяжкасцi. Я ўсё жыццё праводжу сярод людзей, выслухоўваю iх, i гэта мне падабаецца, — тлумачыць стараста Лiдзiя Вансовiч. Прынцып «аднаго акна», якi з’явiўся зараз i ў вёсцы, таксама дапамагае хуткаму вырашэнню праблемы. Амаль палова са зваротаў — гэта так званыя арганiзацыйныя. Атрымаць даведку, зарэгiстраваць маёмасць, аформiць дакументы — усё гэта i шмат iншага зараз магчыма ажыццявiць, не пакiдаючы свайго дома. Акрамя таго, кожны запыт фiксуецца на паперы, нават калi праблема выкладаецца падчас гутаркi або тэлефоннай размовы, i абавязкова адзначаюцца тэрмiны, калi справа, магчыма, вырашыцца. Застаецца ў Касцяневiцкiм сельвыканкаме яшчэ адна праблема, якую тут пакуль што вырашыць не здольныя, нягледзячы на шматлiкiя звароты. Узровень нiтратаў у адной з воданапорных башняў перавышае норму. Аднак у гэтай справе спадзяюцца на дапамогу раённай выканаўчай улады. Дзмiтрый АЛЬФЕР. Вiлейскi раён.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Часам у жыхароў сельскай мясцовасцi, асаблiва ў людзей пенсiйнага ўзросту, узнiкаюць бытавыя цяжкасцi: тэлефон правесцi, агароджу адрамантаваць, дровы
|
|