21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«На камiсiю» пайду. Там мяне навучаць...

25.08.2009 21:34 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Наталля КАРПЕНКА

МЯСЦОВАЯ ПЕДАГОГIКА

Памятаю, як у часы майго юнацтва нас, старшакласнiкаў, настаўнiкi палохалi камiсiяй па справах непаўналетнiх... Маўляў, аднойчы туды трапiш — век будзеш з «плямай хадзiць»... Быць выклiканым на пасяджэнне такой камiсii i сёння радасць невялiкая. Аднак сама структура за апошняе дзесяцiгоддзе перажыла, на мой погляд, значныя змены, перайшоўшы ад метадаў караючых i запалохваючых да метадаў тлумачальных i выхаваўчых. Прафiлактыка ж правапарушэнняў увогуле перастала асацыiравацца з разовымi лакальнымi акцыямi, а ператварылася ў дакладную прадуманую сiстэму, у якой задзейнiчаны цэлы шэраг суб’ектаў (дзяржаўныя органы, установы медыцыны, адукацыi, культуры, аховы правапарадку i г.д.).

-У пачатку 90-х цяжка было прыйсцi, скажам, ва ўстанову культуры i патрабаваць ад iх нейкiх рухаў у плане прафiлактычнай работы з падлеткамi, — гаворыць намеснiк старшынi Пухавiцкай камiсii па справах непаўналетнiх Iрына Васiлеўская. — Таму што нiякай сiстэмы на той час не iснавала ўвогуле. Тым больш не было яе ў «нiзавых» структурах, у сельсаветах, у вёсках. Нешта рабiлi вясковыя школы, нешта — ФАПы, нешта — клубы i Дамы культуры, аднак нескаардынаванасць дзеянняў па папярэджанню падлеткавай злачыннасцi не прыносiла жаданых вынiкаў.

У снежнi 2003 года Савет Мiнiстраў прыняў пастанову «Аб парадку ўтварэння i дзейнасцi камiсiй па справах непаўналетнiх», дзякуючы якой названыя структуры пачалi стварацца не толькi ў раённых i абласных цэнтрах, а i пры пасялковых i сельскiх выканаўчых камiтэтах.

З аднаго боку, прызнаецца Iрына Аляксандраўна, гэта ўскладнiла работу раённай камiсii i яе кiраўнiкоў — з’явiлася шмат дадатковай дакументацыi, якую рыхтавалi на «нiзах» па вынiках сваiх уласных пасяджэнняў. Там жа, на пярвiчным узроўнi, разглядалi «сваiх» падлеткаў i iх бацькоў... А з iншага боку, гэта спрацавала на вынiк. Спачатку рэдка, а потым усё часцей у сельскiя камiсii пачалi паступаць «сiгналы» ад грамадзян i тым больш ад арганiзацый, зацiкаўленых у прадухiленнi правапарушэнняў. Школы бiлi трывогу, калi падлетак прапускаў без прычыны заняткi, медустановы — калi падчас патранажу нованароджанага медсястра заўважала яўныя прыкметы неўладкаванасцi сям’i i асацыяльных паводзiнаў бацькоў, дзiцячыя садкi — калi забiраць малога прыходзiлi п’яная мацi цi бабуля...

— Калi тры гады таму на пасяджэннях раённай камiсii па справах непаўналетнiх мы разглядалi больш за 700 матэрыялаў, то апошнiм часам гэта лiчба значна зменшылася, — сцвярджае Iрына Васiлеўская. — У 2004 годзе ў нас было ўжо 608 матэрыялаў, у 2005-м — 591... I ўсё дзякуючы таму, што вялiкую нагрузку ўзялi на сябе менавiта камiсii пры сельвыканкамах. У адным толькi Пухавiцкiм раёне за мiнулы год праз iх прайшло больш за 450 падлеткаў i iх бацькоў. Гэта значыць, што прафiлактычныя i выхаваўчыя меры былi прыняты на самым раннiм этапе. I будзем спадзявацца, мы не спазнiлiся.

Канешне, усё гэта дадало «галаўнога болю» i старшыням сельскiх саветаў, якiя ў пераважнай большасцi выпадкаў ўзначалiлi камiсii па справах непаўналетнiх. Сёння дадзены напрамак iх работы актыўна кантралюецца раённай пракуратурай. Але, упэўнiвае Iрына Аляксандраўна, праверкi адбываюцца не для таго, каб пакараць, а выключна з мэтай дапамагчы, падказаць, дзе, што i чаму не спрацоўвае.

Пухавiцкi раён увогуле не з простых — у сэнсе захавання стабiльнай колькасцi сем’яў з «неспрыяльным фонам». Суседства са сталiцай (усяго некалькi дзесяткаў кiламетраў плюс чыгуначныя зносiны) адыгрывае ў дадзеным выпадку адмоўную ролю: горад перыядычна адштурхоўвае сем’i, якiя тут не прыжылiся. Апошнiя вымушаны шукаць прытулак там, дзе прапаноўваюць больш таннае жыллё i менш квалiфiкаваную працу. Яны прадаюць кватэры ў Мiнску i купляюць iх у размешчаных паблiзу раённых цэнтрах цi вёсках, такiм чынам наўмысна пагаршаючы жыллёвыя ўмовы сваiх дзяцей. Залiшне казаць, што пераважная большасць такiх сем’яў адносiцца да лiку неўладкаваных. I калi яшчэ ў мiнулым годзе Пухавiчам удавалася знiзiць «паказчык» такiх сем’яў (з 565 да 440), то сёння гэта лiчба зноў падбiраецца пад 500. Што азначае: прыкладна 900 падлеткаў у любы час могуць «узарваць» грамадскi спакой якiм-небудзь процiпраўным учынкам. Добра, калi не крымiнальнага характару...

Якiя абавязкi ў дадзеным выпадку кладуцца на сельскую камiсiю па справах непаўналетнiх, калi ўлiчыць, што пераважная большасць яе працуе на грамадскiх пачатках?

— Функцыi ў нас самыя звычайныя: абследаванне ўмоў жыцця сем’яў i бацькоў, якiя ўхiляюцца ад выхавання дзяцей, правядзенне рэйдаў, дзяжурстваў, патруляванняў, аказанне дапамогi ў працаўладкаваннi падлеткаў i бацькоў... Усё так, як i ў любой аналагiчнай камiсii, — расказвае старшыня Свiслацкай пасялковай камiсii па справах непаўналетнiх (а па «сумяшчальнiцтву» — намеснiк старшынi Свiслацкага пасялковага Савета дэпутатаў Пухавiцкага раёна) Валянцiна Комлiк.

Валянцiна Францаўна i раней не была раўнадушнай да дзiцячых лёсаў (шаснаццаць гадоў адпрацавала ў школе спачатку сацыяльным педагогам, потым — завучам, пабачыла ўсякае). Цяпер жа, калi ўзначалiла камiсiю, выхаваўчая работа стала ледзь цi не асноўным напрамкам у дзейнасцi пасялковага выканкама.

Не сакрэт, што для кагосьцi з яе калег, якiя працуюць у iншых сельсаветах, нагрузка гэта — ярмо на шыi. Суцэльны «галаўны боль», якi, да таго ж, адцягвае ўвагу ад вырашэння iншых задач... Валянцiна Францаўна ж i сама не можа спакойна глядзець, як ламаюцца чужыя лёсы, i «камандзе» сваёй не дае. Напрыклад, нягледзячы на «спецыфiку» Свiслацкага сельсавета — дэфiцыт жаночых працоўных месцаў — тром мамам знайшлi работу ў арганiзацыях ЖКГ, а 24 падлеткi папрацавалi летам на азеляненнi i добраўпарадкаваннi пасёлка. У любы час гатовы прыйсцi на дапамогу дзецям сацыяльны педагог Дружнiнскай школы Дзмiтрый Лапацецкi. Ён прыязджае нават ноччу, калi прадстаўнiкi органаў правапардку павiнны правесцi дазнанне падлетка. На пасяджэнне камiсii Дзмiтрый Леанiдавiч «прыбывае» разам са сваiмi «падапечнымi» на веласiпедах (не дарэмна ж у Дружнiнскай школе арганiзаваны гурток «Бягучае кола»).

Штогод усе структуры Свiслацкага пасялковага Савета, задзейнiчаныя ў сiстэме прафiлактыкi падлеткавай злачыннасцi — школа, дзiцячы садок, бальнiца i г.д., а таксама ўчастковыя iнспектары прадстаўляюць у камiсiю даныя аб неўладкаваных сем’ях. Гэты «банк» дапаўняецца заявамi простых грамадзян i дамавых камiтэтаў, i ў вынiку фармiруецца поўная карцiна. Па меры назапашвання дакументаў праводзяцца пасяджэннi, дзе разглядаюцца паводзiны падлеткаў i, калi трэба, бацькоў. Выезды камiсii ў школы, канешне, таксама практыкуюцца, але больш дзейснай Валянціна Францаўна лiчыць выхаваўчую работу менавiта ў сценах выканкама — больш уражвае.

Калi ж нi бацькi, нi падлеткi на пасяджэнне не з’яўляюцца, камiсiя ў поўным складзе... iдзе да iх сама. Шчыра кажучы, такiя «госцi» мала каму падабаюцца, ды i перад суседзямi сорамна. Таму ў наступны раз Валянцiну Францаўну звычайна ўжо не падводзяць — самi спяшаюцца прыйсцi «на пасяджэнне».

Свiслацкая камiсiя па справах непаўналетнiх кантралюе нават гандаль спiртнымi напоямi на тэрыторыi пасялковага Савета. Па хадайнiцтву камiсii выканкам можа забаранiць (i забараняе) продаж спiртнога падчас правядзення выпускных i iншых маладзёжных вечароў. Вынiк? У 1999 годзе на тэрыторыi пассавета падлеткамi было ўчынена 42 злачынствы, у 2005 — усяго 6.

Мясцовы фiзкультурна-аздараўленчы комплекс працуе па абанеменцкай сiстэме, але для падлеткаў з праблемных i шматдзетных сем’яў (зноў жа па хадайнiцтву камiсii) зроблена выключэнне: яны займаюцца бясплатна. Пасялковы Савет знайшоў магчымасцi для набыцця тэнiснага стала (яго ўстанавiлi ў Доме культуры), i цяпер, каб пагуляць у тэнiс, трэба нават запiсвацца загадзя. А нядаўна выдзелiлi памяшканне Клубу рыцараў сярэднявечча — яго наведваюць падлеткi, якiя цiкавяцца гiсторыяй Беларусi.

— Не так даўно iх пасвяцiлi ў рыцары. Цяпер нашы хлопцы вучацца рабiць кальчугi i шыць уручную скураныя боты, — сказала на развiтанне Валянцiна Францаўна. I ў голасе яе яўна пачулiся ноткi гонару...



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Памятаю, як у часы майго юнацтва нас, старшакласнiкаў, настаўнiкi палохалi камiсiяй па справах непаўналетнiх... Маўляў, аднойчы туды трапiш — век будз
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика