21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь № 126

25.08.2009 21:34 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аб некаторых пытаннях платнага навучання ў дзяржаўных установах, якiя забяспечваюць атрыманне вышэйшай i сярэдняй спецыяльнай адукацыi

1. Устанавiць, што:

1.1. кошт платнага навучання ў дзяржаўных установах, якiя забяспечваюць атрыманне вышэйшай i сярэдняй спецыяльнай адукацыi, вызначаецца ў памеры эканамiчна абгрунтаваных затрат, неабходных для падрыхтоўкi спецыялiстаў па канкрэтнай спецыяльнасцi (спецыялiзацыi) у гэтай навучальнай установе, i ўзроўню рэнтабельнасцi не больш як 30 працэнтаў;

1.2. кiраўнiкi дзяржаўных устаноў, якiя забяспечваюць атрыманне вышэйшай i сярэдняй спецыяльнай адукацыi, могуць прадастаўляць скiдкi з сфармiраванага кошту навучання ў парадку i памерах, устаноўленых Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, студэнтам i навучэнцам:

якiя дасягнулi высокiх паказчыкаў у навучальна-пазнавальнай*, навукова-даследчай дзейнасцi i грамадскай рабоце;

якiя з’яўляюцца членамi малазабяспечаных сем’яў у адпаведнасцi з абзацам пятым артыкула 1 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 6 студзеня 1999 года «Аб пражытачным мiнiмуме ў Рэспублiцы Беларусь» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 1999 г., № 5, 2/14);

якiя з’яўляюцца дзецьмi-сiротамi, дзецьмi, якiя засталiся без апекi бацькоў, асобамi з лiку дзяцей-сiрот i дзяцей, якiя засталiся без апекi бацькоў, а таксама асобамi ва ўзросце ад 18 да 23 гадоў, якiя страцiлi апошняга з бацькоў у перыяд навучання;

з лiку дзяцей ваеннаслужачых, асоб радавога i начальнiцкага складу органаў унутраных спраў, органаў i падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях i органаў фiнансавых расследаванняў, якiя загiнулi (памерлi) або сталi iнвалiдамi пры выкананнi абавязкаў воiнскай службы (службовых абавязкаў), работнiкаў, якiя абслугоўвалi воiнскiя кантынгенты ў Афганiстане або iншых дзяржавах, дзе вялiся баявыя дзеяннi, якiя загiнулi (памерлi) або сталi iнвалiдамi ў перыяд вядзення баявых дзеянняў;

iнвалiдам I, II i III групы, дзецям-iнвалiдам ва ўзросце да 18 гадоў;

якiя маюць iльготы, або з лiку асоб ва ўзросце да 23 гадоў, якiя не маюць уласнай сям’i, бацькi якiх маюць iльготы, у адпаведнасцi з артыкуламi 18—20, 23—25 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 22 лютага 1991 года «Аб сацыяльнай абароне грамадзян, якiя пацярпелi ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС» (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, 1991 г., № 10 (12), ст. 111);

з сем’яў, у якiх выхоўваецца трое i больш непаўналетнiх дзяцей;

1.3. сродкi, атрыманыя ад платнага навучання ў дзяржаўных установах, якiя забяспечваюць атрыманне вышэйшай i сярэдняй спецыяльнай адукацыi, расходуюцца строга па мэтаваму прызначэнню i накiроўваюцца на аплату працы з налiчэннямi педагагiчных работнiкаў, абнаўленне матэрыяльна-тэхнiчнай базы, навучальна-метадычнае забеспячэнне i гаспадарчыя патрэбы ў адпаведнасцi з каштарысам даходаў i расходаў пазабюджэтных сродкаў, складзеным у парадку i па форме, зацверджанымi Мiнiстэрствам фiнансаў;

1.4. выдатна паспяваючыя студэнты i навучэнцы**, якiя дасягнулi высокiх паказчыкаў у навукова-даследчай дзейнасцi i грамадскай рабоце, пры наяўнасцi свабодных бюджэтных месцаў могуць быць пераведзены кiраўнiкамi дзяржаўных устаноў, што забяспечваюць атрыманне вышэйшай i сярэдняй спецыяльнай адукацыi, з платнага навучання на навучанне за кошт сродкаў рэспублiканскага i (або) мясцовых бюджэтаў у адзiным парадку, устаноўленым Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.

2. Пералiк тавараў (работ, паслуг), цэны (тарыфы), надбаўкi (скiдкi) на якiя рэгулююцца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, рэспублiканскiмi органамi дзяржаўнага кiравання, iншымi дзяржаўнымi арганiзацыямi, падпарадкаванымi Ураду Рэспублiкi Беларусь, Нацыянальным банкам, аблвыканкамамi i Мiнскiм гарвыканкамам, зацверджаны Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 19 мая 1999 г. № 285 «Аб некаторых мерах па стабiлiзацыi цэн (тарыфаў) у Рэспублiцы Беларусь» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 1999 г., № 40, 1/371; 2003 г., № 124, 1/5054), пасля раздзела «Мiнiстэрства iнфармацыi» дапоўнiць раздзелам наступнага зместу:

«Мiнiстэрства адукацыi

Платнае навучанне ў дзяржаўных установах, якiя забяспечваюць атрыманне вышэйшай i сярэдняй спецыяльнай адукацыi».

3. Прызнаць страцiўшымi сiлу:

Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 23 жнiўня 1996 г. № 320 «Аб павелiчэннi прыёму студэнтаў у дзяржаўныя вышэйшыя навучальныя ўстановы» (Збор указаў Прэзiдэнта i пастаноў Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, 1996 г., № 24, арт. 610);

Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 5 лiстапада 1996 г. № 453 «Аб унясеннi змянення ва Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 23 жнiўня 1996 г. № 320 (Збор указаў Прэзiдэнта i пастаноў Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, 1996 г., № 31, арт. 806);

Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 5 лютага 2001 г. № 59 «Аб унясеннi змянення ва Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 23 жнiўня 1996 г. № 320 (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2001 г., № 16, 1/2026).

4. Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь:

4.1. у трохмесячны тэрмiн:

зацвердзiць парадак прадастаўлення скiдак з сфармiраванага кошту навучання i iх памеры, а таксама парадак пераводу студэнтаў i навучэнцаў з платнага навучання на навучанне за кошт сродкаў рэспублiканскага i (або) мясцовых бюджэтаў;

забяспечыць прывядзенне актаў заканадаўства ў адпаведнасць з гэтым Указам;

прыняць iншыя меры, неабходныя для рэалiзацыi гэтага Указа;

4.2. забяспечыць кантроль за выкананнем гэтага Указа.

5. Гэты Указ уступае ў сiлу з дня яго афiцыйнага апублiкавання.

* Для мэтаў гэтага Указа да дасягнуўшых высокiх паказчыкаў у навучальна-пазнавальнай дзейнасцi адносяцца студэнты i навучэнцы, якiя маюць па вынiках навучальнага года не менш як 50 працэнтаў адзнак 10 (дзесяць) i 9 (дзевяць) балаў, а астатнiя адзнакi не нiжэйшыя за 6 (шэсць) балаў.

** Для мэтаў гэтага Указа да выдатна паспяваючых адносяцца студэнты i навучэнцы, якiя маюць па вынiках навучальнага года не менш як 75 працэнтаў адзнак 10 (дзесяць) i 9 (дзевяць) балаў, а астатнiя адзнакi не нiжэйшыя за 7 (сем) балаў.

Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А. Лукашэнка.

28 лютага 2006 г.

г. Мiнск.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб некаторых пытаннях платнага навучання ў дзяржаўных установах, якiя забяспечваюць атрыманне вышэйшай i сярэдняй спецыяльнай адукацыi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика