Мiльён долараў — штодня
Мiкалай ЛIТВIНАЎ
Пасля Чарнобыля Менавiта столькi сродкаў выдаткоўваецца ў нашай дзяржаве на рэалiзацыю мерапрыемстваў па лiквiдацыi вынiкаў аварыi на ЧАЭС. Аб гэтым падчас сустрэчы з журналiстамi ў Нацыянальным прэс-цэнтры паведамiў намеснiк старшынi Камiтэта па праблемах наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС пры Савеце Мiнiстраў Валерый Шаўчук.Значныя аб’ёмы фiнансавання асвоены падчас ажыццяўлення праграмы сумеснай дзейнасцi ў межах Саюзнай дзяржавы. Паводле iнфармацыi Валерыя Шаўчука, у Беларусi за 2002—2005 гады адпаведныя ўкладаннi склалi 491,8 мiльёна расiйскiх рублёў. Сумесная праграма поўнасцю рэалiзаваная. За кошт гэтых грошай завершана будаўнiцтва i тэхнiчнае аснашчэнне Гродзенскага завода медыцынскiх прэпаратаў, а таксама забеспячэнне сучасным абсталяваннем Рэспублiканскага цэнтра радыяцыйнай медыцыны i экалогii чалавека ў Гомелi. На працягу апошнiх чатырох гадоў для медыцынскiх i рэабiлiтацыйна-аздараўленчых устаноў набыта шмат сучаснага абсталявання. Распрацавана i ўведзена ў дзеянне сiстэма практычных мераў, якiя забяспечваюць дыягностыку, лячэнне i прафiлактыку захворванняў жыхароў забруджаных тэрыторый. Як паведамiў кансультант Прадстаўнiцтва Пастаяннага Камiтэта Саюзнай дзяржавы ў Мiнску Аляксей Мацюшка, штогод праводзiлiся праверкi мэтавага выкарыстання бюджэтных сродкаў, якiя накiроўвалiся на лiквiдацыю наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Пры гэтым нiякiх парушэнняў выяўлена не было. Чарговую сумесную праграму дзеянняў па пераадоленню наступстваў аварыi на ЧАЭС, рэалiзацыя якой разлiчана на 2006—2010 гады, плануецца зацвердзiць у вераснi. Для гэтага, як паведамiў Аляксей Мацюшка, у саюзным бюджэце створаны рэзэрв — 0,5 мiльярда расiйскiх рублёў. Як адзначаюць у Камчарнобылi, у лiку асноўных прыярытэтаў новай праграмы — стварэнне сiстэмы мераў адраснай спецыялiзаванай медыцынскай дапамогi жыхарам пацярпеўшых рэгiёнаў, фармiраванне адзiных патрабаванняў нарматыўнага i тэхнiчнага рэгулявання работ па прывядзенню ў бяспечны стан i вяртанню ў выкарыстанне сельскагаспадарчых палеткаў i лясоў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Менавiта столькi сродкаў выдаткоўваецца ў нашай дзяржаве на рэалiзацыю мерапрыемстваў па лiквiдацыi вынiкаў аварыi на ЧАЭС
|
|