А плацiць усё роўна давядзецца
У студзенi пратэрмiнаваная запазычанасць насельнiцтва Мiнска па аплаце жыллёва-камунальных паслуг склала 7,7 мiльярда рублёў, якiя прыпадаюць прыкладна на 7 працэнтаў асабовых рахункаў. Як расказала галоўны бухгалтар Галоўнага вытворчага ўпраўлення жыллёвай гаспадаркi Таццяна Жэбрун, асноўная маса неплацельшчыкаў — 82 працэнты — не разлiчваюцца па даўгах на працягу трох месяцаў. Гэта, як правiла, тыя, хто захварэў, з’ехаў у камандзiроўку цi забыў своечасова аплацiць «жыроўку». Праз месяц-другi такiя грамадзяне звычайна ўносяць патрабуемыя сумы. 4,2 працэнта неплацельшчыкаў маюць пратэрмiнаваныя запазычанасцi ад трох да шасцi месяцаў, 5,1 працэнта — ад паўгода да года i амаль 8 працэнтаў — ад года да трох. За ўладальнiкамi 493 асабовых рахункаў лiчацца запазычанасцi, не пагашаныя больш за тры гады. Кiраўнiкi адмiнiстрацый раёнаў часам прымаюць рашэннi аб спiсаннi гэтых сум за кошт бюджэтных сродкаў, але толькi ў тых выпадках, калi жыльцы памерлi i няма каму разлiчыцца па iх даўгах.
«Мiнск—Навiны».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У студзенi пратэрмiнаваная запазычанасць насельнiцтва Мiнска па аплаце жыллёва-камунальных паслуг склала 7,7 мiльярда рублёў, якiя прыпадаюць прыкладн |
|