21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Гiсторыя хваробы

25.08.2009 21:35 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Валянцiна ДОЎНАР

Пасля пiсьма

Свой лiст у рэдакцыю Мiхаiл Вiктаравiч Лабковiч прынёс сам. Не, зусiм не таму, што з даверу выбiлася пошта. Проста жыве непадалёк. Да таго ж хадзiць (i прынамсi, па iнстанцыях) ён апошнiм часам прывык... Вы б таксама, мусiць, прывыклi?.. Альбо, узгадаўшы спаконвечнае «галавою муру не праб’еш», плюнулi, махнулi рукой. Ён — не можа...

Няцяжка зразумець, чаму. Але для гэтага трэба хоць трошкi ўнiкнуць у ягоную «Справу»: Мiхаiл Вiктаравiч завёў для яе спецыяльную картонную папку, паставiў на ёй нумар — 1 «Медыцынскiя дакументы».

Iх мы абавязкова пагартаем, але потым. Зараз — пiсьмо ў рэдакцыю.

...Я, М.В. Лабковiч, нарадзiўся 1 мая 1931 года ў вёсцы Ленькi Слуцкага раёна. Калi мне было 3 гады, памерла мацi. Бацька ажанiўся з другой жанчынай i тады ж я стаў працаваць па гаспадарцы. Не раз мне даручалi нарваць травы для свiней i каровы, нарэзаць яе ў сячкарнi, але адзiн раз я ўзяўся гэта рабiць, калi ўжо добра сцямнела, i адрэзаў сабе пальцы на левай руцэ.

Лячылi мяне ў Слуцкай раённай бальнiцы.

Потым у хуткасцi пачалася вайна. Бацька працаваў брыгадзiрам трактарнай брыгады i немцы, мусiць, думалi, што ён камунiст, таму ў першыя ж днi акупацыi яго расстралялi. Я застаўся адзiн. Дакладней — пад наглядам бабулi, якой было тады 90 гадоў. У 1945-м яна памерла.

Для таго, каб неяк жыць, мне трэба было працаваць. Старшыня калгаса прапанаваў мне па начах пасвiць коней. Iх тады часцяком кралi, таму на гэту работу ахвотнiкаў не знаходзiлася — нiхто не хацеў садзiцца ў турму. А ў мяне тады i розум быў дзiцячы, i есцi нешта трэба было. Да таго ж старшыня паабяцаў, што для аховы выдасць вiнтоўку. Гэта было рашаючым.

Па начах я пасвiў коней, ранiцай — варыў сабе бульбу (больш нiчога не было) i iшоў у школу. Там мне вельмi хацелася спаць. Але трэба было вучыцца. Да таго ж — у нешта апранацца, купляць кнiжкi i сшыткi. Я вязаў бярозавыя венiкi i на плячах насiў iх у Слуцк прадаваць. Харчаваўся чым Бог пашле, у асноўным — бульбай. Усё гэта могуць пацвердзiць мае равеснiкi i аднакласнiкi, разам з якiмi я вучыўся ў Набушаўскай пачатковай школе.

Пасля сямiгодкi я здаў экзамены ў полiтэхнiчны тэхнiкум, але паступiўшы, сустрэў хлопца, якi сказаў, што ў вучылiшчы кiнамеханiкаў i вучыцца толькi год i стыпендыя на 70 рублёў болей. Тады гэта былi вельмi вялiкiя грошы, i я свае дакументы перакiнуў туды.

Пасля заканчэння, працаваў па спецыяльнасцi, займаўся ў вячэрняй школе, ажанiўся, паступiў на завочнае ў полiтэхнiчны iнстытут, перад выхадам на пенсiю больш чым 25 гадоў адпрацаваў на Мiнскiм гадзiннiкавым заводзе начальнiкам аддзела камплектацыi i кааперацыi, маю некалькi вынаходстваў.

Але ўсё, што было ў дзяцiнстве, нiкуды не дзелася — перанёс iнфаркт i iнсульт. Да iх — букет iншых хвароб, падчас лячэння якiх дактары цiкавiлiся яшчэ i рукой, пыталiся, чаму я з такой вось траўмай не з’яўляюся iнвалiдам з дзяцiнства, раiлi дабiвацца...

То вось зараз да «Справы», якой Мiхаiл Вiктаравiч прысвоiў нумар 1. Першы раз, як сведчаць дакументы з папкi, яму адмовiлi ў... 1994-м, кажучы бюракратычнай мовай, у сувязi з тым, што адсутнiчалi неабходныя медыцынскiя дакументы, якiя пацвярджалi б факт траўмы i iнвалiднасцi да 18 гадоў.

З таго часу лiсты, адказы, копii новых лiстоў, даведкi (у тым лiку — з Першамайскага ваенкамата аб тым, што ў радах Савецкай Армii Мiхаiл Вiктаравiч не служыў, «камiсаваны» (зняты з воiнскага ўлiку (трэба разумець да 18 гадоў? — Аўт.) па арт. 48 (адсутнасць трох пальцаў левай рукi...), сталi «абрастаць» усё новымi i новымi паперамi. Прынамсi, землякi Мiхаiла Вiктаравiча В.Д. Казлова, Т.Д. Дзядзюля, В.М. Хаустовiч, Ц.К. Смолiч i iншыя пiсьмова засведчылi (подпiсы натарыяльна завераны), што падчас вучобы ў школе (у тым лiку Набушаўскай пачатковай) пальцаў на левай руцэ ў заяўнiка сапраўды не было.

Але самому заяўнiку ў пошуках справядлiвасцi гэта, на жаль, не дапамагло.

Што магло дапамагчы? Для ўстанаўлення прычыны «iнвалiд з дзяцiнства» асобам старэй 18 гадоў (згодна з п. 23 гл. 5 Iнструкцыi па вызначэнню прычыны iнвалiднасцi) неабходна ўстанавiць факт наступлення iнвалiднасцi менавiта да 18 гадоў. Пры гэтым (цытую адзiн са шматлiкiх адказаў. — Аўт.) МРЭК кiруюцца данымi дакументаў арганiзацый аховы здароўя (выпiскi з гiсторый хвароб, амбулаторных кнiг, даведак аб лячэннi, праведзеных аперацыях i iнш.)... (Чаго, зазначым, не было i, хутчэй за ўсё, нават быць не магло ў Мiхаiла Вiктаравiча, бо сiроцтва, вайна, гады)... Але «ў выключных выпадках (цытуем дакумент далей. — Аўт.) пры наяўнасцi яўнага анатамiчнага дэфекту (куды наяўней! — Аўт.) могуць быць прыняты да ўвагi паказаннi ўрачоў, якiя лячылi хворага (малаверагодна, што нехта з iх жывы. — Аўт.), даведкi мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў i iншых устаноў, якiя пацвярджаюць, з якога часу хворы пакутуе ад дадзенага анатамiчнага дэфекту».

Выходзiць, што не ўсё безнадзейна? Бо вось жа ён (нiякай экспертызы не трэба) «яўны анатамiчны дэфект» — кукса левай рукi. Дастаткова, значыць (паводле згаданай Iнструкцыi i кансультацыi дацэнта кафедры медыка-сацыяльнай экспертызы i рэабiлiтацыi Л.Ф. Мядзведзева) прадставiць даведку сельскага Савета, складзеную на падставе апытання сведкаў, аб тым, што траўма наступiла да 18 гадоў?

Сп. Лабковiч па яе ездзiў. I нават не раз. Землякi яго, жыхары вёскi Набушава Вольга Макараўна Хаустовiч i Цiмафей Канстанцiнавiч Смолiч (а магла ўся акруга сталага веку!) пацвердзiлi — пiсьмова, што сапраўды разам з iм вучылiся ў пачатковай школе i пальцаў на руцэ ў яго тады не было, але...

Не было на месцы i старшынi сельскага Савета, а сакратар на гэтых паказаннях засведчыла толькi подпiсы i там жа пазначыла, што за змест пацвярджэнняў адказнасцi не нясе.

На гэтым замкнуўся чарговы круг хаджэння па «дыстанцыях»: Мiхаiлу Вiктаравiчу яшчэ раз афiцыйна паведамiлi, што «прадстаўленыя паказаннi сведкаў не могуць служыць падставай для змянення прычыны iнвалiднасцi» i яна, гэтая прычына, зменена не была таму, што заяўнiком не прадстаўлены «медыцынскiя дакументы, якiя пацвярджаюць факт траўмы да 18 гадоў i даныя аб наяўнасцi iнвалiднасцi да 18 гадоў».

Горш за тое (зноў цытата з афiцыйнай адмовы) перапiска «па дадзенаму пытанню спыняецца» ў адпаведнасцi з арт. 11 Закона Рэспублiкi Беларусь «Аб зваротах грамадзян», бо ў паўторных зваротах (i насамрэч! — Аўт.) «не прыводзяцца новыя довады альбо наноў адкрытыя абставiны».

Не думайце, калi ласка, што гэты адказ з камiтэта па ахове здароўя Мiнгарвыканкама заяўнiк атрымаў у мiнулым стагоддзі — датаваны ён 24 студзенем 2006 года.

Праз месяц у лютым, для таго, каб здабыць неяк «новыя довады», Мiхаiл Вiктаравiч адважыўся на новы круг «хаджэння па пакутах» — яшчэ раз завiтаў у Вясейскi сельскi Савет. На гэты раз старшыня яго сп. Ганчар на месцы была, выслухала i паперу выдала — аб тым, што яму сапраўды... адмоўлена «ў выдачы даведкi аб калецтве ў дзiцячым узросце, у сувязi з тым, што сельвыканкам не мае звестак i дакументаў, а таксама кампетэнцыi па выдачы такой даведкi. Названыя дакументы (пiсьмова параiла. — Аўт.) неабходна афармляць праз раённы аддзел сацыяльнай абароны».

Сп. Ганчар нават расказала Мiхаiлу Вiктаравiчу (а потым i журналiсту), як гэта лепей зрабiць. Трэба наняць машыну, прыехаць у вёску, забраць сведкаў, завезцi ў раённы аддзел сацыяльнага забеспячэння. А ўжо ён...

Ды нiчога падобнага!..

Што, дарэчы, сп. Лабковiч цудоўна разумеў. Разумеў, што яму — 75 i сведкам — не меней... Што за таксi ад Слуцка да вёскi i потым назад прыйдзецца выкласцi немалую (для яго) капейку. А галоўнае, што выкiне ён яе, як кажуць, на вецер, бо раённы аддзел сацыяльнага забеспячэння (пры чым тут ён?) хутчэй за ўсё не захоча выдаваць тую паперу, а калi i выдасць, то МРЭК, чаго добрага, яе можа «забракаваць», бо ў вышэйназванай Iнструкцыi ж чорным па беламу напiсана, што да ўвагi могуць быць прыняты даведкi мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў.

...Трэба заўважыць, што падчас хаджэння «па пакутах» сп. Лабковiч сустракаў не толькi, як кажа, «чыстай вады бюракратаў». Былi i людзi добрыя, якiя разумелi ўсю бязглуздасць ягонай справы i шчыра хацелi дапамагчы. Той жа дацэнт Мядзведзеў, загадчыца лабараторыi медыка-сацыяльнай экспертызы пры наступленнi артапедычных захворванняў Ларыса Георгiеўна Казак... Яна, дарэчы, уласнаручна i падрабязна напiсала, якога (канкрэтна) дакумента бракуе (даведкi за подпiсам старшынi сельскага Савета аб тым, што iм асабiста праведзена апытанне сведкаў, высветлены (устаноўлены) час наступлення траўмы...). Да таго ж — указала нумар свайго мабiльнага тэлефона на выпадак, калi ўзнiкнуць пытаннi...

Адмовiць аказалася куды лягчэй, чым нешта высвятляць i браць на сябе адказнасць. Што часткова, мо, i апраўдана: маладая старшыня ў Вясейскiм сельскiм Савеце, нявопытная — «не ўнiкла», разгубiлася...

Цi не з гэтых «вiрусаў» пачынаецца досыць заразная i так цяжкавылечная хвароба, ад якой пакутуюць тысячы i тысячы нашых грамадзян i якая называецца бюракратызмам?

P.S. На папцы «Справа №1» надпiс — «Захоўваць вечна». Для таго, вiдаць, каб нашчадкi ведалi, чым хварэлi продкi. I як «лячылiся»: Мiхаiл Вiктаравiч сказаў, што свайго — усё адно даб’ецца. Што б нi было!

У яго, дарэчы, у апошнi час з’явiлася новае захапленне — ён чытае, вывучае... кодэксы, законы. Каб ведаць «зброю працiўнiка».

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Свой лiст у рэдакцыю Мiхаiл Вiктаравiч Лабковiч прынёс сам. Не, зусiм не таму, што з даверу выбiлася пошта. Проста жыве непадалёк. Да таго ж хадзiць (
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика