Каманда прэзiдэнта выйграла ў зборнай «Прэса Расii» з лiкам 15:2
Каманда прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь выйграла ў зборнай «Прэса Расii» з лiкам 15:2. Таварыскi хакейны матч прайшоў 11 сакавiка ў мiнскiм Лядовым палацы.
Самым рэзультатыўным iграком каманды прэзiдэнта стаў Уладзiмiр Цыплакоў, якi закiнуў у вароты сапернiкаў 3 шайбы. Па два галы на рахунку ў Аляксандра Андрыеўскага, Андрэя Асташэвiча, Паўла Белага i Мiхаiла Захарава. Кiраўнiк дзяржавы Аляксандр Лукашэнка закiнуў адну шайбу, акрамя таго, з яго перадачы было забiта 4 галы. У складзе каманды «Прэса Расii» — журналiсты федэральных расiйскiх тэлекампанiй «Першы канал», «Расiя», «НТБ», асноўных спартыўных газет i часопiсаў. Сярод iх дзве жанчыны — журналiсткi газеты «Московский спорт», iгракi жаночай хакейнай каманды «СКIФ» Варвара Шчавелева i Валянцiна Барысава.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Каманда прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь выйграла ў зборнай «Прэса Расii» з лiкам 15:2. Таварыскi хакейны матч прайшоў 11 сакавiка ў мiнскiм Лядовым пал |
|