Спорт-тайм
«Лёгкiя» медалi атлетаў
Чэмпiянат свету па лёгкай атлетыцы ў залах стаў вынiковым для нашых спартсменаў: яны заваявалi тры ўзнагароды рознай якасцi i занялi шостае месца ў агульным медалёвым залiку. Усяго на п’едэстал уздымалiся прадстаўнiкi 33-х краiн. Першы сярэбраны медаль для нашай зборнай здабыў Андрэй Мiхневiч. Яго снарад праляцеў 21,37 метра, а гэта другi па дальнасцi кiдок у кар’еры чэмпiёна свету-2003 (на першынстве ў Парыжы Мiхневiч адправiў ядро на 21,69 метра). Кампанiю на п’едэстале беларусу саставiла штурхальнiца Наталля Харанэка. Яе лепшы вынiк у фiнале 19,84 метра стаў «залатым». У эстафеце 4x400 метраў «бронзу» з вынiкам 3,28,65 здабыў наш жаночы квартэт (Наталля Салагуб, Ганна Казак, Юлiана Жалнярук i Iлона Усовiч). Найбольшага поспеху на турнiры дасягнулi гаспадары: у расiян 18 узнагарод (8 залатых, па 5 сярэбраных i бронзавых). Высокае «мастацтва» Беларускiя «мастачкi» заваявалi ажно дзевяць медалёў на мiжнародным турнiры ў Партугалii. «Срэбра» на рахунку Любовi Чаркашынай у шматбор’i i практыкаваннi з абручом i стужкай, а таксама Кацярыны Бязверхай у выступленнi з мячом i булавамi. Апошняй, дарэчы, яшчэ дасталася «бронза» за стужку. Акрамя таго беларускi сталi мацнейшымi ў камандных спаборнiцтвах — у шматбор’i, практыкаваннях з булавамi, абручамi i са стужкамi. Дагналi «срэбра» На Паралiмпiядзе, што ўсё яшчэ праходзiць у Турыне, беларускiя спартсмены з абмежаванымi магчымасцямi здабылi два медалi. Вызначылася лыжнiца Людмiла Волчак, якая заняла другое месца ў гонцы на 2,5 кiламетра. Яшчэ адно «срэбра» дасталося беларусу Сяргею Сiльчанку ў лыжных гонках на дыстанцыi 5 кiламетраў. Самы хуткi мiнчанiн Уладальнiкам кубка Беларусi па трэкавым гонкам стаў мiнчанiн Сяргей Выдранок. Другiм стаў таксама жыхар сталiцы Алег Вабiшчэвiч, а вось «бронза» адправiлася ў Брэст разам з Сяргеем Скапчуком. У спаборнiцтвах удзельнiчала 12 гоншчыкаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Лёгкiя» медалi атлетаў
|
|