Здароўе юных — палiтыка дзяржавы
Турнiр «Залатая шайба» павiнен выявiць шмат новых талентаў — будучых iгракоў беларускiх клубных каманд i хакейнай зборнай краiны, а таксама расцiць здаровую моладзь, выхоўваць сапраўдных майстроў гэтага мужнага вiду спорту. Такое пажаданне выказаў кiраўнiк дзяржавы ў ходзе ўрачыстай цырымонii закрыцця Х рэспублiканскiх спаборнiцтваў па хакею сярод дзяцей i падлеткаў «Залатая шайба» на прызы Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
«Клопаты аб здароўi падрастаючага пакалення — адзiн з галоўных напрамкаў палiтыкi нашай дзяржавы», — падкрэслiў прэзiдэнт. Беларускi лiдар пры гэтым адзначыў, што менавiта дзякуючы «Залатой шайбе» ва ўсiх раёнах краiны дзiцячы хакей атрымаў масавае развiццё. У сёлетнiх спаборнiцтвах на пачатковым этапе ўдзельнiчала звыш 17 тыс. хлопчыкаў, аб’яднаных амаль у 850 каманд. «З вялiкiм задавальненнем я ўспрыняў удзел у рэспублiканскiм турнiры юных расiйскiх хакеiстаў. Мы ўбачылi тое, да чаго павiнны iмкнуцца», — дадаў прэзiдэнт. Кiраўнiк дзяржавы ўзнагародзiў лепшых iгракоў турнiру i тры каманды, якiя занялi першыя месцы сярод прадстаўнiкоў малодшай узроставай групы. Пераможцам турнiру стала каманда «Алiмпiя» (г. Гродна). Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Турнiр «Залатая шайба» павiнен выявiць шмат новых талентаў — будучых iгракоў беларускiх клубных каманд i хакейнай зборнай краiны, а таксама расцiць зд
|
|