Радыска — культура ўсесезонная
Радыску можна вырошчваць круглы год: у агародзе — з ранняй вясны да позняй восенi, у кватэры — зiмой. Яе сакавiтыя i смачныя караняплоды i маладое бацвiнне лёгка засвойваюцца арганiзмам i даюць яму вiтамiны i мiнеральныя рэчывы.
Востры смак i пах радыскi ўзбуджае апетыт. Яе эфiрныя маслы i ферменты ўзмацняюць выдзяленне стрававальных сокаў, што садзейнiчае лепшаму страваванню i засваенню харчовых рэчываў, паляпшэнню абмену рэчываў. Гарчычнае эфiрнае масла, якое надае гаркаваты прысмак, перашкаджае росту шкодных мiкробаў, што дапамагае арганiзму процiстаяць iнфекцыям. Клятчатка радыскi i яе ферменты разам з эфiрнымi масламi механiчна ачышчаюць зубы i дэзiнфiцыруюць поласць рота. Пектынавыя рэчывы i клятчатка радыскi дапамагаюць пры запорах i выводзяць з арганiзма халестэрын, шкодныя прадукты абмену рэчываў, хваробатворныя мiкраарганiзмы, прадукты iх жыццядзейнасцi. Карысная радыска i пры хваробах верхнiх дыхальных шляхоў, пры лячэннi малакроўя, пры лiшняй вазе i цукровым дыябеце. Сок з лiсця i караняплодаў, змешаны з маркоўным, станоўча дзейнiчае на слiзiстую абалонку страўнiкава-кiшачнага тракта, нармалiзуе функцыю тоўстага кiшэчнiка. Але не ўсiм можна есцi радыску. Яна процiпаказана пры запаленчых працэсах, захворваннях страўнiка i кiшэчнiка, нырак, печанi ў iх вострых стадыях. Радыска — культура капрызная. Добрую прадукцыю можна атрымаць пры выкананнi патрабаванняў радыскi да ўмоў вырошчвання. Для атрымання сакавiтых, смачных караняплодаў неабходна: мець паўнавартаснае, здаровае, аднароднае насенне дыяметрам 2,5—3 мм для сяўбы ранняй вясной i пад зiму i 2 мм (не менш) — летам; насенне кожнага гатунку неабходна высяваць на пэўнай адлегласцi: ранняспелае — праз 5—6 см, сярэдняспелае — 6—7, позняспелае — 7—8 см з адлегласцю памiж радамi 8—15 см, у залежнасцi ад хуткаспеласцi; вытрымлiваць глыбiню сяўбы насення, каб яна адпавядала саставу глебы. Пры залiшне глыбокай сяўбе (больш як 2 см) усходжасць знiжаецца амаль удвая, усходы з’яўляюцца марудней, караняплоды выцягваюцца; на шчыльных i сухiх глебах караняплоды ўтвараюцца дробныя, грубыя, горкiя цi наогул не завязваюцца; падкормкi азотнымi ўгнаеннямi садзейнiчаюць павышэнню ўраджайнасцi радыскi, паляпшэнню яе смакавых якасцяў; радыска не пераносiць унясення свежага гною; караняплоды, якiя растуць на добра асветленым сонцам участку, атрымлiваюцца сакавiтымi. У цянi радыска iдзе ў доўгае бацвiнне, а караняплоды атрымлiваюцца няякаснымi. Пры лiшку вiльгацi радыска хварэе на чорную ножку. А вось калi пасля моцнай засухi глебы яе багата палiваюць, караняплоды растрэскваюцца, губляюць смакавыя якасцi. Палiваць радыску лепш па вечарах праз 2—3 днi. У халоднае надвор’е — радзей, а ў засушлiвае i спякотнае — штодзень, ранiцай i ўвечары. Пасля палiву цi дажджу для захавання вiльгацi i цяпла ў глебе i знiшчэння пустазелля мiжраддзе трэба прарыхлiць i замульчыраваць. Калi радыска расце марудна, яе лiсце мае светла-зялёную афарбоўку, часта — з жоўтым адценнем, трэба тэрмiнова падкармiць яе, лепш за ўсё — комплексным угнаеннем з дабаўленнем драўнiннага попелу. Парада Карысна сыпаць па некалькi зернеў радыскi пад усякую раму. Радыска, якая хутка развiваецца, хутчэй за любую iншую раслiну выяўляе стан тэмпературы ў парнiку i з’яўляецца такiм чынам добрым паказальнiкам усякага лiшку i недахопу. Трэба ведаць што неабходна своечасова прарываць загушчаныя пасевы. Пры загушчаных пасевах фармiруюцца невялiкiя i нераўнамерныя па памеру караняплоды, яны часцей паражаюцца хваробамi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Радыску можна вырошчваць круглы год: у агародзе — з ранняй вясны да позняй восенi, у кватэры — зiмой |
|