Тысяча жанчын i мужчын «палезе ў бутэльку»?..
Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ
Спачатку карычневага колеру. Для пiва. А пасля — у бясколерныя. Для гарэлкi i iншых спiртных напояў. Вось такая перспектыва чакае гараджан у недалёкiм будучым. Радасная перспектыва, мiж iншым, i для горада, i для тых, хто атрымае работу. Бо гаворка iдзе пра наладжванне выпуску шкляной тары на вытворчых плошчах, якiя ўваходзяць у свабодную эканамiчную зону «Гомель—Ратон».
Для гэтага адкрытае акцыянернае таварыства «Гомельшкло» закупiла за мяжой патрэбнае абсталяванне, i мяркуецца, што на ўвод першай чаргi вытворчасцi будзе выдаткавана каля 25 мiльёнаў долараў i за суткi тут будзе выпускацца амаль 700 тысяч бутэлек. Шклатара знойдзе рэалiзацыю ў большых аб’ёмах i на расiйскiм рынку.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Спачатку карычневага колеру. Для пiва. А пасля — у бясколерныя. Для гарэлкi i iншых спiртных напояў. Вось такая перспектыва чакае гараджан у недалёкiм
|
|