Цi карысная чарамша?
Чарамша — вельмi карысная раслiна, яе выкарыстоўваюць у кiтайскай i тыбецкай медыцыне, а народная медыцына ведае чарамшу як першакласны процiцынготны i патагонны сродак. Здаўна раслiну выкарыстоўвалi пры хваробах сэрца, неўрастэнii. Настоем цыбулiны i травы нацiралiся пры кашлi, бранхiтах, рэўматызме. Лiсце чарамшы прыкладвалi да вачэй, калi яны запалялiся, а таксама рэкамендавалi ўключаць яго ў харчаванне пры аслабленнi зроку. Цыбулiны выкарыстоўвалi i вонкава пры фурункулах i карбункулах. У ежы чарамша выступала ў ролi ёдазамяшчальнага, дыетычнага i вiтамiннага прадукту. Увогуле раслiна аказвае процiмiкробнае i процiглiснае дзеянне, таксама яна паляпшае апетыт i працэс стрававання, узмацняе сакраторную функцыю страўнiкава-кiшачнага тракту. Галоўная ж каштоўнасць чарамшы — аскарбiнавая кiслата, якая ў вялiкай колькасцi змяшчаецца ў лiсцi i цыбулiне раслiны, а таксама мiнеральныя солi, фiтанцыды i эфiрнае масла, да таго ж у чарамшы ёсць i раслiнны воск, цукры, лiмонная кiслата i смалiстыя рэчывы.
Чарамша на справе ўяўляе не што iншае, як дзiкарастучы вiд цыбулi. Гэта — шматгадовая цыбульная раслiна з часночным пахам. Прадаўгаватая цыбулiна ранняй вясной выкiдвае бязлiстае сцябло (стрэлку). У аснове сцябла — 2—3 буйныя чаранковыя лiсты, якiя нагадваюць па форме лiст ландыша. Раслiна гэта больш за ўсё любiць iмшыстыя яловыя i кедравыя лясы. Век чарамшы кароткi: цвiце яна ў маi, а пасля абнасеньвання надземныя часткi раслiны адмiраюць.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чарамша — вельмi карысная раслiна, яе выкарыстоўваюць у кiтайскай i тыбецкай медыцыне, а народная медыцына ведае чарамшу як першакласны процiцынготны
|
|