21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Таямнiцы «фальшываманетнага двара»

25.08.2009 21:35 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мiкола ДЗЯБЁЛА

Спецыяльна для «Звязды»

Агульнавядома, што як толькi з’явiлiся грошы, адразу ж знайшлiся ахвотнiкi iх падрабiць. Праўда, яшчэ гадоў 15 таму, напрыклад, у Беларусi фiксавалiся адзiнкавыя выпадкi такiх злачынстваў. Своеасаблiвы «фальшываманетны бум» пачаўся ў нашай краiне ў 1993 годзе, калi было выяўлена 995 падробленых купюр. Далей — болей. У 1994 годзе ў Беларусi было канфiскавана з абарачэння 1784 фальшывыя купюры, у 2004 годзе — 2844, летась — 3650. Аб тым, як праваахоўныя органы краiны вядуць барацьбу з вырабам i распаўсюджваннем падробленых грошай, аглядальнiк «Звязды» гутарыць з начальнiкам аддзела па раскрыццю фальшываманецтва ўпраўлення па барацьбе з эканамiчнымi злачынствамi (УБЭЗ) МУС краiны Алегам ВОЛКАВЫМ.

— Алег Паўлавiч, чым, на вашу думку, абумоўлены ўсплёск фальшываманетнiцтва?

— Я не лiчу, што ў нашай краiне зараз назiраецца нейкi «фальшываманетны бум». Так, колькасць канфiскоўваемых падробленых купюр расце. Але ж гэта найперш паказчык даволi высокай эфектыўнасцi працы праваахоўных органаў, паколькi фальшываманецтва — латэнтнае злачынства, якое не вельмi проста выявiць. Трэба мець на ўвазе таксама, што мiнулi тыя часы, калi фальшываманетчыкi лiчылiся аднымi з самых «квалiфiкаваных» спецыялiстаў злачыннага свету. Раней, каб «якасна» падрабiць грашовыя купюры, патрэбен быў сапраўдны талент мастака i хiмiка адначасова. Зараз патэнцыяльным фальшываманетчыкам можа стаць кожны, хто валодае камп’ютарам i каляровым прынтарам.

— А якiя грошы апошнiм часам найчасцей падрабляюць i спрабуюць збыць на тэрыторыi нашай краiны?

— На працягу апошнiх гадоў найбольш папулярнай валютай сярод беларускiх фальшываманетчыкаў з’яўляецца долар ЗША. У прыватнасцi, летась было канфiскавана з абарачэння 311 тысяч падробленых амерыканскiх долараў. У асноўным гэта «соценныя» купюры.

На другiм месцы ў гэтым своеасаблiвым «рэйтынгу папулярнасцi сярод фальшываманетчыкаў» у мiнулым годзе аказалася валюта Еўрапейскага саюза. Летась канфiскавана 34 тысячы фальшывых еўра.

Выяўлена таксама 240 тысяч падробленых расiйскiх i 14 мiльёнаў беларускiх рублёў.

— Чым тлумачыцца ўсплёск цiкавасцi айчынных фальшываманетчыкаў да разлiковых бiлетаў Нацыянальнага банка Беларусi?

— Беларускi рубель з’яўляецца не толькi асноўным плацежным сродкам на тэрыторыi нашай краiны, але i даволi стабiльнай валютай. Фальшываманетчыкi гэта выдатна разумеюць. Таму апошнiм часам звяртаюць увагу менавiта на нацыянальную валюту. У 2005 годзе было зафiксавана больш за 420 выпадкаў падробкi беларускiх рублёў, пазалетась — 296 падобных фактаў. Летась з абарачэння канфiскавана 790 фальшывых купюр Нацбанка Беларусi. Найчасцей злачынцы падрабляюць банкноты вартасцю 10 i 20 тысяч беларускiх рублёў.

Хачу падкрэслiць, што намi аператыўна выяўляюцца такiя злачынцы. У мiнулым годзе было затрымана 16 груп, якiя займалiся вырабам i збытам на тэрыторыi Беларусi фальшывых грашовых знакаў Нацбанка нашай краiны.

— Наколькi мне вядома, падробкай грошай нярэдка займаюцца i непаўналетнiя. Прычым некаторыя з iх не ўсведамляюць, што здзяйсняюць злачынства.

— Так, на жаль, падобная праблема iснуе. Летась затрымана 14 груп, якiя займалiся падробкай i збытам беларускiх рублёў. У склад гэтых груп у асноўным уваходзiлi вучнi школ i студэнты, а ў якасцi «сродкаў вытворчасцi» яны выкарыстоўвалi ўласныя i бацькоўскiя камп’ютары. Хачу нагадаць тым, хто яшчэ не ўсвядомiў: фальшываманецтва — сур’ёзнае злачынства. Яно вельмi строга караецца .

— Цi выяўлены на тэрыторыi Беларусi падпольныя «фальшываманетныя двары»?

— Буйных цэнтраў па вырабу падробленай замежнай валюты ў нашай краiне нiколi не было i няма. Тэрыторыя даволi кампактная i незаўважна наладзiць выраб грошай тут немагчыма. Як не было ў Беларусi i «суперквалiфiкаваных» спецыялiстаў па вырабу фальшывых грошай. Асноўная частка падробленых з дапамогай спецыяльнай тэхнiкi долараў летась да нас была завезена з Расii ( 63 працэнты ад агульнай колькасцi падробак), Польшчы ( 14,7 працэнта), Украiны ( 12 працэнтаў), Лiтвы ( 14 працэнтаў). Усяго ж летась у Беларусi завозiлiся фальшывыя грошы з 24 краiн свету. У поле зроку супрацоўнiкаў толькi нашых падраздзяленняў трапiла 106 грамадзян, якiя займалiся «экспартам» фальшывак.

А беларускiя рублi падрабляюць з дапамогай звычайных камп’ютараў. Ёсць яшчэ спецыялiсты па так званай частковай падробцы. Гэта калi да купюр сапраўднай замежнай валюты прыклейваюцца дадатковыя нулi. Намi выяўлены таксама выпадкi, скажам так, «пераробкi» сурынамскiх гульдэнаў у еўра. Прычым нярэдка злачынцы нават не знiшчаюць надпiс, якi сведчыць пра тое, што купюра мае сурынамскае паходжанне. Так што падобную фальшыўку лёгка выявiць, варта толькi пiльна прачытаць надпiсы на банкноце.

— А якiя яшчэ «экзатычныя» фальшыўкi былi выяўлены на тэрыторыi Беларусi апошнiм часам?

— Фальшываманетчыкi звычайна падрабляюць i збываюць грошы, якiя карыстаюцца попытам у той цi iншай краiне. У Беларусi гэта долары, еўра, расiйскiя рублi i айчынная валюта. Быў, праўда, летась выпадак затрымання ў Воранаўскiм раёне грамадзянiна Лiтвы, якi збыў больш за 10 падробленых купюр вартасцю 100 лiтаў кожная.

— Дзе звычайна збываюцца фальшывыя грошы?

— Фальшывыя беларускiя рублi нярэдка збываюцца праз гандлёвую сетку пры куплi тавараў цi прадуктаў харчавання. Прадаўцы з-за недахопу часу не заўсёды могуць выявiць падробкi.

А вось падробленая замежная валюта, як правiла, збываецца пры незаконных разлiках памiж грамадзянамi за бытавую тэхнiку, мабiльныя тэлефоны i iншыя дарагiя тавары.

— Што рабiць людзям, якiя сталi ахвярамi фальшываманетчыкаў?

— Я параiў бы звярнуцца ў мiлiцыю. А калi ёсць магчымасць, паспрабуйце затрымаць збытчыка, цi хоць бы запомнiць яго прыметы, нумар машыны, на якой прыехаў. Але нi ў якiм разе не спрабуйце пазбавiцца ад фальшывай купюры на кiрмашы цi ў магазiне. У такiм выпадку вы самi становiцеся парушальнiкам закона.

А наогул заўсёды лепш папярэдзiць непрыемнасцi, чым потым лiквiдаваць iх вынiкi. Таму мая унiверсальная парада: будзьце абачлiвымi i пiльнымi. Пры ажыццяўленнi валютных здзелак не палянуйцеся праверыць грошы ў банкаўскiх установах цi абменных пунктах. Лепш заплацiць за гэтую працэдуру невялiкую суму грошай, чым потым трапiць у непрыемную гiсторыю i страцiць дарагую рэч цi маёмасць.

P.S. 16 сакавiка спаўняецца 69 гадоў з моманту ўтварэння службы БЭЗ. «Звязда» вiншуе барацьбiтоў з эканамiчнымi злачынствамi з прафесiйным святам.


 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Агульнавядома, што як толькi з’явiлiся грошы, адразу ж знайшлiся ахвотнiкi iх падрабiць. Праўда, яшчэ гадоў 15 таму, напрыклад, у Беларусi фiксавалiся
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика