POST factum
ПРЫКIНУЛАСЯ МЁРТВАЙ, КАБ НЕ ПЛАЦIЦЬ ШТРАФ
Дзiўны спосаб пазбегнуць штрафу за няправiльную паркоўку прыдумала жыхарка ЗША. Каб адмазацца ад палiцэйскiх, яна прыкiнулася мёртвай. Нейкая Кiмберлi Ду своечасова не аплацiла квiтанцыю, i тады агульную суму грашовага штрафу, разам з пеняй, павiнен быў вызначыць суд. Але напярэдаднi суддзi прыйшло пiсьмо, з якога служыцель Фемiды даведаўся, што адказчыца не можа прысутнiчаць на слуханнях па прычыне крайне сумных абставiнаў. Як стала вядома з паслання, няшчасная загiнула ў аўтамабiльнай аварыi. У пацвярджэнне слоў да пiсьма прыкладвалася выразка з мясцовай газеты з некралогам. Прайшоў месяц, i палiцэйскiя зафiксавалi чарговае дарожна-транспартнае здарэнне. Расследуючы яго, ахоўнiкi правапарадку западозрылi нядобрае. Высветлiлася, што трагiчная гiсторыя з аварыяй, у якой быццам бы загiнула мiсiс Кiмберлi Ду, — не больш чым фантазiя жанчыны, якая не пажадала плацiць штраф. Цяпер эканомнай парушальнiцы пагражае штраф у памеры 5 тысяч долараў i пяць гадоў турмы за махлярства. I гэта замест 350 долараў штрафу за неаплачаную квiтанцыю. ТЭОРЫЯ ДАРВIНА ЦI СВАБОДА СУМЛЕННЯ? Школьнiца з Санкт-Пецярбурга абвiнавацiла мiнiстэрства адукацыi ў парушэннi сваiх грамадзянскiх правоў. Гэта парушэнне, на думку навучэнкi, заключаецца ў тым, што школьнiкам выкладаюць толькi эвалюцыянiсцкую тэорыю паходжання чалавека. Асуджэнню падверглiся, у прыватнасцi, падручнiкi бiялогii. Паводле меркавання 15-гадовай жыхаркi Санкт-Пецярбурга Машы Шрайбер, якую падтрымаў яе бацька, выкладанне выключна дарвiнаўскай тэорыi «ўшчамляе свабоду сумлення i веравызнання, абвешчаную Канстытуцыяй». Школьнiца лiчыць, што падручнiкi павiнны складацца такiм чынам, каб у iх былi прадстаўлены ўсе гiпотэзы паходжання жыцця на Зямлi, пачынаючы з тэорыi крэацыянiзму. Гэта пытанне выклiкала шырокi водгук у мясцовай прэсе. Упершыню ў Расii, дзе з восенi будуць уведзены ўрокi рэлiгii, у грамадстве ўзнiкаюць пытаннi аб свецкiм характары дзяржавы i яе адносiнах да рэлiгii, аб матэрыялiзме i трансцэндэнтнасцi ў культуры i адукацыi. Бацька i дачка Шрайберы пiшуць: «Мы адстойваем права вучыцца ў рэальна плюралiстычнай школе, дзе будуць прадстаўлены ўсе погляды на жыццё, мы не можам прымаць толькi аднабаковыя тэорыi, як гэта было пры камунiзме. Расiя, вiдаць, актыўна рухаецца па шляху новага таталiтарызму». У iх падтрымку выступае мiтрапалiт Уладзiмiр, вышэйшая асоба ў царкоўнай iерархii Санкт-Пецярбурга. Дарэчы, у судзе Машу будуць прадстаўляць тры адвакаты: мусульманiн, iудзей i хрысцiянiн. У ВЯЛIКАБРЫТАНII ЗАПЛАЦЯЦЬ 300-ГАДОВЫ ШТРАФ Брытанскi паб «Лебедзь» з горада Iпсвiч павiнен заплацiць штраф за забойства, учыненае ў яго сценах у 1664 годзе. Аб гэтым паведамiла днямi газета «Таймс». Запiс аб накладаннi штрафу быў знойдзены пры разборы старадаўніх рэгiстрацыйных кнiг у гарадской царкве. За тое здарэнне, паводле рашэння гарадскога суда, паб павiнен быў ахвяраваць 40 шылiнгаў на набыццё вугалю для бедных у дзень святога Томаса, аднак так i не зрабiў гэтага. Трэба сказаць, што ў 1664 годзе 40 шылiнгаў складалi даволi ўнушальную суму — такой была сярэдняя паўгадавая зарплата рабочага. Аднак на сённяшнi дзень гэта сума прыблiзна роўная 300 доларам. Уладальнiкi «Лебедзя» Сiмон Трэнтэр i Пэм Вiлсан адразу ж згадзiлiся заплацiць штраф, калi даведалiся аб iм. «Нам вельмi падабаецца адчуваць сябе часцiнкай гiсторыi», — заявiлi яны.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзiўны спосаб пазбегнуць штрафу за няправiльную паркоўку прыдумала жыхарка ЗША. Каб адмазацца ад палiцэйскiх, яна прыкiнулася мёртвай
|
|