Спорт-тайм
ДЭЖА ВЮ ДЛЯ «IНТЭРА»
Вызначыўся апошнi ўдзельнiк чвэрцьфiналу Лiгi чэмпiёнаў: кампанiю iтальянскiм «Мiлану» i «Ювентусу» складзе мiланскi «Iнтэр», якi ў матчы ў адказ з мiнiмальным лiкам — 1:0 — перамог амстэрдамскi «Аякс» (вынiк першай сустрэчы 2:2). Прыгадаем, што гульня была перанесена, бо рэгламент Лiгi чэмпiёнаў забараняе праводзiць матчы на адным i тым жа стадыёне два днi запар, а «Iнтэр» i «Мiлан» дзеляць «Сан-Сiра» (вядомы i як «Джузэпэ Меацы»). Дарэчы, тыповая сiтуацыя ўжо адбывалася ў мiнулым сезоне, калi ў 1/8 фiналу «Iнтэр» усё па той жа прычыне выйшаў на поле праз тыдзень пасля таго, як спаборнiчалi iншыя клубы. Толькi сапернiкам тады быў партугальскi «Порту». Ёсць i яшчэ адно супадзенне: першае процiстаянне завяршылася, як i сёлета, унiчыю (праўда 1:1), а матч у адказ перамогай «расанэры» (3:1). ФУТБОЛЬНЫ ДОМ Зусiм хутка беларускiя футбалiсты святкуюць наваселле: 7 красавiка ў Мiнску на праспекце Пераможцаў адкрыецца Дом футбола. Удзел у цырымонii возьмуць прэзiдэнты ФIФА i УЕФА Йозэф Блатэр i Ленарт Юхансан. Першымi ў будынку размесцяцца супрацоўнiкi асацыяцыi «БФФ», гарадской i абласной федэрацый футбола. ПА КРОКАХ ФIЛIНА Прадстаўнiкi Сусветнага антыдопiнгавага агенцтва праверылi iгракоў нацыянальнай i маладзёжнай хакейных дружын. Станоўчай проба «А» аказалася для iграка гродзенскага «Нёмана» Паўла Сiбiрцава: у ёй выявiлi забаронены норандрастэрон (у 2004-м яго знайшлi ў хакеiста «маладзёжкi» Цiмафея Фiлiна). Спартсмену пагражае двухгадовая дысквалiфiкацыя.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вызначыўся апошнi ўдзельнiк чвэрцьфiналу Лiгi чэмпiёнаў: кампанiю iтальянскiм «Мiлану» i «Ювентусу» складзе мiланскi «Iнтэр», якi ў матчы ў адказ з мi
|
|