21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Наталля ХАРАНЕКА: «Першы дарослы старт стаў «залатым»

25.08.2009 21:35 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У ёй пакуль не бачылi чэмпiёнкi свету, але яна прымусiла з сабой лiчыцца i заваявала «золата» на першынстве свету ў залах (праходзiла на мiнулым тыднi ў Маскве). Хоць вiд спорту Наталлi Харанека i называецца лёгкай атлетыкай, але здабыць у iм медалi не так лёгка. Што трэба рабiць, каб штуршок стаў «залатым», паспрабуем высветлiць у гутарцы са спартсменкай.

— Наталля, вiншую вас з «залатым» штуршком! Як рэагавалi на сваё чэмпiёнства?

— Калi перамагла, з’явiлася думка: «Добра штурхнула». Аднак што гэта значыць — не зусiм усведамляю нават зараз. «Золата» стала поўнай нечаканасцю, не столькi па вынiку, колькi па маiм чэмпiёнстве: згодна з планам, маёй задачай было заняць 3—6 месца, а каб першае... Канешне, мы з трэнерам меркавалi, што я здатная змагацца за пападанне ў тройку прызёраў, але, каб стаць чэмпiёнкай першынства свету... Гэта стала нечаканасцю, бо раней я выступала ў дзiцячым спорце, чэмпiянат свету ў Маскве можна назваць маiм першым выступленнем на дарослых спаборнiцтвах, якое завяршылася вельмi паспяхова. Я не думала, што займу першае месца, а проста выконвала сваю работу, хацела рэалiзавацца, нарэшце, як дарослая штурхальнiца.

— У чым сакрэт вашай перамогi?

— Нiкога з сапернiц не пужалася, настройвалася на барацьбу: калi нейкая спартсменка штурхае ядро далей за цябе, злуешся, з’яўляецца стымул павысiць уласны вынiк, таму ў сваёй наступнай спробе iмкнуся перамагчы канкурэнтку. Вось i ўвесь сакрэт. Мяркую, што гэта не апошняе дасягненне ў маёй спартыўнай кар’еры. Хоць Алiмпiяда яшчэ далёка, але нас чакае чэмпiянат Еўропы ў Iзраiлi. Аб далёкай будучынi пакуль не думаю: буду трэнiравацца i паступова рухацца да сваiх вяршынь.

— Прызнайцеся, як вырашылi займацца не самым жаноцкiм вiдам спорту?

— Дарэчы, у вераснi будзе дзесяць гадоў, як я штурхаю ядро. Трэнiравацца я пачала не ў Мiнску (сюды пераехала ў 1996-м), бо нарадзiлася не ў сталiцы, а ў пасёлку Высокае Аршанскага раёна Вiцебскай вобласцi. З лёгкай атлетыкай пазнаёмiлася ў школьнай секцыi, куды пайшла ў пятым класе. Пачала займацца шматбор’ем. Мяне наогул з дзяцiнства вабiў спорт. Паступова стала выязджаць на спаборнiцтвы — раённыя, абласныя, чэмпiянат рэспублiкi. На адным з першынстваў краiны мяне заўважылi i запрасiлi ў Рэспублiканскае вучылiшча алiмпiйскага рэзерву.

— Як ставiлася мама да жадання дачкi займацца не зусiм грацыёзным для дзяўчыны вiдам спорту?

— Мне было чатырнаццаць, таму яна непакоiлася, што дзiця iдзе з дому так рана. Што ж датычыцца штурхання, то мацi мяне не спрабавала адгаварыць, а проста сказала: «Рабi так, як лiчыш патрэбным, бо, калi я зараз стану на тваiм шляху, у нейкi момант, калi ты станеш дарослай, папракнеш мяне за гэта. Гэта тваё жыццё i твой выбар».

— Былi выпадкi, што на трэнiроўках вы штурхалi далей, чым на турнiрах?

— Здаецца, не. Справа ў тым, што на трэнiроўках я не iмкнуся паказаць высокi вынiк, бо працую найбольш над тэхнiкай, а па-максiмуму трэба выкладвацца на спаборнiцтвах.

— Чым захапляецеся акрамя штурхання ядра?

— Мне падабаюцца кветкi, таму з задавальненнем вырошчваю iх у пакоi. Пад восень пачынаю вязаць цёплае адзенне на зiму — шапкi, рукавiчкi, пальчаткi, бо ў мяне не той характар, каб вязаць вялізныя рэчы. Акрамя гэтага, заканчваю вучобу ва унiверсiтэце фiзiчнай культуры.

— Дзякуй за гутарку! Удачы i перамог на турнiрах!

Размаўляла Iрына ПРЫМАК.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У ёй пакуль не бачылi чэмпiёнкi свету, але яна прымусiла з сабой лiчыцца i заваявала «золата» на першынстве свету ў залах (праходзiла на мiнулым тыднi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика