Зменены тэрмiны ўнясення плацяжоў за жыллёва-камунальныя паслугiВажна! Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 17 сакавiка падпiсаў Указ № 153 «Аб змяненнi тэрмiну ўнясення плацяжоў за жыллёва-камунальныя паслугi».Гэты ўказ падрыхтаваны ў сувязi са зваротам грамадзян, дэпутатаў Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, прафсаюзных органаў аб мэтазгоднасцi прывядзення тэрмiну ўнясення жыллёва-камунальных плацяжоў у адпаведнасць з тэрмiнамi выплаты заработнай платы, пенсiй, стыпендый i дапамог. У сувязi з гэтым ва ўказе прапануецца змяненне гранiчнага тэрмiну ўнясення плацяжоў з 15 на 25 чысло. Гэта выклiкана тым, што калектыўнымi дагаворамi большасцi арганiзацый тэрмiны выплаты заработнай платы за мiнулы месяц устаноўлены да 25 чысла наступнага за iм месяца. Акрамя таго, пенсii грамадзянам выплачваюцца таксама да дваццаць пятага чысла. З-за гэтага яны не маюць магчымасцi своечасова ўносiць плату за карыстанне (тэхнiчнае абслугоўванне) жылымi памяшканнямi i за камунальныя паслугi, што прыводзiць да спагнання пенi ў памеры 0,3 працэнта ад сумы гэтых плацяжоў за кожны дзень пратэрмiноўкi. Вынiкi праверак, праводзiмых дзяржаўнымi i прафсаюзнымi органамi, сведчаць аб маштабнасцi гэтай праблемы i пацвярджаюць неабходнасць дадатковай сацыяльнай абароны грамадзян, заработная плата i пенсii якiм выплачваюцца пасля пятнаццатага чысла. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 17 сакавiка падпiсаў Указ № 153 «Аб змяненнi тэрмiну ўнясення плацяжоў за жыллёва-камунальныя паслугi»
|
|