21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Заява Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь у сувязi са смерцю былога Прэзiдэнта Саюзнай Рэспублiк

25.08.2009 21:36 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

11 сакавiка 2006 года памёр былы Прэзiдэнт Саюзнай Рэспублiкi Югаславiя Слабадан Мiлошавiч.

Апошнiя пяць гадоў свайго жыцця С. Мiлошавiч правёў у зняволеннi ў цэнтры ўтрымання зняволеных Мiжнароднага трыбунала для судовага праследавання асоб, адказных за сур’ёзныя парушэннi мiжнароднага гуманiтарнага права, учыненыя на тэрыторыi былой Югаславii з 1991 года (МТБЮ). Згодна з афiцыйным урачэбным заключэннем, ён памёр у вынiку iнфаркту мiякарда.

Мiжнародная грамадскасць неаднаразова ўказвала МТБЮ на тое, што С. Мiлошавiч цярпеў ад iшэмiчнай хваробы сэрца, гiпертанii i меў патрэбу ў спецыялiзаваным кардыялагiчным лячэннi. Цяжкi стан яго здароўя неаднаразова пацвярджалi мiжнародныя кансiлiумы дактароў. Такiм чынам, жыццё i здароўе С. Мiлошавiча поўнасцю знаходзiлiся ў руках суддзяў i ўрачоў Гаагскага трыбунала. Аднак у студзенi 2006 года яму было адмоўлена ў просьбе выехаць на лячэнне ў Расiйскую Федэрацыю, нягледзячы на тое, што расiйскiм урадам былi прадастаўлены гарантыi яго асабiстай бяспекi i вяртання С. Мiлошавiча ў Гаагу ва ўстаноўленыя трыбуналам тэрмiны. Гэту адмову нельга расцанiць iнакш як негуманны i жорсткi акт, якi прывёў да трагiчнага фiналу.

Смерць былога кiраўнiка Саюзнай Рэспублiкi Югаславiя выклiкала шырокi грамадскi рэзананс не толькi ў Еўропе, але i ва ўсiм свеце, а таксама неадназначныя ацэнкi дзейнасцi Мiжнароднага трыбунала па былой Югаславii, ускалыхнула становішча ў Сербii.

Сёння МТБЮ спрабуе зняць з сябе адказнасць за смерць былога югаслаўскага лiдара, гаворыць аб «клопаце пра абвiнавачаемых». Аднак С. Мiлошавiч не адзiная ахвяра Гаагскага трыбунала. Сярод тых, хто памёр цi пакончыў з сабой у сувязi з судовымi справамi, якiя праводзiлiся гэтым трыбуналам, большасць складаюць сербы. Вiдавочна, што МТБЮ не ў стане забяспечыць захаванасць жыцця людзей, якiя знаходзяцца пад яго судом.

Вiдавочна таксама i тое, што МТБЮ з’яўляецца органам палiтызаваным, для якога характэрны двайныя стандарты ў дзейнасцi i прадузятасць пры вынясеннi iмi рашэнняў. Трыбунал дзейнiчае ў iнтарэсах тых, хто праводзiў аперацыю на Балканах. Мэты яго iснавання вядомыя — апраўдаць процiпраўныя дзеяннi НАТО у гэтым рэгiёне, а ўсю адказнасць за тое, што адбывалася на тэрыторыi былой Югаславii, ускласцi персанальна на С. Мiлошавiча i iншых былых кiраўнiкоў гэтай краiны.

С. Мiлошавiч — яркая гiстарычная асоба. З’яўляючыся кiраўнiком суверэннай дзяржавы, ён меў права i быў абавязаны абараняць цэласнасць сваёй краiны i адстойваць яе бяспеку. Ён да канца змагаўся за адзiнства сваёй дзяржавы i ўпарта адстойваў сваю невiнаватасць у зале суда. Нягледзячы на шматгадовы судовы працэс, МТБЮ не змог даказаць яго вiны. С. Мiлошавiч пайшоў з жыцця маральным пераможцам. Ацэнку яго дзейнасцi дасць гiсторыя.

На прыкладзе былой Югаславii адпрацоўвалася метадалогiя разбурэння шматнацыянальных дзяржаў. Сёння Сербiя зноў стаiць перад сур’ёзнымi выпрабаваннямi: гаворка iдзе аб цэласнасцi самой гэтай дзяржавы.

Нацыянальны сход Рэспублiкi Беларусь выказвае шчырыя спачуваннi сям’i, родным i блiзкiм Слабадана Мiлошавiча.

Беларускiя парламентарыi лiчаць, што абставiны смерцi С. Мiлошавiча маюць патрэбу ў строгiм, усебаковым i аб’ектыўным мiжнародным расследаваннi.

Парламентарыi Рэспублiкi Беларусь патрабуюць прыцягнуць да адказнасцi суддзяў МТБЮ, якiя адмовiлi С. Мiлошавiчу ў лячэннi, а фактычна адмовiлi яму ў праве на жыццё.

У сувязi са смерцю былога Прэзiдэнта Саюзнай Рэспублiкi Югаславiя С. Мiлошавiча Нацыянальны сход Рэспублiкi Беларусь лiчыць немэтазгоднай далейшую дзейнасць Мiжнароднага трыбунала для судовага праследавання асоб, адказных за сур’ёзныя парушэннi мiжнароднага гуманiтарнага права, учыненыя на тэрыторыi былой Югаславii з 1991 года, i патрабуе перадачы ўсiх падсудных, што знаходзяцца там, судовым уладам iх дзяржаў для разгляду спраў нацыянальнымi судамi.

Парламент Рэспублiкi Беларусь выказвае пачуццi салiдарнасцi i падтрымкi сербскаму народу ў яго iмкненнi захаваць цэласнасць сваёй краiны.

3 красавiка 2006 года.

г. Мiнск.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
11 сакавiка 2006 года памёр былы Прэзiдэнт Саюзнай Рэспублiкi Югаславiя Слабадан Мiлошавiч
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика