21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Па палiтычных матывах студэнты адлiчаны не будуць

25.08.2009 21:36 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

У некаторых сродках масавай iнфармацыi з’явiлiся паведамленнi пра тое, што студэнты беларускiх ВНУ, якiя ўдзельнiчалi ў несанкцыянаваных палiтычных мiтынгах i акцыях, будуць адлiчаны са сваiх навучальных устаноў. Праверыць гэтую iнфармацыю мы вырашылi ў галоўным адукацыйным ведамстве краiны.

— Па палiтычных матывах студэнты ў нашай краiне адлiчвацца не будуць, — сказаў саветнiк мiнiстра адукацыi па сувязях са сродкамi масавай iнфармацыi i грамадскасцю Вiктар IЎЧАНКАЎ. — Дэканаты i рэктараты зараз разбiраюцца: чаму маладыя людзi пайшлi на мiтынг i цi мелi яны нейкiя праблемы да гэтага. Улiчваецца, канешне, i рашэнне суда, i мера пакарання, тым не менш, адказваць чалавек будзе толькi за сваю акадэмiчную паспяховасць, за наведванне заняткаў, але нi ў якiм разе не за ўдзел у палiтычнай акцыi. Пакуль адлiчаных няма. Хоць сам факт удзелу ў несанкцыянаваным мiтынгу — ёсць парушэнне статута, якi дзейнiчае ў любой навучальнай установе, i правапарадку. Канешне, калi суд выносiць вердыкт аб вiне таго цi iншага студэнта, гэта павiнна стаць прадметам абмеркавання i ў студэнцкай групе, i ў дэканаце, i на факультэце. Бо мы павiнны падпарадкоўвацца тым законам, якiя ў нас дзейнiчаюць, i перш за ўсё — студэнты, як носьбiты iнтэлектуальнай моцы дзяржавы, як людзi, якiя ўваходзяць у iнтэлектуальную элiту. Яны сваiм прыкладам павiнны навучаць iншых людзей пачуццю патрыятызму, грамадзянскай пазiцыi. У наш час блытаюцца паняццi грамадзянскай i асабiстай пазiцый. Тым не менш, палiтыка павiнна стаяць асобна ад навучальных устаноў, бо даваць веды — вось першае, чым павiнна займацца навучальная ўстанова. Разам з тым, яна фармiруе грамадзянскую пазiцыю таго цi iншага чалавека, i ў гэтым выпадку ўдзел студэнтаў у процiзаконнай нейкай акцыi — гэта паказчык таго, што ў навучальнай установе ёсць над чым працаваць.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У некаторых сродках масавай iнфармацыi з’явiлiся паведамленнi пра тое, што студэнты беларускiх ВНУ, якiя ўдзельнiчалi ў несанкцыянаваных палiтычных мi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика