21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Памiж Мiнскам i... Канамi

25.08.2009 21:36 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вiкторыя ЦЕЛЯШУК

Запрашальнiк

Вы закаханыя ў кiно, аднак паездка на Канскi фестываль для вас — недасяжная мара? Прыязджайце лепей у Мiнск — тут зусiм хутка можна будзе пачаць глядзець «жамчужыны» Канскага кiнафестывалю. 7 красавiка стартуе сумесная акцыя УП «Кiнавiдэапракат» i радыё «Юнiстар» — «Канаманiя».

...Канскi фестываль — бадай, самы прэстыжны i значны з усiх. Дастаткова заўважыць, што па колькасцi акрэдытаванай прэсы ён займае другое месца пасля Алiмпiйскiх гульняў, а па гучнасцi iмёнаў мэтраў рэжысуры, ад Ларса фон Трыера да Квенцiна Таранцiна, проста не мае роўных. Ад Беларусi на сусветным кiнафоруме з году ў год прысутнiчае толькi радыё «Юнiстар», i менавiта дзякуючы яму з 2002 года беларусы не толькi слухаюць эксклюзiўныя рэпартажы, але i могуць паглядзець выбiтныя кiнафiльмы. Цяперашнi праект — чацвёрты ў скарбонцы сумесных акцый радыёстанцыi i УП «Кiнавiдэапракат».

«Нам здаецца, што кiно, якое мае асаблiвую вагу i асаблiвую каштоўнасць, патрабуе i асаблiвага стаўлення да сябе», — растлумачыў праграмны дырэктар радыё «Юнiстар» Iгар Сукманаў, як ён бачыць развiццё праекту. Паводле задумкi, раз на два месяцы на працягу тыдня ў сталiчным Доме кiно будуць праходзiць эксклюзiўныя паказы карцiн, заяўленых у праграме Канскага фестывалю. Прычым у спiс трапiць не толькi артхаус, так званае мудрагелiстае «кiно для яйкагаловых», але абсалютна розныя фiльмы, якiя здольны прынесцi задавальненне гледачам. Прычым паказвацца гэтыя карцiны будуць без субцiтраў, на мове арыгiнала — з сiнхронным перакладам (балазе, апаратура Дома кiно гэта дазваляе). Што датычыцца кошту бiлетаў на сеансы «Канаманii», то, як запэўнiў галоўны рэжысёр Дома кiно Аляксандр Богдан, ён не перавысiць звычайнага тутэйшага прэйскуранта (5 тысяч беларускiх рублёў — бiлет на аднасерыйны фiльм, 7 тысяч — на дзвюхсерыйны).

«Канаманiя» рабiла пробны паказ яшчэ ў студзенi, аднак афiцыйна праект адкрыецца 7 красавiка фiльмам Вудзi Алена «Матч Пойнт» (адзiн з фаварытаў леташняга 59-га Канскага фестывалю, удзельнiчаў у пазаконкурсным паказе). Гэта карцiна, дарэчы, стартавала ў Расii 1 студзеня 2006 года, на дзень раней за «Дзённы дазор» — i тры месяцы iшла пры аншлагах, так што ў маскоўскiх кiнапракатчыкаў з вялiкай цяжкасцю ўдалося «вырваць» копiю (iх у свеце ўсяго 5). Таксама ў гэтым годзе ў рамках эксклюзiўнага пракату ў Мiнску будуць паказаны фiльмы Педра Альмадовара, Дэвiда Лiнча, Дамiнiка Мола, Дарэна Аранофскi, Акi Каўрысмякi.

Тым часам сталiчны кiнапракат не збiраецца спыняцца на дасягнутым i, акрамя «Канаманii» i ўжо ўлюбёнага праекта «Кiнафармат 4х4», распрацоўвае яшчэ два спецыяльныя праекты. Так што глядзець нам — не перагледзець. Шкада, што пакуль гэта датычыцца толькi мiнчан...

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вы закаханыя ў кiно, аднак паездка на Канскi фестываль для вас — недасяжная мара? Прыязджайце лепей у Мiнск — тут зусiм хутка можна будзе пачаць глядз
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика