Холi — свята вясны, кахання i танцаў
Леанiд ЛАХМАНЕНКА
сустрэлi разам у вялiкай зале Дома дружбы прадстаўнiкi таварыства «Беларусь—Iндыя» i iндыйскiя дыпламаты, члены iх сем’яў, iндусы, якiя зараз жывуць у Мiнску.
Пра тое, што Холi — свята вясны, кахання, музыкi i танцаў, з веданнем справы расказала Нiна Iванова, старшыня Беларускага таварыства культурнай сувязi з замежнымi краiнамi. Гэтае свята нарадзiлася больш за тры тысячы гадоў таму. Калi верыць прыгожай i сумнай легендзе i старажытным паданням, то назва свята паходзiць ад iмя каварнай i зламыснай дзяўчыны Холiкi, адной з сясцёр мiфiчнага караля дэманаў, якая па яго загаду пайшла на касцёр, каб знiшчыць непакорнага сына гэтага караля. Але пралiчылася i сама згарэла. З таго часу iндусы заўсёды штогод шырока адзначаюць Холiку (цяпер Холi) як свята перамогi над сiламi зла. Прычым святкуе ўся краiна. Звычайна распальваецца вялiкi касцёр. У яго полымя кiдаецца сiмвалiчная злая Холiка. А затым пачынаецца бурнае, па iндыйскiх мерках, святкаванне. На думку Нiны Iвановай, Холi ў нечым нагадвае наша Купалле, адным з сiмвалаў якога таксама з’яўляецца вогнiшча. Праўда, у Доме дружбы адышлi ад гэтай базавай традыцыi народаў i не раскладвалi вогнiшча нi ў зале, нi побач з будынкам, але затое ў адпаведнасцi з iншымi традыцыямi прадстаўнiкi таварыства «Беларусь—Iндыя» i iх iндыйскiя сябры частавалi гасцей iндыйскiмi нацыянальнымi стравамi. А дзякуючы майстэрству артыстаў групы iндыйскага народнага танца «Сiтара» i ансамбля класiчнага танца «Iндзiвара», свята прайшло ў сяброўскай i зкзатычнай атмасферы далёкай Iндыi. Сваiмi ўражаннямi ад яе наведвання i, зразумела, удзелу ў Холi, падзялiўся старшыня таварыства «Беларусь—Iндыя», лаўрэат прэмii Джавахарлала Нэру, акадэмiк Алег Роман. Паводле яго слоў, вясна ў Iндыi, мiж iншым, гэта больш за 30 градусаў па Цэльсiю, мора кветак i радасных усмешак людзей. У цэлым Холi надзвычай вясёлае, маляўнiчае i прыгожае свята. Алегу Роману чамусьцi вельмi запомнiлася завядзёнка ў час свята «ўпрыгожваць» цi размалёўваць сяброў, сваякоў, калег, у тым лiку i начальства, каляровымi парашкамi цi фарбамi без усякай крыўды з iх боку на гэтыя дзеяннi. Таму ўсе на Холi iмкнуцца апранацца ў тое адзенне, якое потым будзе не шкада выкiнуць. У сваiм вiншаваннi iндыйскiм сябрам старшыня Пастаяннай камiсii па сацыяльных пытаннях Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу, кiраўнiк яго рабочай групы па супрацоўнiцтву з Сансадам Рэспублiкi Iндыя Анатоль Новiкаў сказаў, што сёння ёсць выдатныя перспектывы для развiцця супрацоўнiцтва памiж краiнамi ў розных сферах. На думку пасла Iндыi ў нашай краiне Ранджэндра Кумар Цягi, святкаванне Холi ў Мiнску гаворыць аб вялiкай цiкаўнасцi народаў да культурнай спадчыны i традыцый сваiх продкаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
сустрэлi разам у вялiкай зале Дома дружбы прадстаўнiкi таварыства «Беларусь—Iндыя» i iндыйскiя дыпламаты, члены iх сем’яў, iндусы, якiя зараз жывуць у
|
|