Злачынцы завалодалi $40 000...
Iгар ГРЫШЫН
Невядомыя пасля нападу падпалiлi аўтамабiлi пацярпеўшых.
Па дапамогу да полацкiх сышчыкаў звярнулiся муж i жонка з вёскi Багатырскае, у дом да якiх ноччу пранiклi трое ў масках i разжылiся буйной сумай грошай. А палове другой ночы невядомыя ўзламалi дзверы запаснога выхаду i забралiся ў дом. Познiя вiзiцёры не цырымонiлiся з гаспадарамi, прышпiлiўшы абодвух наручнiкамi да ацяпляльнай батарэi. А потым хуценька палазiлi па «сусеках» сваiх ахвяр, завалодаўшы 1 мiльёнам рублёў, 40 тысячамi долараў ЗША, 270 еўра i 2 залатымi ювелiрнымi вырабамi. Перш чым знiкнуць, злачынцы пагаспадарылi ў гаражы пацярпелых: яны падпалiлi аўтамабiлi «Мерседэс» i УАЗ. Яшчэ адно здарэнне, дзе зладзеi выкарысталi наручнiкi, было зафiксавана ў Мiнску. Тут на вулiцы Серафiмовiча двое невядомых ускочылi ў аўтамабiль «Форд» сталiчнага жыхара i пад пагрозай нажа i прадмета, падобнага на пiсталет, прышпiлiлi апошняга наручнiкамi да руля. Учынiўшыя напад злачынцы забралi партфель пацярпелага, у якiм разам з дакументамi знаходзiлася 300 долараў ЗША.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Невядомыя пасля нападу падпалiлi аўтамабiлi пацярпеўшых |
|