Двайное забойства ў манастыры
Iлона IВАНОВА
Крымiнал У Мсцiслаўскiм раёне ўчынена двайное забойства. Чалавек, якi падазраецца ў гэтым злачынстве, затрыманы.Гэта адбылося на беларуска-расiйскiм памежжы, на тэрыторыi Свята-Успенскага манастыра ў Пустынках. Манахi звярнулi ўвагу на аўтамабiль з расiйскiмi нумарамi, якi стаяў каля фермы. Яны пачалi шукаць гаспадара машыны, а знайшлi акрываўленыя трупы двух мужчын. Як высветлiлася, ахвярамi забойства сталi жыхары памежных расiйскiх вёсак, 52 i 32 гадоў. На iх целах знойдзены сечаныя раны, i мяркуецца, што iх нанеслi сякерай. Падазронага ў забойстве затрымалi на мяжы ў наступны дзень: iм аказаўся мужчына 33 гадоў, раней тройчы судзiмы, якi не меў пэўнага месца жыхарства, а апошнiм часам жыў i працаваў пры манастыры. Таксама падпрацоўваў у манастыры i адзiн з ахвяр. — У нас ёсць першапачатковая версiя, — расказаў пракурор Мсцiслаўскага раёна Уладзiмiр Трывайла. — Гэтыя людзi сустрэлiся ў краме ў расiйскай вёсцы. Гаспадар аўтамабiля далучыўся да кампанii выпадкова, проста падвёз знаёмых людзей. Але яны ўсе разам сталi выпiваць i, вiдаць, моцна пасварылiся. Усё гэта скончылася трагедыяй. Падазроны не стаў адмаўляцца, што ўчынiў забойства.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мсцiслаўскiм раёне ўчынена двайное забойства. Чалавек, якi падазраецца ў гэтым злачынстве, затрыманы
|
|