21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Кантрабанда праз «зялёны» канал

25.08.2009 21:37 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Жаданне скарыстацца пры перасячэннi мяжы «зялёным» калiдорам — яшчэ не гарантыя законапаслухмянасцi. У гэтым зноў пераканалiся супрацоўнiкi мытнага паста «Брузгi», затрымаўшы буйнейшую ў гэтым годзе партыю кантрабандных цыгарэт.

Паводле iнфармацыi прэс-групы Гродзенскай рэгiянальнай мытнi, мiкрааўтобусы «Фiат Дуката» i «Пежо Боксер» накiроўвалiся з Беларусi ў Польшчу. Iх вадзiцелi, жыхары Бабруйска, выбралi спрошчаную форму дэкларавання, праследаваўшы па «зялёным» канале. Аднак пры выездзе з яго транспартныя сродкi былi спынены для праверкi. У ходзе кантролю ў мiкрааўтобусах выявiлi больш за 15 тысяч пачкаў цыгарэт маркi «LM» расiйскай вытворчасцi, якiя знаходзiлiся ў спецыяльна зробленых тайнiках у днiшчы аўтамабiляў пад пасажырскiм салонам. Паводле папярэднiх ацэнак, кошт нелегальнага тавару перавышае 20 мiльёнаў рублёў. Цыгарэты, а таксама мiкрааўтобусы як сродкi перамяшчэння кантрабанды, затрыманы па пратаколах. Матэрыялы справы накiраваны ў суд для дачы прававой ацэнкi.

Барыс ПРАКОПЧЫК.

Не раз’ехалiся матацыклiсты

Дарожна-транспартнае здарэнне адбылося ў вёсцы Iлава, што ў Мядзельскiм раёне, а кiравалi матацыкламi 17- i 19-гадовыя вясковыя хлопцы.

Аварыя была зафiксавана а пятай гадзіне раніцы: матацыклiсты не змаглi раз’ехацца i сутыкнулiся. Абодва кiроўцы трапiлi ў бальнiцу, дзе жыццё аднаго з iх урачы, на жаль, выратаваць не змаглi. А вось iндывiдуальны прадпрымальнiк з вёскi Лугавая Вiра ў Жлобiне на мiкрааўтобусе «Мерседэс» выехаў на ўзбочыну дарогi i ўдарыўся ў дрэва. Мiж iншым, за руль мiкрааўтобуса ён сеў, не маючы вадзiцельскага пасведчання. У вынiку ДТЗ кiроўца i яго пасажыр трапiлi ў бальнiцу, а яшчэ адна пасажырка загiнула на месцы.

Ведалi, што шукалi?..

30-гадовы непрацуючы брастаўчанiн разам з жонкай, якая знаходзiцца ў дэкрэтным водпуску па догляду дзiцяцi, трапiлi ў непрыемную сiтуацыю: да iх у незачынены дом зайшлi няпрошаныя ўзброеныя «госцi».

Вiзiцёраў было трое, а iх твары былi схаваны пад маскамi. Пагражаючы прадметам, падобным на пiсталет, крымiнальнiкi звязалi сямейную пару, пасля чаго завалодалi 20 тысячамi долараў ЗША i знiклi. Пасля таго, як пацярпеўшыя паведамiлi аб здарэннi ў мiлiцыю, у Брэсце i раёне ўводзiўся план «Сiрэна». Зараз вядзецца пошук нахабнiкаў.

Цягнiк пад мастом...

У Гомелi на пасажырскi цягнiк абвалiлiся часткi аўтамабiльнага моста, якi быў пабудаваны над чыгункай.

Паводле папярэдняй iнфармацыi, здарэнне адбылося каля дзесяцi гадзiн вечара. Аўтамабiльны мост, дарэчы, знаходзiўся ў аварыйным стане i не эксплуатаваўся. У вынiку здарэння быў пашкоджаны лакамытыў пасажырскага цягнiка «Чарнiгаў—Гомель», а вось нiхто з людзей, на шчасце, не пацярпеў. Рух цягнiкоў, да таго як лiквiдавалi наступствы ЧП, ажыццяўляўся па аб’язному шляху.

Iгар ГРЫШЫН.


 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Жаданне скарыстацца пры перасячэннi мяжы «зялёным» калiдорам — яшчэ не гарантыя законапаслухмянасцi. У гэтым зноў пераканалiся супрацоўнiкi мытнага па
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика