21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Трыццаць восем партызанскiх нумароў

25.08.2009 21:37 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

«Чырвонцы» — 85!

(Заканчэнне. Пачатак у нумары за 31 сакавіка і 7 красавіка.)

Друкавалi газету Шурпач i Касцюковец, Мiкола Курыка i Нiна Цылько, суткамi не адыходзiлi ад наборных кас, забяспечвалi матэрыялам Шчарбатаў (Палеская, Пiнская, Магiлёўская, Брэсцкая вобласцi), А.Д. Сакевiч (Любанскi, Слуцкi, Старадарожскi раёны Мiнскай вобласцi), з Капыльшчыны пiсаў сакратар Мiнскага падпольнага абкама камсамола Сяргей Пармон, сакратар Гомельскага падпольнага абкама камсамола Аркадзь Рудак паведамляў аб камсамольцах-агiтатарах у партызанскiх атрадах, сярод насельнiцтва. Мiхаiл Барашкаў працаваў над артыкуламi, вычытваў гранкi. З-за прыгожага почырку нярэдка перапiсваў усе матэрыялы, якiя iшлi ў набор. Ён выконваў таксама розныя даручэннi ЦК ЛКСМБ як член бюро ЦК.

«Чырвонка» са спасылкай на Маскву асвятляла афiцыйны погляд на ваенныя падзеi, раскрывала рэакцыйны характар нямецкай маладзёжнай палiтыкi, накiроўвала моладзь, усiх грамадзян на пашырэнне свайго ўдзелу ў антыфашысцкай барацьбе. «ЧЗ» заклiкала юнакоў i дзяўчат не ўступаць у прафашысцкую арганiзацыю «Саюз беларускай моладзi». У сакавiку 1943 года М.П. Барашкаў загадаў надрукаваць адзiн нумар газеты тыражом 100 экзэмпляраў. Яны сталi своеасаблiвымi мандатамi для дэлегатаў Палескай падпольнай камсамольскай арганiзацыi, на якой рэдактар «Чырвонкi» прадстаўляў ЦК ЛКСМБ. У газеце ад 11 красавiка 1943 года змешчана тэлеграма: «Сакратару Мiнскага абкама КП(б) Беларусi тав. Казлову. Перадайце працоўным г. Мiнска i Мiнскай вобласцi, партызанам i партызанкам, якiя сабралi 3 075 827 рублёў грашыма i аблiгацыямi, 2 810 рублёў залатой манетай, залатыя i сярэбраныя рэчы на будаўнiцтва самалётаў «Партызан Мiнска», «Партызан Слуцка», «Партызан Барысава», маё брацкае прывiтанне i падзяку Чырвонай Армii. I. Сталiн». Знаходзiлi час падтрымаць «Чырвонку» сваiмi творамi Пiмен Панчанка, Максiм Танк, Аркадзь Куляшоў, Анатоль Астрэйка. У звароце К. Крапiвы да чытачоў («ЧЗ» ад 08.08.1943 г.) гаворыцца: «Няхай жа агонь нянавiсцi да ворага ярчэй гарыць у вашых грудзях. Няхай любоў да Радзiмы дасць сiлу вашым маладым рукам. Няхай трывога за лёс народа i ваш уласны яшчэ шчыльней з’яднае вашы рады». Усяго ва ўмовах падполля выйшла 38 нумароў «Чырвонай змены». Апошнi ўбачыў свет 09.01.1944 г.

Некалькi радкоў з жыццяпiсу Мiхаiла Парфёнавiча Барашкава. Ён 1908 года нараджэння, з сялянскай сям’i, якая пражывала ў вёсцы Бель Крычаўскага раёна. У 1933 годзе скончыў Камунiстычны iнстытут журналiстыкi ў Мiнску. 28 студзеня 1939 года бюро ЦК КП(б)Б зацвердзiла М.П. Барашкава рэдактарам «Чырвонай змены». Праз 6 месяцаў атрымаў першую ў жыццi вымову за публiкацыю 08.05.1939 г. артыкула «Гогалеўскiя сабакевiчы з Дзяржынска». У пастанове ЦК ЛКСМБ па гэтаму пытанню гаворыцца: «Рэдакцыя газеты «Чырвоная змена» зрабiла памылку, надрукаваўшы неправамерную карэспандэнцыю, у якой незаслужана абвiнавацiла ў нячуткiх адносiнах да камсамольцаў сакратара Дзяржынскага РК ЛКСМБ т. Шыфрына i заг. аддзела прапаганды i агiтацыi гэтага райкама т. Далгiна». Пры Барашкаве газета пачала выходзiць фарматам 60х84, з 45 да 75 тысяч павялiчыўся яе тыраж, на 5 адзiнак узрасла колькасць спецкораў (па адной на кожную заходнебеларускую вобласць). У час вайны ў 1944 годзе ён адыграў важную ролю ў паспяховым выхадзе рэдакцыi з нямецкага акружэння, амаль суткi стаяў вартаўнiком, калi журналiсты i наборшчыкi адпачывалi пасля цяжкага пераходу. Аб апошнiх днях яго жыцця А.С. Шурпач напiсаў наступнае: «Прыйшло гора — у сыпным тыфе звалiўся рэдактар. Доктар С.М. Шавец сказаў, што Барашкаў тыф адолеў бы. Але ў яго на грудзях была рана, атрыманая яшчэ на фронце. Аслаблены арганiзм рэдактара не вытрымаў. I на дзевятыя суткi хваробы Мiхаiла Парфёнавiча не стала. Пахавалi яго пад трыма соснамi, што раслi на ўскрайку вёскi...» Адбылося гэта 26.02.1944 года.

Блiскуча праведзеная аперацыя «Баграцiён» дапамагла рэдакцыi ўжо ў лiпенi 1944 года перабрацца ў Мiнск. Восенню таго ж года бюро ЦК КП(б)Б прыняло пастанову аб аднаўленнi працы аддзелаў прапаганды ў газетах «Звязда», «Чырвоная змена», «Советская Белоруссия», «Сталинская молодежь». Перад журналiстамi ставiлася задача «сiстэматычна друкаваць на старонках газет артыкулы па тэарэтычных пытаннях марксiзму-ленiнiзму... асвятляць лепшы вопыт арганiзацыi прапагандысцкай работы ў партыйных арганiзацыях рэспублiкi». Але жыццё зноў i зноў вяртала да праблем вайны, яе гераiчнага i трагiчнага. Пэўным сведчаннем гэтага з’яўляецца верш Анатоля Астрэйкi «Мiнску» («ЧЗ», 16.09.1944 г.). Друкуем яго невялiчкi ўрывак:

Я тры гады тут не бываў,

Цябе я кожнай ноччу снiў,

Я зараз вулiц не пазнаў,

Дзе я з маленства рос i жыў.

Хаджу, пытаюся ў людзей,

З журбой блуджу сярод руiн,

А вецер стогне i гудзе

Памiж абпаленых цаглiн...

З пiсьма Д.А. Вашкевiча, даваеннага чытача i карэспандэнта «Чырвонкi»: «... «Чырвоная змена» была маёй любiмай газетай да Айчыннай вайны. Для мяне, ураджэнца Мiнскай вобласцi, маладзёжная газета на роднай мове была лепшым другам i дарадчыкам у працы, вучобе i кожнадзённым жыццi. На старонках «Чырвонай змены» я друкаваў свае матэрыялы аб жыццi i дзейнасцi нашых камсамольцаў, моладзi, iх быце, удзеле ў будаўнiцтве сацыялiстычнага грамадства. У баях за Радзiму я быў цяжка паранены. Цяпер я знаходжуся на Урале, дзе сваёй адданай працай разам з усiмi працаўнiкамi тыла выкоўваю грозную зброю для канчатковай лiквiдацыi ворага. Прашу вас, паважаныя таварышы, выслаць мне «Чырвоную змену» — самую папулярную газету беларускай моладзi. Д.А. Вашкевiч».

Яўген БАРАНОЎСКI, кандыдат гiстарычных навук.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Друкавалi газету Шурпач i Касцюковец, Мiкола Курыка i Нiна Цылько, суткамi не адыходзiлi ад наборных кас, забяспечвалi матэрыялам Шчарбатаў (Палеская,
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика