Служыць, спяваючы
Iгар МАКСIМАЎ
Сёння ў Мiнску ў Цэнтральным Доме афiцэраў. Адбудзецца фiнальны канцэрт IX Усеармейскага тэлевiзiйнага фестывалю салдацкай песнi. Акрамя яго лаўрэатаў i пераможцаў на сцэну выйдуць артысты Акадэмiчнага ансамбля песнi i танца Узброеных Сiл РБ i эстрадныя выканаўцы, сярод якiх Iна Афанасьева, Палiна Смолава, Саша Нэма, гурт «Тяни-толкай». Весцi канцэрт будуць Алена Спiрыдовiч i Дзянiс Кур’ян.
Дарэчы, фестываль салдацкай песнi праводзiцца ў нашай рэспублiцы штогод з мэтай развiцця ва Узброеных Сiлах самадзейнай армейскай творчасцi. Са студзеня па красавiк гэтага года ў адборачных турах узялi ўдзел звыш 1500 выканаўцаў i творчых калектываў вайсковых часцей. У састаў журы, якiя ацэньвалi талент вайскоўцаў, увайшлi народны артыст СССР i Беларусi Iгар Лучанок (старшыня), драматург Аляксей Дудараў, ганаровы артыст Беларусi Уладзiмiр Правалiнскi, пiсьменнiкi Анатоль Аўруцiн i Яўген Каршукоў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння ў Мiнску ў Цэнтральным Доме афiцэраў. Адбудзецца фiнальны канцэрт IX Усеармейскага тэлевiзiйнага фестывалю салдацкай песнi
|
|