Сеем — значыць жывём!
Iлона IВАНОВА
Свята першай баразны ў Язёрах
У Чэрыкаўскiм раёне, у аграгарадку Язёры адбылося традыцыйнае Свята першай баразны. Яго арганiзаваў сельскi Дом культуры, i гаспадынямi на iм былi Вясна i Мацi-зямля. Кiраўнiк СПК «Язёрскi» Сяргей Мядзведзеў павiншаваў сялян з пачаткам веснавых палявых работ i сам атрымаў ад Мацi-зямлi сiмвалiчны каравай. Ветэран працы Iван Пятровiч Кавалёў уручыў маладым механiзатарам шкатулку з зямлёй, як запавет берагчы i прымнажаць багацце, якое дае чалавеку родная зямля. Дзецi са школы i дзiцячага садка перадалi працаўнiкам гаспадаркi паштоўкi з вiншаваннямi. Асноўная iдэя свята — гэта пераемнасць пакаленняў. Перад сялянамi выступiў Андрэй Васiльевiч Мядзведзеў — колiшнi старшыня калгаса i дзядзька цяперашняга кiраўнiка. У Мядзведзевых — цэлая дынастыя кiраўнiкоў: гэтым жа калгасам кiраваў яшчэ i дзед Сяргея Мядзведзева. Увогуле ў гаспадарцы шмат працоўных дынастый: «Язёрскi» не адчувае патрэбы ў спецыялiстах, а выхоўвае iх самастойна. Напрыканцы Свята першай баразны перарэзалi чырвоную стужку i выпусцiлi ў поле шэсць трактароў, якiя пачалi ўносiць угнаеннi, арганiку. Жыхарам Язёраў спадабалася гэта добрае свята.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Свята першай баразны ў Язёрах
|
|