21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Чорная быль» - забыць нельга

25.08.2009 21:37 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

«Чорная быль» - забыць нельга

На  працягу  дзесяцi  постчарнобыльскiх  гадоў ствараў  Мiхаiл  Савiцкi  свой  рэквiем-перасцярогу 

У Нацыянальным мастацкiм музеi Беларусi адкрылася выстаўка жывапiсу народнага мастака СССР, Героя Беларусi Мiхаiла Савiцкага, прысвечаная 20-годдзю катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. У экспазiцыi сабраны 11 твораў,   аб’яднаных у цыкл “Чорная быль”. У своеасаблiвым рэквiеме-папярэджаннi – адлюстраванне аўтарскага  асэнсавання зямных падзей паслячарнобыльскага жыцця (“Эвакуацыя”, “Вiдушчы”, “Плач аб зямлi”, “Крыж надзеi”, “Пакiнутыя”, “Доля”) i iх рэлiгiйнае прачытанне, сувязь са светам вышнiм (“Рэквiем”, “Чарнобыльская мадонна”, “Настальгiя” i iнш). 

Драматызм, трагедыйнасць жыцця i абвостраны гуманiзм, сплаў жальбы i мужнасцi, фаталiзму i ахвярнасцi ўласцiвы непаўторнаму бачанню свету, творчаму почырку Мiхаiла Савiцкага. Мастака-грамадзянiна, аўтара больш чым двухсот палотнаў, якi заўсёды iмкнуўся да вялiкiх тэм. Прызнанага акадэмiка жывапiсу, iмя якога вядома далёка за межамi нашай краiны. Чалавека, на чый лёс выпала нямала цяжкiх жыццёвых выпрабаванняў. 

Ствараць цыкл “Чорная быль” Мiхаiл Савiцкi пачаў амаль адразу пасля трагедыi на ЧАЭС, у 1987-м, i працаваў над iм на працягу дзесяцiгоддзя. 

— У гэтых палотнах – расказ сучаснiкам i наступным пакаленням аб страшнай трагедыi i аб грамадзянскiм подзвiгу нашага народа, якi апынуўся ў асаблiвых абставiнах чарнобыльскай бяды. Як вашы палотны  ваеннай тэматыкi ўсяляюць дух патрыятызму, так гэтыя ўсяляюць у народ надзею, што i гэтая бяда намi будзе перажыта, — сказаў, звяртаючыся да Мiхаiла Савiцкага ў час урачыстага адкрыцця выстаўкi, мiтрапалiт Мiнскi i Слуцкi, Патрыяршы Экзарх усея Беларусi Фiларэт. 

Разам з iм аднымi з першых наведвальнiкаў выстаўкi сталi мiнiстр культуры Беларусi Уладзiмiр Мацвяйчук, першы намеснiк старшынi Камiтэта па праблемах наступстваў катастрофы на ЧАЭС пры Савеце Мiнiстраў Уладзiмiр Чэрнiкаў, многiя прадстаўнiкi творчай iнтэлiгенцыi краiны.  

Выстаўка жывапiсу Мiхаiла Савiцкага “Чорная быль” будзе працаваць да 10 мая.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика