Аляксандр Дзямешка сустрэў дзень нараджэння ў бальнiцы
Вiкторыя ЗАХАРАВА
Заслужаны артыст Беларусi Аляксандр Дзямешка, якi ўваходзiць у лiк заснавальнiкаў легендарнага ансамбля «Песняры», больш за два месяцы знаходзiцца ў рэанiмацыi адной з маскоўскiх бальнiц. Стан музыканта ўрачы ацэньваюць як вельмi цяжкi.
Напрыканцы лютага Аляксандр Дзямешка паступiў у бальнiцу, дзе быў пастаўлены дыягназ «перытанiт», пазней у пацыента пачалася iнтаксiкацыя. Толькi дзякуючы маштабнай кампанii, якую распачалi сябры i родныя артыста, прыцягваючы да справы знакамiтых персон з палiтыкi i шоу-бiзнэсу, стаўленне да музыканта перамянiлася. 24 красавiка ў бальнiцу прыехалi калегi i прыхiльнiкi Аляксандра Дзямешкi, у тым лiку з Мiнска, каб адзначыць 59-ы дзень нараджэння артыста. Нягледзячы на перамены да лепшага, музыканту ўсё ж неабходна тэрмiновае i дарагое лячэнне — гемадыялiз i пералiванне донарскай крывi любой групы. Сябры звярнулiся з просьбай аказаць дапамогу да ўсiх, хто мае такую магчымасць.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Заслужаны артыст Беларусi Аляксандр Дзямешка, якi ўваходзiць у лiк заснавальнiкаў легендарнага ансамбля «Песняры», больш за два месяцы знаходзiцца ў р
|
|