Часовыя нязручнасцi на дарогах
Мiкола ДЗЯБЁЛА
Як паведамiлi «Звяздзе» ва ўпраўленнi Дзяржаўтаiнспекцыi МУС Беларусi, грамадзянам, якiя плануюць 2 мая дабiрацца да Паўночных могiлкаў на прыватных аўтамабiлях, варта мець на ўвазе, што рух на ўчастку дарогi «Калодзiшчы — Заслаўе» будзе абмежаваны. На згаданым участку дарогi, а таксама на шашы «Мiнск—Калачы—Мядзел» (ад МКАД да перакрыжавання з дарогай «Калодзiшчы — Заслаўе») рух будзе арганiзаваны толькi ў аднабаковым рэжыме, ехаць неабходна па правай паласе. Сустрэчная паласа будзе прызначана толькi для праезду грамадскага транспарту. Аўтобусы на Паўночныя могiлкi будуць адыходзiць з дыспетчарскiх станцый «Карбышава» i «Кульман».
Не менш напружаная сiтуацыя можа ўзнiкнуць i на дарогах паблiзу Чыжоўскiх могiлак у Мiнску. Таму 2 мая на прылеглым да гэтых могiлак участку Мiнскай кальцавой дарогi хуткасць транспартных сродкаў будзе абмежавана 50 кiламетрамi ў гадзiну. Будзе арганiзаваны часовы пешаходны пераход праз МКАД. Ля могiлак будзе абсталявана часовая паркоўка на 1200 месцаў. На ўчастку праспекта Незалежнасцi, якi мяжуе з Усходнiмi могiлкамi, 2 мая хуткасць руху будзе абмежавана 40 кiламетрамi ў гадзiну. Паркоўка транспартных сродкаў будзе арганiзавана з абодвух бакоў праспекта на першай паласе. Аўтамабiль неабходна будзе ставiць пад вуглом да праезнай часткi. Тут жа будзе арганiзаваны i часовы пешаходны пераход праз галоўны праспект сталiцы. ДАI таксама паведамляе, што цалкам будзе перакрыты рух для аўтамабiляў (выключэнне будзе зроблена толькi для грамадскага транспарту) на ўчастках вулiц Кульман (ад перасячэння з вул. Багдановiча i Крапоткiна) i Убарэвiча (ад праезда Галадзеда да Ташкенцкай).
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведамiлi «Звяздзе» ва ўпраўленнi Дзяржаўтаiнспекцыi МУС Беларусi, грамадзянам, якiя плануюць 2 мая дабiрацца да Паўночных могiлкаў на прыватных а
|
|