Пасля святаў прыходзьце на выставу!
Учора ў Грамадскiм прэс-цэнтры прайшла традыцыйная прэс-канферэнцыя, прысвечаная адкрыццю 3 мая 10-й мiжнароднай спецыялiзаванай выставы «СМI ў Беларусi».
Лiлiя Ананiч, першы намеснiк мiнiстра iнфармацыi, адзначыла ўзрастаючую цiкавасць да гэтай падзеi, як з боку самiх сродкаў масавай iнфармацыi, так i з боку чытачоў. — Сёлета значна павялічваецца не толькi колькасць экспанентаў, але i змястоўнасць выставы. Упершыню ў рамках выставы «СМI ў Беларусi» 4—5 мая пройдзе першы Беларускi iнфармацыйны форум «СМI як фактар папярэджання выклiкаў i пагроз ХХI стагоддзя», якi збiрае прадстаўнiкоў больш як 500 СМI з Беларусi, Расii, Украiны, Кыргызстана, Латвii, Таджыкiстана, ЗША, Эстонii, Польшчы... Паводле слоў Лiлii Ананiч, чакаецца, што з трыбуны форуму будуць агучаны новыя iдэi, накiраваныя на фармiраванне агульнай пазiцыi, аб’яднанне iнфармацыйных структур розных краiн у папярэджаннi сучасных выклiкаў i пагроз. — У рамках форуму адбудзецца пасяджэнне «круглага стала» Еўразiйскай акадэмii тэлебачання i радыё на тэму «Роля электронных СМI ў стварэннi i развiццi агульнай прасторы гуманiтарных каштоўнасцяў краiн СНД». Рыхтуецца «круглы стол» «Беларускiя электронныя СМI ў мiжнароднай медыяпрасторы». На выставе будзе прадстаўлены першы нумар часопiса «Журналiст», заснавальнiкамi якога выступiлi Мiнiстэрства iнфармацыi i Саюз журналiстаў. Адбудзецца прэзентацыя кнiгi «Прэс-тур у глыбiнку», якая стала вынiкам працы журналiстаў вядучых айчынных выданняў i Мiнiстэрства iнфармацыi. Выстава традыцыйна пройдзе ў Выставачным павiльёне на Я. Купалы, 27, адкрыецца ў 12.00 3 мая i будзе працаваць да 6 мая. «Звязда» запрашае сваiх сяброў прыйсцi на прэзентацыю стэнда 3 мая ў 12.30. На прэзентацыi мы павiншуем «Чырвоную змену» з 85-годдзем, паслухаем добрыя песнi ў выкананнi Марыны Васiлеўскай, падарым сябрам прызы i сувенiры. Прыходзьце, мы будзем вам рады!
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора ў Грамадскiм прэс-цэнтры прайшла традыцыйная прэс-канферэнцыя, прысвечаная адкрыццю 3 мая 10-й мiжнароднай спецыялiзаванай выставы «СМI ў Белару
|
|