21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Набываем птушку для вясковага падворка

25.08.2009 21:38 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей РАСОЛЬКА

Наперадзе майскiя святы, падчас якiх многiя гараджане абавязкова паедуць у вёскi, каб дапамагчы па гаспадарцы сваiм родным. Сярод iншых клопатаў, не выключана, будзе i сумеснае набыццё маладняку птушкi. Сёлета, як вядома, у сувязi з магчымай пагрозай распаўсюджвання птушынага грыпу ў краiне прадпрымалiся прафiлактычныя мерапрыемствы супраць гэтай навалы. Пакуль, на шчасце, усе трывогi былi дарэмнымi. Таму, як мы пiсалi раней, жывая птушка насельнiцтву будзе рэалiзоўвацца, праўда, не на рынках, а ў спецыяльна адведзеных для гэтага месцах. «Звязда» вырашыла высветлiць асаблiвасцi сёлетняга продажу маладняку птушкi грамадзянам.

Паводле слоў галоўнага тэхнолага вытворчага аддзела Рэспублiканскага аб’яднання дзяржаўных прадпрыемстваў па прамысловай птушкагадоўлi «Белптушкапрам» Любовi Левiнковай, усяго сёлета каля 30 айчынных птушкафабрык павiнны рэалiзаваць да 3 мiльёнаў галоў жывой птушкi.

— Гандаль маладняком носiць даволi акрэслены сезонны характар. Яго пiк прыпадае на май i чэрвень, крыху змяншаецца рэалiзацыя ў лiпенi. Пакуль попыт на жывую птушку крыху меншы чым звычайна, аднак, на мой погляд, нiякай сувязi з птушыным грыпам тут не iснуе. Проста па-сапраўднаму цёплых дзянькоў яшчэ было няшмат, i дбайныя гаспадары адкладваюць набыццё маладняку на больш познi час, у тым лiку, напэўна, i на майскiя святы, — расказала Любоў Васiльеўна.

Як мы ўжо гаварылi, рэалiзацыя жывой птушкi павiнна весцiся на спецыяльна адведзеных пляцоўках, у кiёсках. За выкананнем гэтага патрабавання павiнны сачыць ветэрынарныя службы. Калi птушкафабрыкi будуць гандляваць маладняком птушкi, залежыць ад iх самiх, дакладней, ад графiка вываду птушынай «дзятвы». Што можна будзе набыць насельнiцтву? Куранят яечных кросаў (сутачных i якiя падраслi), куранят бройлераў, качанят i гусянят, маладняк iндычкi. Апошнiх, дарэчы, вырошчвае i рэалiзоўвае насельнiцтву адзiнае ў краiне прадпрыемства — Рэспублiканскае унiтарнае сельскагаспадарчае навукова-даследчае прадпрыемства «Беларуская занальная доследная станцыя па птушкагадоўлi». Як паведамiлi спецыялiсты прадпрыемства, маладняк куранят, якi падрос (ад 120 да 150 сутак), прадаецца ў рознiчным гандлi за 9 тысяч рублёў за галаву (белыя), 10 тысяч (чырвоныя). Сутачная iндычка будзе каштаваць спажыўцу ў 5700 рублёў за галаву, 10-дзённая — 7500 рублёў, 20-дзённая — 9500 рублёў, месячная — 11 500 рублёў. Продаж маладняку жывой птушкi вядзецца пераважна пад Заслаўем, аднак раз-пораз можа быць арганiзаваны i выязны гандаль. Нядаўна, скажам, з прадпрыемства ездзiлi прадаваць птушку ў Мар’iну Горку i Слуцк.

Цэны на маладняк птушкi фабрыкам рэкамендаваны «Белптушкапрамам». На сваю прадукцыю яны маюць права ўстанаўлiваць гандлёвую надбаўку да 30 працэнтаў — у залежнасцi ад попыту. Начальнiк аддзела эканомiкi «Белптушка-прама» Аляксандр Чалаў па нашай просьбе агучыў некалькi прыкладных «цэннiкаў», згодна з якiмi грамадзяне змогуць набыць патрэбнае. Так, бройлерных сутачных куранят можна будзе набыць за 800—900 рублёў за галаву, маладняк, якому 120—140 дзён i якi праз месяц будзе несцi яйкi, — ад 7 да 10 тысяч рублёў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Наперадзе майскiя святы, падчас якiх многiя гараджане абавязкова паедуць у вёскi, каб дапамагчы па гаспадарцы сваiм родным
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика